Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
«Знаходзьце для сябе ўнутраны матыватар, што надае вам сілы. Бо без гэтага не выжыць і немагчыма працаваць»
Беларуская лідарка далучылася да штодзённага эфіру «Пік свабоды» – I падсумавала вынікі 2024-га.
Пра самую светлую падзею году:
Пра галоўную кнігу году:
Пра навагодні зварот:
Ці стане 2025 годам пераменаў:
Беларуская лідарка далучылася да штодзённага эфіру «Пік свабоды» – I падсумавала вынікі 2024-га.
Пра самую светлую падзею году:
«Мы радыя, што людзі выходзяць з турмаў. І што самае важнае – тыя, хто выйшаў з-за кратаў, яны рашучыя, дзеляцца сваёй энергіяй і жаданнем працягваць барацьбу. І відавочна, што нават засценкі рэжыму і здзекі ў турмах не прымусілі людзей зняверыцца. Яны ў вельмі цяжкім псіхалагічным і фізічным стане, але дзеляцца прагай да перамогі з тымі, хто можа ўжо і рукі склаў».
Пра галоўную кнігу году:
«У мяне няшмат часу, але я перачытваю ў паездках Горвата «Радзіва Прудок» – вельмі падабаецца. Юры Дракахруст нядаўна параіў мне перачытаць Кісінджэра. Хачу ўзяцца за яго, можа падчас калядных святаў. Ну а галоўныя кнігі для мяне – гэта тое, што мы чытаем з дзеткамі: Скурко, Несцярэнка «Неверагодны свет».
Пра навагодні зварот:
«Мне не хацелася б у навагоднюю ноч шмат гаварыць пра палітыку, бо я кожны дзень пра яе кажу. Я хацела б сказаць больш пра тое, што нас усіх умацоўвае і аб'ядноўвае. Гэта будзе душэўны зварот».
Ці стане 2025 годам пераменаў:
«Мне хочацца верыць, што гэта ён – год пераменаў. Але трэба памятаць, што набліжаць перамены – задача кожнага. Бо многае будзе залежыць ад нас, беларусаў. Многае залежыць і ад знешніх фактараў. Але нашая задача як нацыі – умацоўваць адзінства, падтрымліваць адно аднаго, трымаць Беларусь першым пунктам на парадку дня, і, канешне, дапамагаць Украіне. Мы не павінны чакаць, што нехта прыйдзе і вырашыць нашыя праблемы. Гэта наша з вамі задача. І калі мы самі не будзем актыўныя, то і свет нас не будзе падтрымліваць. Таму, калі ласка, трымайцеся адно аднаго, не апускайце рукі».