Містычнае падарожжа ў дахрысціянскую Беларусь
Sol Abyssorum – «Chmara»
Genre: darkwave, folk
Dark-folk праект Sol Abyssorum працягвае абыгрываць адну з найважнейшых частак беларускай культуры – паганства. Тэкст новага сінгла «Chmara» складзены на базе двух традыцыйных загавораў супраць навальніцы.
Адзін з іх, «Пярун-Пяруне», выкарыстоўваўся падчас збору ўраджая. Другая частка заснавана на тэксце з кнігі палескіх заклінанняў, які быў запісаны пад Гомелем у 1982 годзе. Яго выкарыстоўвалі ў выпадку сустрэчы з навальніцай падчас падарожжа.
«Chmara» атрымалася пяціхвілінным экскурсам у дахрысціянскую Беларусь. Гэта вельмі вобразная праца, якой непатрэбны ніякі візуал. Патрэбна толькі заплюшчыць вочы, каб містыка паганскай Беларусі пранікла пад скуру і цалкам завалодала вамі.
Spotify | YouTube | Bandcamp
#новинки #мова