Тётя Ира разрешила


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Bloglar


Я - рэдактарка з Гродна Ірына Новік.
На канале ўсяго патроху - ад рэцэптаў дранікаў да прасоўвання гендарнай роўнасці.
На працы я дама суровая ))
А тут усіх абдымаю і шкадую.
Падтрымаеш?
https://www.buymeacoffee.com/irenanovikV
#ТётяИраразрешила.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Bloglar
Statistika
Postlar filtri


🏰 Сапраўдны Hrodna 11:27 dan repost
Ларыса Ляшэнка – легенда беларускай харэаграфіі

Ларыса Ляшэнка — знакавая фігура ў беларускай харэаграфіі, народная балетмайстарка, якая выхавала сотні танцораў. Яе пастаноўкі сталі класікай, а ансамбль "Нёман" праславіў Гродна на ўсю краіну.

Ларыса Ляшэнка стварала танцы, натхнёныя народнымі традыцыямі, і пакінула велізарную спадчыну ў беларускай культуры. Як ёй удалося зрабіць гэта? Які след яна пакінула ў гісторыі харэаграфіі?

📺 Распавядаем у новым відэа: https://youtu.be/qSdaFkXsCVs

📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках: Instagram і YouTube

Падтрымайце праект на
Buymeacoffee альбо праз спонсарства на YouTube, каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад!


Хто куды, а я ў Каміно

Вось такі варыянт падарунка да дня народзінаў прыдумала сябе цёця Іра.

Чаму так? А проста, для новых рэчаў у сёняшнім жыцці месца няма, а новыя ўражанні за плячамі не насіць.

Каміна - гэта мой спосаб пераасэнсаваць сам канцэпт сталай жанчыны. Бо калі б было, як абяцалася ў маладосці, то ў свае 55 я б мусіла пайсці на пенсію і мець нейкія гарантыі ад дзяржавы.

Але ж - няма таго, што раньш было. То ішла свае 140 км ў пошуках адказаў на пытанні, ці магу я быць самастойнай і самадастатковай, ці магу разлічваць на апору для сябе ў самой сабе.

Не тое, што перад саборам у Санцьяга дэ Кампастэла божанька пацалаваў мяне ў лобік і настала поўнае прасвятленне ў мазгах.

Але! Але я гэта зрабіла.

Я прайшла не так шмат і так хутка, як іншыя. Але я ішла па дарозе, якую сама выбрала.

То і далей пайду ў свой новы год і да новых здзяйсненняў


Жызэль Пеліка. Гэта яна стала жанчынаю года паводле часопіса Time.

Ганаровае званне ёй прысвоілі за тое, што адкрыта выступіла ў судзе па справе аб згвалтаваннях, якія арганізаваў над ёй яе муж.

Апроч яе ў спіс Time патрапілі акторка Ніколь Кідман, гімнастка Джордан Чайлз, спявачка Laufey і іншыя.


Сябровачкі - каляжаначкі, цёця Іра прынесла вам прапанову ад Марыі Грыц да Дня  роднай мовы.

Ідэя Марыйкі "прапхнуць беларускую на Amazon KDP, каб усе ахвочыя маглі выдаваць свае кнігі любым накладам і без гары грошай. Творы, маляванкі, коміксы, даследванні - любы чалавек гэта ўсё можа друкаваць на  Amazon KDP, але не па-беларуску"

Каб гэта выправіць, была падрыхтавана петыцыю. Калі ласка, падпішыце яе, распавядзіце ў сваіх сацсетках пра яе, тэгніце  Amazon KDP і яшчэ 3х сяброў, каб перадаць ім беларускую эстафету! Агульны тэг акцыі #BezosGiveMeMyBook.

Петыцыя тут https://chng.it/WNs9y27yX4

Цёця Іра разрышыла і сама падтрымала, то гоў наперад!


Ці ведаеце вы, што 13 лютага - Дзень Сябровак?

Цёця Іра прыйшла вас павіншаваць і расказаць пра гісторыю новага свята

https://telegra.ph/Galentines-Day-02-13


🏰 Сапраўдны Hrodna 11:27 dan repost
💥 Сябры, рады паведаміць, што на нашым YouTube мы распачалі новы праект HARADZIENKI. Ён прысвечаны жанчынам чый лёс быў звязаны з нашым горадам.

👉 Першы выпуск прысвечаны неверагоднай Зосьцы Верас.

📺 Якія перформансы яна з сябрамі ладзіла ў пачатку мінулага стагоддзя, што хаваецца пад яе псеўданімам і дзе канкрэтна ў Гродне жылі яе бабуля з дзядулем, вы дазнаецеся ў нашым відэа: https://www.youtube.com/watch?v=T7EJLEE8GPg

📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках: Instagram і YouTube

Падтрымайце праект на
Buymeacoffee альбо праз спонсарства на YouTube, каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад!


YouTube Беларусi dan repost
«Кнопка-2024». Падкаст года:
So‘rovnoma
  •   Natatnik
  •   True Crime Hrodna
  •   Гісторыя на Свабодзе
  •   Гістфак
  •   Зроблена ў Польшчы
  •   Медиажаба
  •   Полчаса кардио
  •   Першы Гікаўскі
  •   Чарговы падкаст
  •   Цёмны лёс
500 ta ovoz


Тру крайм з падкастаў цёці Іры патрапіў у спіс падкастаў, на якія звярнулі ўвагу. А вы глзядзелі нешта з прапанаванага? Прагаласуйце сэрцам, калі што)))


Пятніца 13-га павінна пачынацца з чараўніцтва)) І яно такі ў гэтым свеце ёсць))
Калегі ўзгадалі пра цікавыя жаночыя праекты 2024 - гэта рэальна цудоўныя рэчы!

Цешыць, што ў спіс увайшлі і два падкасты ад Цёці Іры)) - "Дочкі маткі" ды "Страшна - нястрашна

А яшчэ больш цешыць, што жаночых праектаў вельмі шмат - ад кніг да маршаў, ад флэшмобаў да фестываляў - чаго толькі тут не знойдзеш!

То, калі раптам яшчэ не бачылі - вэлкам знаёміцца і далучацца! Хопіць і на пятніцу і на выхадныя!

https://www.svaboda.org/a/33211041.html


🏰 Hrodna History dan repost
💃 Уявіце сабе жанчыну, якая прыехала ў незнаёмую краіну ў 24 гады, выйшла замуж за мужчыну, які старэйшы за яе на 27 гадоў, і літаральна перавярнула дзяржаву з ног на галаву. Гэта гісторыя Боны Сфорца - італьянскай прынцэсы, якая стала каралевай і мела ключавы ўплыў на беларускія землі XVI ст.

Яе рэформы і новаўвядзенні мы ўзгадваем дагэтуль. Плюс яна мела асаблівае значэнне для нашага горада. Усё гэта - у чарговым эпізодзе з комікса “Гародня ў неверагодных гісторыях яе жыхароў”. Поўная версія ў pdf ніжэй 👇

🔥 Такім чынам мы працягваем публікаваць электронную версію комікса, а папяровы тым часам працягвае трапляць у рукі гродзенцаў і тых, хто любіць Гродна.

YouTube | Instagram | Buymeacoffee


Віншаванні для гарадзенкі Аліны Коўшык. Зараз яна - дырэктарка Белсату.

Аліна Коўшык - беларускамоўная журналістка з гістарычнай і паліталагічнай адукацыяй. Да прызначэння была прадстаўнічкай Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні.


БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў dan repost
«Размова двух людзей пра тое, што баліць». Ірына Новік – пра шчырасць, эмоцыі і гарызантальныя стасункі ў падкастах

Падзеі апошніх гадоў раскідалі беларусаў па свеце, а падкасты дапамагаюць зноў сабрацца разам, лічыць журналістка Ірына Новік.

У інтэрв’ю БАЖ яна расказала, як знаходзіць тэмы для выпускаў, чаму мы стаміліся ад экспертаў за мікрафонам і што робіць падкаст цікавым для слухачоў.

«Раней было так, што на ўвесь кантэнт мы глядзелі журналісцкімі вачыма, вельмі аб’ектыўна, трэба было быць па-за сітуацыяй, не выказываць сваіх ацэнак. А ў падкастах можам падзяліцца меркаваннем пра свой досвед. Ён у кожнага чалавека розны».


Чытайце тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


😱Сябры -сябровачкі, такая справа. Цёці Іры не разрышаюць разрышаць.

🤯Рашэннем суда Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці ад 21 кастрычніка канал прызналі экстрэмісцкім.

💯 Яно і зразумела. Больш небяспечную зброю, чым кулінарныя рэцэпты, трэба яшчэ пашукаць))

🥰 Каму стала небяспечна - адпішыцеся. Вы ведаеце, як і дзе мяне шукаць пры патрэбе

А цёця Іра пойдзе разрышаць з яшчэ большым імпэтам направа і налева))


Для вас "рак" - страшнае слова?

Для мяне дакладна. І кожны раз, калі рак з'яўляецца ў маім блізкім асяроддзі, я адчуваю ўнутраную барацьбу.

Мяне разрывае паміж схавацца ў бульбу і зрабіць выгляд, што я ні пры чым, ці наадварот - пачаць углядацца яшчэ больш уважліва, натапырваць усе свае антэны і лакатары на тое, злавіць як мага больш самай рознай інфармацыі.

Так паўтараецца кожны раз. І кожны раз як у першы.

Гэтым разам вынікам стаў фільм, які па шчырасці гераінь можна назваць споведдзю. Кацярына Ваданосава і Кацярына Пытлева - мае гераіні сёлетняга ружовага кастрычніка.

А яшчэ Вольга Вялічка, з якой мы разам гэты фільм зрабілі і наш камерамэн Макс, без якога фільма як фільма проста не было б)

Сёння, 15 кастрычніка, Міжнародны дзень барацьбы з ракам грудзей. І - анлайн-прэм'ера стужкі.

https://www.youtube.com/watch?v=E5PyquagrMs


IFAE dan repost
Паспейце заявіцца на Школу журналістыкі да 20 кастрычніка!

Вас чакаюць чатыры дні інтэнсіўных практычных заняткаў з журналістамі-прафесіяналамі, дадатковыя онлайн заняткі па найбольш запатрабаваных тэмах, онлайн стажыроўкі ў рэдакцыях беларускіх медыя і ментарская падтрымка.

Працягваем дзяліцца ўражаннямі студэнтаў першага патоку 👉

👉🏻 Падаць заяўку
📄 Падрабязнасці на сайце


Гродзенскія анёлы спусціліся на зямлю. Дакладней - на старыя гродзенскія могілкі. Там адбылася прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнка прысвечанай гарадскому некропалю.

Цёця Іра не абмінае такія падзеі і вам нясе размову з аўтаркай кнігі.

А https://telegra.ph/angely-09-17



17 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.