Дабро ў трэцяй ступені
СОЮЗ – «Калі ты запытаеш (If You Ask)»
Genre: Retro Pop
СОЮЗ – адзін з сусветна вядомых беларускіх гуртоў, які за час свайго існавання паспеў пабываць у ратацыі BBC Radio 6, выпусціць альбом на лэйбле Івана Дорна «Masterskaya», сабраць рэспекты ад сусветных зорак жанру і патрапіць на брытанскі лэйбл Mr Bongo, у спіс запісаў якога ўваходзяць вядучыя сусветныя лацінаамерыканскія i афрыканскія рэгі і джазавыя выканаўцы. Акрамя гэтага трэка, яны таксама выпусцяць інструментальную замалёўку «Tenório» і вырашылі арганізаваць прадзамову на эксклюзіўны вініл.
Адначасова з рэлізам выйшаў і новы кліп, у цэнтры якога Лёша Чумак – вакаліст гурта і кампазітар. Хлопцы здымалі яго ў Берліне вясной 2024 года. Рэжысёрам выступіў бразільскі фатограф Gabriel Rolim. Як казаў Лёша на нядаўнім канцэрце-прэзентацыі кліпа у Варшаве, на які патрапіла рэдакція КЛІК, «для мяне гэта быў новы экспірыенс, і нам было вельмі весела яго здымаць».
Накладанне беларускай мовы на і без таго мілагучную гармонію выносіць у нейкія цудоўныя ўспаміны і самыя светлыя думкі. Гэта выдатны трэк, які пры праслухоўванні дапаможа сфакусавацца на добрым і прыемным. Навінка таксама моцна прасякнута бразільскай музыкай 70-х, як і ў цэлым уся творчасць хлопцаў. Цяжка ўявіць больш экзатычны эксперымент, чым перасячэнне эстэтыкі беларускага гурта «Песняры», які, па словах вакаліста групы, стварыў мноства выдатных прагрэсіўных беларускамоўных джаз-ф'южн і AOR з 70-х да 90-х гадоў, з бразільскімі матывамі. І мы з упэўненасцю заяўляем, што эксперымент удаўся!
Тэма для разважанняў у каментарах:
Гэта першы трэк на беларускай у СОЮЗ. Заўважаем трэнд на выпуск музыкі на беларускай мове у некаторых музыкаў, якія раней пісалi пераважна на англійскай ці рускай. Гэта выпадковасць, стратэгія ці перамога ідэнтычнасці над камерцыяй?