КЛІК


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha
Toifa: Musiqa


КЛІК – месца, дзе беларуская музыка гучыць!
Website: https://klik.music/
Прапанаваць рэліз у рэдакцыю: https://forms.gle/GpdKkPu5hZ2WY6bY7
FAQ: https://t.me/theclickby/1098
Зваротная сувязь: @drakeofme

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Toifa
Musiqa
Statistika
Postlar filtri


Кажуць, 2024 год быў годам кармы. Што ж вярнулася КЛІК?

У мінулым годзе мы паставілі мэту дайсці да 5 тысяч падпісчыц/каў. Да гэтай лічбы мы пакуль не дацягнулі, але гэты год адзначыўся рэкорднай актыўнасцю: вы пакінулі цэлых 555 каментароў, пераслалі нашы паведамленні 2,8 тысячы разоў і пакінулі 8,8 тысяч рэакцый. За год мы выпусцілі 16 унікальных матэрыялаў і інтэрв'ю з фотасесіямі, самы папулярны тэкст сабраў амаль 30 тысяч праглядаў. Агулам у гэтым годзе наш ахоп – 1,2 мільёна.

Летась мы знялі наш першы кліп для дзіўнай Анастасіі Рыдлеўскай. Так, упамінаем яго паўсюль, дзе можам, але мы дзіка ганарымся гэтай працай.

Яшчэ ў гэтым годзе мы сустрэліся усёй камандай. Мы не толькі прадуктыўна папрацавалі над стратэгіяй развіцця, але і класна правялі час разам.

Канец 2024 года азнаменаваўся тэставым запускам нашай аўтаматызаванай платформы з усімі навінкамі беларускай музыкі. Планы па платформе ў нас грандыёзныя, але пакуль без спойлераў.

Дзякуй кожнаму і кожнай за цікавасць да КЛІК. Будзьце з намі, будзьце, як мы, будзьце лепш за нас!

Дык вось, аб карме. Гледзячы на ​​нашыя поспехі, рэдакцыя КЛІК – вельмі добрыя людзі. Раскажыце пра нас сваім сябрам, няхай беларуская музыка гучыць яшчэ гучней!


Новы год яшчэ не надышоў, а мы ўжо з падарункамі!

Мы ў КЛІК распрацавалі першую ў сваім родзе платформу з усімі навінкамі беларускай музыкі. Больш ніякага механічнага пошуку – платформа цалкам аўтаматызаваная і аднаўляецца па меры з’яўлення новага матэрыялу.

Як гэта працуе?

Мы аўтаматызавалі працэс збору інфармацыі са стрымінгавых сэрвісаў і зрабілі нашу платформу ўніверсальным месцам для пошуку навін беларускай музыкі. Такім чынам, ваша любімая рубрыка «Топ-100» цяпер даступная ў любы момант на нашым сайце і актуалізуецца кожны дзень.

Уявіце, цяпер уся беларуская музыка і інфармацыя пра яе сканцэнтраваныя ў адным месцы! Хіба гэта не крута?

Перад вамі тэставая версія платформы. Даследуйце, націскайце, пакідайце свае водгукі ў каментарах. Ваша дапамога ў развіцці платформы – гэта не толькі падзяка КЛІК, але і вялікі ўнёсак у папулярызацыю беларускай музыкі.

Дзяліцеся ўражаннямі, як вам платформа?




Такая новенькая, а уже богиня
 
Merit – «Вечер воскресенья»
Genre: Bedroom Pop, Lo-Fi

 
Merit из Минска часто вдохновляется творчеством Billie Eilish и снимает много каверов на нее и не только. Нам захотелось поддержать исполнительницу, потому что это ее первый трек. У ее псевдонима интересная история: Мэрит – богиня древнеегипетской мифологии, которая помогала устанавливать порядок своей музыкой и танцем.
 
Тоня сделала милую лоу файную песню о прошедшей любви и о том, что остается после нее. Спойлер: только пепел. Нежный вокал создает атмосферу умиротворения и меланхолии одновременно. Дебют вышел отличный, выделяем хороший звук и приятный обволакивающий тембр Тони. В треке есть настроение и искреннее личное переживание, поэтому ему будет сложно не откликнуться у слушателя/ницы.
 
Spotify | Apple | Yandex
 
#новинки


Агрэсіўны мінскі джынгл-бэлс

litara eR – «Маналог гарадскога вар’ята»
Genre: Nu-metal


Калі пластмасавы свет канчаткова перамог і стаў дафамінавай стужкай інстаграма, новы рэліз litara eR як халодны душ раніцай. Ён разганяе лімфу, прабуджае крытычнае мысленне і нагадвае, што ў беларускіх коцікаў ёсць зубкі і кіпцюры. 

«Маналог гарадскога вар’ята» – гэта плотная тэкстацэнтрычная рэфлексія пад канец года. Рыфмаваныя хукі тут ідуць адзін за адным, а саўнд вяртае ў часы росквіту гурта «Куклы». Вось толькі ню-метал litara eR куды больш мізанатрапічны, агрэсіўны і самотны. «Маналог» атрымаўся шчырай споведзю стомленага чалавека, які нягледзячы ні на што павінен трымаць твар перад святамі.    

Spotify | Apple | YouTube | Deezer | Tidal

#новинки #мова


Усложнённое инди
 
Osiyanie – «Сборник Весна-Лето»
Genre: Indie
 

Музыкантка из Минска Osiyanie использует музыку в качестве инструмента самопознания и контакта между внутренним и внешним миром. В статистике Spotify видим, что ее слушают и в Лондоне, и в Лос Анджелесе, и во Франкфурте. Музыка действительно очень экспериментальная, понятная скорее искушенными поклонник/цам инди. Этакая еще более меланхоличная Luna. Ксения писала альбом на аналоговых синтезаторах, а потом самостоятельно спродюсировала и свела его.
 
Ипишка состоит из 6 треков и нагружает слушателя смыслами. Иногда кажется, что чрезмерно, так как приходится ставить музыку на стоп и пытаться переварить смысл отдельных фраз. В треке «Люди Это» нужно выбрать, к какой категории людей вы себя относите: «беспросветным кусочкам неба», «многослойным страницам книги» или «разводам бензина в воде». Наиболее мелодичные треки – «Соткан Из Пустоты» или «Обретение себя». В целом находим альбом сложным, или, правильнее сказать, намеренно усложненным. Для его понимания следует погрузиться в очень меланхоличное и образное настроение. Уверены, такие люди среди наших читателей/ниц есть.
  
Spotify | Apple | Deezer | Yandex | VK
 
#новинки


Набалелае ад старой беларускай школы

Belaroots – «Ключы»
Genre: Rap


Улічваючы перыядычнасць, з якой Belaroots дропаюць рэлізы, кожны іх сінгл – свята па змаўчанні. Zeman і Angst працягваюць трымацца каранёў старой школы, у якой няма месца аўтацюну, гламуру і рыфмаў дзеля рыфмы. 

«Ключы» – гэта асэнсаванне часу. Трэк-зазямленне, каб выказаць усё, што набалела, з дапамогай панчлайнаў і сакавітых рыфмаў. Гэты трэк наўрадці стане хітом, але дакладна ўжо стаў старонкай усеагульнага беларускага летапісу. 

Spotify | Yandex | SoundCloud | Tidal

#новинки #мова




Падводзім вынікі нашага галасавання!

Наш штогадовы топ – гэта не аб'ектыўная ацэнка, а магчымасць нашых падпісчыкаў/ц і рэдакцыі выказаць любоў рэлізам, якія былі з намі гэты год.

Першае месца ў абедзвюх намінацыях забрала Петля Пристрастия з альбомам «Суперпазіцыя» і сінглам «Квант». Цікавае супадзенне (ці не?) – летась абедзве намінацыі ўзяў Leibonik.

Другое месца ўзяў альбом «Belaya Polosa» ад Molchat Doma – і нездарма. Гэта той самы эксперымент з адыходам ад тыповага гучання, які аказаўся поспехам.

На трэцім месцы – Intelligency з альбомам «The Ideals». Паказальная праца, якая даказала, што не адным «August» адзіныя.

У намінацыі «сінгл года» другое і трэцяе месца занялі Anastasia Rydlevskaya з песняй «Dance on my own» і фіт Nochy з Leibonik «Бяда».

Гэтыя і іншыя песні 2024 года мы сабралі ў плэйліст, пад які будзем успамінаць адыходзячы год. Дзякуй яму за крутую музыку.

1.9k 2 12 6 108

Стильно, агрессивно, андеграунд
 
H8.HOOD – «Прометей»
Genre: Hip-Hop


Агрессивный хип-хоп у беларусов тоже отлично получается делать. Достаточно вспомнить УННВ, которые, к сожалению, пропали с радаров с 2021 года.

Благо эту нишу андеграунда есть кому занять. H8.HOOD – минская хип-хоп-группа из четырёх участников, которые делают настоящий хип-хоп старой школы. Агрессивный, цепкий, качающий. В треке повторяется вокальный сэмпл в духе Каспийского Груза, а все вместе звучит как чистый гэнгста-жесткач.

Беларуский рэп может быть не только карикатурным или «гламурным», но и таким – суровым и бескомпромиссным.

Spotify | Yandex | VK

#новинки


27 – гэта ўсяго толькі ўзрост

Wavy Mroy – «27»
Genre: Trap, R&B


Як жа нязвыкла і адначасова прыемна чуць беларускі тэкст на трэп-бітах. Ён кладзецца настолькі арганічна, што замежныя трэп-інструменталы раптам становяцца цяплей ды бліжэй. Атрымлiваецца меладычна, нават настолькі, што часам складана разабраць увесь тэкст.

Wavy Mroy – адзін з тых, хто натуральна спалучае беларускую мову з трэпам. Яго новы трэк «27» – пра ўзрост. На шчасце, не пра «клуб 27», а хутчэй пра разважанні дарослага чалавека: пра пройдзены шлях, праблемы і яго дасягненні.

Spotify | YouTube | Apple | Deezer | Yandex

#новинки #мова


Не прадаецца бацькаў падворак

Дрозды – «Маё дзяцінства»
Genre: agro-pop


«Дрозды» наўпрост можа трапіць у кнігу рэкордаў Гінеса як самы гастралюючы па Беларусі гурт. Але пакуль такой намінацыі няма, хлопцы разрываюць дамы культуры райцэнтраў і разыгрываюць мотаблок у інстаграме. 

«Маё дзяцінства» – працяг лініі, якую абраў Віталь Карпанаў пасля доўгіх творчых пошукаў. Такі альбом магла напісаць нейрасетка пры правільна зададзеных параметрах. А яны тут вельмі простыя: вёска, настальгія і самае смачнае сала, з’едзенае ў полі.

«Маё дзяцінства» гучыць як саўндтрэк да неіснуючай беларускай версіі «Сватоў». Ён просты, наіўны і банальны. Пад альбом хочацца прапусціць 100 грам дзедавай самагонкі, сысці ў лес за грыбамі і больш ніколі не быць у анлайне. Музыка тут – справа другасная. Па сутнасці новы альбом – адна вялікая «Хата бацькоў».

Spotify | Apple | YouTube | Yandex | VK

#новинки #мова


Містычнае падарожжа ў дахрысціянскую Беларусь

Sol Abyssorum – «Chmara»
Genre: darkwave, folk 


Dark-folk праект Sol Abyssorum працягвае абыгрываць адну з найважнейшых частак беларускай культуры – паганства. Тэкст новага сінгла «Chmara» складзены на базе двух традыцыйных загавораў супраць навальніцы.

Адзін з іх, «Пярун-Пяруне», выкарыстоўваўся падчас збору ўраджая. Другая частка заснавана на тэксце з кнігі палескіх заклінанняў, які быў запісаны пад Гомелем у 1982 годзе. Яго выкарыстоўвалі ў выпадку сустрэчы з навальніцай падчас падарожжа. 

«Chmara» атрымалася пяціхвілінным экскурсам у дахрысціянскую Беларусь. Гэта вельмі вобразная праца, якой непатрэбны ніякі візуал. Патрэбна толькі заплюшчыць вочы, каб містыка паганскай Беларусі пранікла пад скуру і цалкам завалодала вамі. 

Spotify | YouTube | Bandcamp

#новинки #мова


Альбом года
So‘rovnoma
  •   Molchat Doma – «Belaya Polosa»
  •   nkeeei, uniqe, ARTEM SHILOVETS, Wipo – «ГЛАМУР»
  •   Пятля Прыхільнасці — «Суперпазіцыя»
  •   Лера Яскевич – «Тогда. Сейчас. После»
  •   Zui – «Arka»
  •   Intelligency – «The Ideals»
  •   Борисовский Тракт – «Город и Любовь»
  •   Nürnberg – «Adkaz»
  •   Voskresenskii – «BROKE LIVES MATTER»
  •   Niczos & Sw@da – «#INDAWOODS»
673 ta ovoz


Сінгл года
So‘rovnoma
  •   Anastasia Rydlevskaya – «Dance On My Own»
  •   Iva Sativa – «Gaj»
  •   Петля Пристрастия – «Квант»
  •   Passive Voice – «Моя любовь»
  •   СОЮЗ – «Калі ты запытаеш»
  •   Sw@da, Niczos, Lua Preta, Anastasia Rydlevskaya – «Huki Nočy»
  •   Nochy, Leibonik – «Бяда»
  •   Бачу Упершыню – «Планы на лета»
  •   Molchat Doma – «Belaya Polosa»
  •   KOOB, Sw@da, Laiz – «Tuga»
683 ta ovoz


Петля Пристрастия в новом выпуске ютуб-шоу «о(б)суждаем»

С выходом нового альбома группа Петля Пристрастия стремительно охватывает беларуское инфополе. В этот раз ребята в хохотливой манере поделились чем-то большим, чем просто мыслями о недавнем релизе.

Например, обсудили тезис «Илья Черепко – секс-символ». А еще поболтали о схожести басиста группы с Бастой. Не менее важно – ребята не прошли мимо темы пива и поделились впечатлениями от позиций «Дедново» и «Таверна». Спойлер: им не понравилось.

Напоследок, если вы все еще не заинтересовались тезисами выше, как вам такой: группа Дрозды – это глистообразный рок.

Ролик основан на ностальгии по старой рекламе 90-х и 00-х, поэтому сравнить его можно с машиной времени, празднично украшенной множеством шуток и разгонов.

СМОТРЕТЬ


«Упершыню я рабіла музыку не для сябе, а як падарунак для іншых»

KOOB x Sw@da – «Zubraniatka»
Genre: Hip-Hop, Jersey, Club, Podliasie Bounce

Калі вам здаецца, што 2024 год ужо нічым не палепшыць – паслухайце новы EP Леры KOOB і таго самага Sw@da, што робіць неймаверна аўтэнтычныя электронныя інструменталы.

Калі вы яшчэ не знаёмыя з KOOB aka «Прынцэсай беларускага (не толькі) соўла», увесну мы рабілі з ёй вялікае інтэрв'ю. Якраз тады мы і даведаліся аб будучай калабарацыі з Віктарам. На той час музыка і яго калежанка Niczos былі для нас крышаносным адкрыццём, таму чаканні ад гэтай працы былі даволі высокімі. Пачуўшы гатовы матэрыял, зразумелі адно – чаканні апраўданыя не былі. Яны былі распораты, абезгалоўлены і спалены рэальнасцю, якая апынулася ў сотні разоў вышэй нашых заўчасных чаканняў.

Музыка Sw@da – сімбіёз яго кантраснай славянска-лацінскай натуры. У супрацоўніцтве з Лерай, такой жа смелай у плане камбінацыі жанраў і гукаў музыкі, атрымаўся кактэйль з разнамаснай электронікі, фольку, хіп-хопа і яшчэ шмат чаго. Толькі вось кактэйль аказаўся Молатава — узрывае розум пры кожным праслухоўванні без шанцу на выжыванне.

Для напісання гэтага ЕР Лера адправілася на Падляшша, дзе папрацавала з вялікай колькасцю архіўных палявых запісаў народных спеваў 20 стагоддзя. Яна перапрацавала гэты матэрыял, намяшала свой бэкграўнд дзяўчынкі з Менска і паставіла сабе за мэту дэкаланізаваць трасянку. Спектр неверагодна складаных, але стоадсоткава станоўчых эмоцый, які зведала наша рэдакцыя ад ЕР, апісаць словамі складана. Але мы прыйшлі ў пачуцці і сфармулявалі наступную тэзу –
гэта раз'ёб.

Spotify | Apple | YouTube

#новинки #мова


Их описание в Spotify легко можно спутать с описанием из Tinder

Сразу Май – «Финал»
Genre: Rock


Брестчане Сразу Май играют обычную рок-музыку без претензий на сложность и оригинальность. Кажется, что им нечего доказывать, и музыканты просто делают свое дело в кайф.

Новый сингл «Финал» — грустная история о любви, рассказанная от лица мужчины среднего возраста. В ней нет юношеского пафоса и максимализма. Это поэтичный трек с запоминающейся мелодией и понятным сторителлингом. Как у Animal Джаz, только без излишней сентиментальности. 

Spotify | Yandex | Apple | YouTube | VK

#новинки


Не самые дружелюбные синтезаторы

Bliss Wane – «The Butterfly’s Flow»
Genre: Dark Synth, Techno


У Bliss Wane хорошо получается погрузить в мрак и разруху. Пугающий визуал в соцсетях, обложки треков – это лишь предисловие. Дальше начинается тяжелое синтезаторное месиво.

Альбом ровно наполовину состоит из коротких скитов, которые, по задумке, должны усилить погружение в агрессивную и громкую тьму. Здесь невольно хочется сравнить релиз с Mick Gordon и его саундтреком к игре Doom. А трек «Red Mass» и вовсе переходит на новое поле экспериментов с металлом и скрим-вокалом.

В целом, звучит и ощущается релиз атмосферно и свежо. Но вот к громкости треков есть вопросы: ударные местами буквально бьют по ушам, тогда как инструментал и вокал звучат чересчур приглушенно. P.S. Если это была задумка – дайте нам знать в комментариях. 

Spotify | YouTube | Apple | Deezer | SoundCloud | Tidal

#новинки


Пошукі сябе — вечныя

NOCHY – «Поле бою»
Genre: Indie-Pop


Новы трэк NOCHY – пра вечныя ўнутраныя канфлікты. Пра тое, што прызнанне сваёй слабасці – гэта норма і частка шляху. А сіла? Магчыма, яна якраз у прыняцці сябе такім, які ты ёсць.

Гэта якасны поп-трэк з празрыстым гучаннем і ненавязлівым рытмам. Ён лёгка можа стаць асабістай афірмацыяй або свайго роду абязбольвальным для тых, хто стаміўся ад уласных сумневаў. Пэўна, менавіта прастата і шчырасць – галоўная фішка NOCHY.

Spotify | YouTube | Apple | Yandex

#новинки #мова

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.