Штодзень Гомель


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Будзь беларусам, чытай на роднай мове!
Толькі правераная інфармацыя. Навіны, блогі і цікавыя гісторыі Гомельскага рэгіёна па-беларуску.
Сайт "Штодня": homeldays.org
Паведамляйце нам, калі заўважылі нешта цікавае (рэдакцыя): @Sztodzien_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


У Лельчыцах у дзіцячым садку набралі групу «Юных патрыётаў» 🤦🏼

Няшчасных маленькіх беларусаў апранулі ў берэты, начапілі значкі, прымусілі спяваць гімн і павялі ўскладаць кветкі да брацкай магілы членаў апергрупы савецкага камсамола.

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-lelchycah-u-dzicjachym-sadku-nabrali-grupu-junyh-patryjota/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


Добрушскі раён – на другім месцы па колькасці злачынстваў на 100 тысяч чалавек 🔫

Рэйтынг самых крымінальных раёнаў Беларусі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

🧨 У Добрушскім раёне часцей сталі караць мясцовых жыхароў па абвінавачванні ў дзеяннях з зброяй і боепрыпасамі.

«У мінулым годзе ў судзе намі падтрымана дзяржаўнае абвінавачанне ў дачыненні да 5 жыхароў раёна, якія ўчынілі такія злачынствы, – пахвалілася старэйшы памочнік пракурора Ганна Кучынская. – У гэтым – у дачыненні да сямі абвінавачаных. Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць шырокі спектр пакаранняў да пазбаўлення волі».

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/dobrushski-rajon-na-drugim-mescy-pa-kolkasci-zlachynstva-na-100-tysjach-chalavek/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


“Тыя, хто кляпае “завочныя” справы, збіраюць доказы для ўласнай адказнасці”. Праваабаронца Маслюкова адрэагавала на свой прысуд 🔥

Светлагорскую праваабаронцу Алену Маслюкову завочны суд пакараў трыма гадамі калоніі агульнага рэжыму за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці” (ч.1 і 2 арт. З61-4 КК). 🤬

Ніякіх падрабязнасцяў гэтай правы я не ведаю. Відавочна, што ні следчыя органы, ні бок абвінавачвання ніякай інфармацыі па сутнасці справы да мяне не даводзілі, не цікавіліся маёй пазіцыяй. Пра бок “абароны” – адвакат па прызначэнні - я ўвогуле маўчу.

Улады наўмысна робяць закрытымі палітычна матываваныя працэсы для таго, каб схаваць свае злачынствы, а не “злачынствы” людзей, якіх прапускаюць праз працэдуру “спецвытворчасці”


✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/tyja-hto-kljapae-zavochnyja-spravy-zbirajuc-dokazy-dlja-lasnaj-adkaznasci-pravaabaronca-masljukova-adrjeagavala-na-svoj-prysud/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
«Такая прадаецца бульба ў Добрушы. Гнілая, смярдзючая»: жанчына паказала набытае на рынку ў райцэнтры 🥔

«Не кажыце што праз сетку відаць, мы таксама купілі, па баках і зверху накшталт добрая а ў нутры адна гнілата, зялёная + бітая. Ёсць немагчыма. Мала што ў крамах пратэрміноўку прадаюць, дык яшчэ і бульбачка» 🤬

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/takaja-pradaecca-bulba-dobrushy-gnilaja-smjardzjuchaja-zhanchyna-pakazala-nabytae-na-rynku-rajcjentry/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


Замест краязнаўчага сайту – казіно: адрас старонкі, якой займаўся палітзняволены Яўген Мерксіс, перакупілі 🤬

Сайт знік яшчэ ў 2022 годзе, цяпер там анлайн-казіно з Казахстану. Перакупам падалася ўдалай ідэя размясціць яго на дамене «Наш край.інфо». Раней жа там быў «Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны», дзе размяшчалася багата ўнікальнай інфармацыі па краязнаўстве і гісторыі рэгіёна. 😢

Яго стваральнік Яўген Меркіс быў затрыманы ў тым жа 2022-м. У 2023 годзе яго асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі.

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/zamest-krajazna-chaga-sajtu-kazino-adras-staronki-jakoj-zajma-sja-palitznjavoleny-ja-gen-merksis-perakupili/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


Бортнік: «Гэтыя выбары будуць самымі важнымі за ўвесь час існавання ЗША. На кон пастаўленая будучыня дэмакратыі» 🇺🇸

Як заўсёды, простых людзей больш цікавіць праблема росту коштаў на ежу і жытло, чым захаванне канстытуцыйнага парадку, замежная палітыка ці глабальныя праблемы і роля ЗША ў іх вырашэнні. І гэта зразумела.


Раней мне цяжка было ўявіць, што столькі людзей падтрымлівае Трампа. Я разумею самых багатых амерыканцаў (менш за 1% насельніцтва, якіх ён амаль што пазбавіў ад падаткаў). А што атрымаюць астатнія?

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/bortnik-gjetyja-vybary-buduc-samymi-vazhnymi-za-ves-chas-isnavannja-zsha-na-kon-pasta-lenaja-buduchynja-djemakratyi/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Фота: bloomberg.com


Санкцыі і страты еўрапейскіх рынкаў: жлобінскі прамысловы гігант БМЗ святкуе 40-годдзе 🏭

15 кастрычніка 1984 года на суперсучасным па тых мерках заводзе БМЗ ажыццявілі першую плаўку метала. Так пачыналася гісторыя беларускай прамысловай металургіі. 👨🏻‍🏭

Беларускі металургічны завод у Жлобіне быў пабудаваны замежнымі фірмамі “Фэст-Альпіне” (Аўстрыя) і “Даніэлі” (Італія).

“Калі 40 год таму прадпрыемства вырабляла 700 тысяч тон сталі на год, то цяпер – у чатыры разы больш! Мы паспяхова рэалізуем прадукцыю на знешніх рынках...”, - аптымістычна ў прэс-рэлізах дае справаздачу цяперашні кіраўнік БМЗ Дзмітрый Корчык.

🤔 Аднак за гады існавання БМЗ было не так бясхмарна. Завод пераадолеў некалькі маштабных крызісаў, неаднаразова быў на мяжы банкруцтва, пра што цяперашняе начальства не надта любіць узгадваць.

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/sankcyi-i-straty-susvetnyh-rynka-zhlobinski-pramyslovy-gigant-bmz-svjatkue-40-goddze/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


Пайшоў снег на Пакровы - зачыняй у хлеў каровы!

Праваслаўныя вернікі адзначаюць - Пакровы. ☦️ У народнай традыцыі - гэта важнае свята восеньскага календару - сустрэча восені з зімой. Яшчэ мае назву Трэцяя Прачыстая.

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-narodnaj-tradycyi-gjeta-vazhnae-svjata-vosenskaga-kalendaru-sustrjecha-voseni-z-zimoj/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


У Беларусі адзначаецца Дзень маці. Прапагандысцкія СМІ рассыпаліся віншаваннямі і радаснымі фота, «нябачнымі» для іх застаюцца палітзняволеныя, якіх дома чакаюць дзеці. 😢 «Штодзень» распавядае гісторыі трох маці, якія былі арыштаваныя і асуджаныя па палітычных матывах.

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-dzen-maci-zno-pachali-sudzic-palinu-sharjendu-panasjuk/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


У Мазыры так адрамантавалі лесвіцу, што гараджане баяцца па ёй хадзіць 🤦🏼

А гэта водгукі пасля рамонту. 👇🏻

«Хацелася б, каб кіраўніцтва ЖЭУ паспрабавала прайсці па гэтых сходах вось у такое дажджлівае надвор'е. Калі ніхто з іх не паслізнецца і не паляціць уніз, я буду вельмі здзіўлены. Прыступкі, тыя, якія старыя, усё ў мокрае надвор'е проста ў коўзанку ператвараюцца»

«Шчыра, мой стары драўляны сарцір выглядае надзейней)))»


✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/dra-ljanuju-lesvicu-mazyry-adramantavali-ale-atrymalasja-ne-velmi/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


Памежны камітэт: з пачатку года ў Беларусь заехалі амаль 107 тысяча украінцаў 😳

Гаворка ідзе ў асноўным пра заезд у нашу краіну праз Польшчу, мяжа з Украінай у Беларусі практычна закрытая.


❗️ Прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў неаднаразова звярталіся да сваіх суграмадзян з папярэджаннямі пра рызыкі для ўкраінцаў падчас іх знаходжання ў Беларусі. У прыватнасці, гаворыцца пра шматлікія выпадкі пераследу за праўкраінскія погляды з боку сілавых структур РБ. Акрамя гэтага, маюць месца спробы вярбоўкі ўкраінскіх грамадзян, а таксама крымінальны пераслед нібыта за сувязь з украінскімі спецслужбамі.

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/pamezhny-kamitjet-za-god-u-belarus-zaehali-amal-107-tysjacha-ukrainca/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


“СТАЯЦЬ НЕЛЬГА СЯДЗЕЦЬ” 🤔

Парада кафедры гігіены і аховы здароўя дзяцей пры БДМУ вучыцца стоячы і тое, што ў некаторых школах ужо рэалізуюцца такія практыкі, здзівілі большасць беларусаў. Аднак гэтая ідэя не з’яўляецца чымсьці новым. Пра тое, што стаяць карысней, чым сядзець (асобам усіх узростаў), гаворка вялася яшчэ ў другой палове ХХ ст. У пандэмію, калі па ўсім свеце мільёны асоб працавалі, не выходзячы з дому, і ўзровень фізічнай актыўнасці крытычна паменшаў, гэтая тэорыя набыла вялікую папулярнасць. 📚

Наколькі карысна знаходзіцца вертыкальна падчас вучобы ці працы, ці можа гэта дапамагчы пазбегнуць шэрагу хвароб і паменшыць вагу і ці варта актыўна практыкаваць "стаянне" ў беларускіх школах, вывучаў “Штодзень”.

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/stajac-nelga-sjadzec/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


У Гомелі з помпай сустрэлі расійскі цеплавоз 🚂

Ганаровы мітынг у савецкім стылі арганізавалі ўлады да прыбыцця расійскага цеплавоза ТЭМ18ДМ. 🤦🏼 Далей улады збіраюцца закупіць 10 грузавых магістральных цеплавозаў, 15 манеўровых і 10 дызеляў і электрычак – найхутчэй, у тых жа расіянаў.

Між тым, у 2011 годзе ў Мінску віталі ўрачыстую перадачу ў вопытную эксплуатацыю першага беларускага манеўровага цеплавоза серыі ТМЭ-1. Гэтыя цеплавозы рабілі ў Лідзе ў супрацы з чэшскай кампаніяй CZ LOKO a.s. Пра гэты праект даўно нічога не чутна (апошнія знойдзеныя лічбы пра выпуск тычацца 2014 года). 😢

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-gomeli-z-pompaj-sustrjeli-rasijski-ceplavoz/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Фота: Гомельская праўда


Жыхары Мазыра скардзяцца на затрымкі аўтобусаў, недахоп кіроўцаў і неабходнасць павелічэння маршрутаў 🚌

Сітуацыя ў горадзе, пэўна, дасягнула нейкага пункту кіпення, бо кіраўніцтва «Гомельаблтранса» і аўтобуснага парку №2 вырашылі правесці сустрэчу з жыхарамі. 🤷🏻‍♀️

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/zhyhary-mazyra-skardzjacca-na-zatrymki-a-tobusa-nedahop-kiro-ca-i-neabhodnasc-pavelichjennja-marshruta/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


Лецішчы і дамы каля ўкраінскай мяжы лічацца неліквідам. Уезд у памежную зону зноў зрабілі па пашпартах 😢 Беларуска, якая была на радзіме да рэвалюцыі, падзялілася ўражаннямі ад цяперашняй краіны


Людзі засяроджаныя на пытаннях побыту. У паўсядзённасць пагружаюцца... Уразіла па факце тое, што ўсё сапраўды працуе, як і кажа прапаганда: хутка, ветліва, эфектыўна, добразычліва...



Едзем у машыне за горадам. Міліцэйская машына перагароджвае перакрыжаванне. Стаім, чакаем. Пытаю: “Вялікае начальства едзе?” Адказваюць: “Напэўна, ваенныя...” Таксама амаль шэптам. Сапраўды, прашла калона БТР. Ствараецца ўражанне, што нават пры думцы пра вайну людзі ўцягваюць галаву ў плечы. Лецішчы і дамы каля ўкраінскай мяжы лічацца неліквідам. Уезд у памежную зону зноў зрабілі па пашпартах


✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/toe-shto-htosci-sjadzic-za-palityku-z-ja-ljaecca-chastkaj-pejzazha-belaruska-jakaja-byla-na-radzime-da-rjevaljucyi-padzjalilasja-razhannjami/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


У Хойніцкі раён прыехаў італьянец і расійскі прапагандыст Лучыдзі, мясцовыя ўлады сцелюць перад ім чырвоную дарожку 🤡

Андрэа Лучыдзі пераехаў у РФ два гады таму, пра гэта згадваюць і беларускія прапагандысцкія СМІ. Але яны маўчаць, што ён жа насамрэч т.зв. ваенкор, расійскі прапагандыст, які працаваў на вайне з Украінай. 🤦🏼

🤷🏻‍♀️ Так, сам італьянец распавядаў, што родная маці лічыць яго вар'ятам. «Яна сказаў мне: "Чаму ты хочаш ехаць у Расію? Ты ж італьянец!"

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-hojnicki-rajon-pryeha-italjanec-i-rasijski-prapagandyst-luchydzi-mjascovyja-lady-sceljuc-perad-im-chyrvonuju-darozhku/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


У Мазыры пачалі ўключаць ацяпленне, яшчэ ўчора гэта абвяргалі і ўлады, і прапагандысты 🥶

Каб абвергнуць чуткі пра ўключэнне ацяплення, у мясцовай раёнцы выпусцілі навіну з каментаром. Але сітуацыя выклікала незадавальненне мясцовых жыхароў. Пра гэтую праблему пісаў і «Штодзень».

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-mazyry-pachali-kljuchac-acjaplenne-jashchje-chora-gjeta-abvjargali-i-lady-i-prapagandysty/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


Міліцыя хоча пакараць дачнікаў за абарону вадаёма каля вёскі Цыкуны 🤷🏻‍♀️

Жыхары мясцовага дачнага пасёлка змагаюцца за вадаём ужо не першы год. Праблема ўзнікла пасля таго, як яго здалі ў арэнду і абвастрылася гэтым летам, калі часовы ўласнік урэшце пачаў нешта рабіць з тэрыторыяй. 🏞

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/milicyja-hocha-pakarac-dachnika-za-abaronu-vadajoma-kalja-vjoski-cykuny/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


Калі будзе, невядома: у Мазыры бліжэйшым часам не плануюць уключаць ацяпленне 🥶

Пакуль у Мінску і абласных цэнтрах рапартуюць пра паступовае ўключэнне ацяплення, у рэгіёнах зусім іншая сітуацыя. У Мазыры, напрыклад, прайшлі чуткі, што цяпло ў дамах з'явіцца да канца тыдня. Гэтую дату ўлады абверглі, а новая і не называецца. 🤷🏻‍♀️

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/kali-budze-nevjadoma-u-mazyry-blizhjejshym-chasam-ne-planujuc-ukljuchac-acjaplenne/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Улады зрабілі «музычную дарогу», але ў выніку песня «Беларусія» «Песняроў» нагадвае зубны скрыгат (паслухайце) 😂

Выглядае ідэя прыгожа, але варта ўключыць гук на відэа, каб ацаніць усю крынжовасць ідэі.

Хіба цяпер ДТЗ і, праўда, стане меней, але вырасце хуткасць на гэтым участку дарогі, бо кіроўцы будуць імкнуцца як мага хутчэй з’ехаць адтуль.

🥸 У сувязі з гэтым, прапануем гомельскім уладам пайсці далей і зрабіць участкі з шумавым эфектам песень «Любімую не аддадзім», «Бацька ў нас круты» і апошнім хітом «Балада пра дыктатара». Яны ў гэтым выкананні, праўда, атрымаюць завершанасць.

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/ulady-zrabili-muzychnuju-darogu-ale-vyniku-pesnja-belarusija-pesnjaro-nagadvae-zubny-skrygat-pasluhajce/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Фота, відэа: Гомельшчына афіцыйна

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.