Калядны збор для шматдзетных сем’яў беларускіх творцаў.Каляды — гэта час, калі цуды не проста здараюцца, а ствараюцца нашымі рукамі. Кожны з нас ведае, як цяжка страціць працу за свае перакананні. А яшчэ цяжэй, калі трэба ўтрымліваць на чужыне сем'і з маленькімі дзецьмі.
Да 25 снежня усе данаты, якія паступяць у Беларускую Раду культуры, будуць перададзеныя тром сем’ям вядомых беларускіх творцаў, якія апынуліся на мяжы выжывання.
У 2020 годзе яны смела выступілі за перамены і былі вымушаныя пакінуць Радзіму пад ціскам рэпрэсій. Сёння ў эміграцыі яны змагаюцца за выжыванне: хтосьці не можа заплаціць за кватэру, іншым бракуе сродкаў на лячэнне.
🫂Далучайцеся да Каляднага збору! Кожны ваш унёсак — гэта часцінка дабра, якое мы можам падарыць тым, хто нас натхняе.
❗️ Увага. Калі вы знаходзіцеся на тэрыторыі Беларусі, удзельнічаць у гэтым зборы не рэкамендуецца праз магчымасць пераследу.
Рэквізіты для данатаў тут!