БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка.
Сайт https://baj.media
Patreon patreon.com/baj_media
Insta instagram.com/baj.media.by
Сувязь office@baj.media
We support 🇺🇦

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


🏡 Добрая песня для шчаслівых святаў!

Разам з Еўрарадыё прапануем расквеціць своё дзень атмасфернай святочнай песняй ад гурта KRIWI!🔔

Рекомендации по безопасности | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


⭐️ Дарагія калегі, шчыра віншуем вас з Божым нараджэннем і надыходзячым Новым годам!

Няхай гэты дзень будзе для ўсіх нас напамінам пра тое, што нават у самыя цёмныя часы з’яўляецца святло, якое паказвае нам шлях да надзеі, любові і дабра.

Жадаем, каб 2025‑ы прынёс вам не толькі новыя выклікі, але і добрыя навіны, якіх сёння ўсім нам так бракуе.


З Раством і надыходзячым Новым годам! 👼

Ваш БАЖ 🎄

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Элеанора Язерская: яркае жыццё і незайздросны фінал першай беларускай тэлезоркі

Гэта яркая жанчына была першай беларускай тэлезоркай і свецкай ільвіцай. Тэлевядучая любіла сябе акружаць міфамі на працягу ўсяго жыцця, піша «Наша Ніва».

«Музычны салон Элеаноры Язерскай» — першая праграма на савецкім тэлебачанні, названая ў гонар яе аўтара.

У эфіры вядучая расказвала пра музыку і кампазітараў, запрашала да сябе музыкантаў, але самае галоўнае — гэта быў цалкам ейны асабісты праект.


Падрабязнасці

без впн


Добровольное пенсионное страхование в Польше: кому оно будет полезно и каковы условия?

Для иностранцев, кто не может рассчитывать на пенсию от польского государства или считает, что её будет недостаточно, есть программы добровольного пенсионного страхования.

MOST рассказывает о некоторых из них.

Чтобы поучаствовать в программе пенсионных накоплений, можно обратиться в страховую компанию.


Подробности


«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: старонка Аліны Коўшык у Facebook і «Будзьма беларусамi!» у Х

Увечары 23 снежня Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Пералік забароненых уладамі да распаўсюду інтэрнэт-рэсурсаў павялічыўся больш як на 20 пазіцый.


Адпаведныя рашэнні прынялі суды Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


З'явіўся новы партал пра гісторыю Беларусі на трох мовах

Ён створаны, каб перадаць праўдзівую гісторыю Беларусі і зрабіць яе даступнай для беларусаў і замежнікаў — даследчыкаў, журналістаў і ўсіх зацікаўленых.

На партале ёсць інтэрактыўныя элементы, 3D-мадэлі, а таксама AI-асістэнт — гістарычны гід, які адказвае на пытанні. Ён падбірае зразумелую мову для дзяцей і дарослых, каб вывучэнне гісторыі было займальным і даступным для кожнага, піша Reform.news.

Падрабязнасці тут

без впн


#майстэрня

Гайд ад БАЖ для НДА! Як наладзіць эфектыўную камунікацыю з медыя

Беларуская асацыяцыя журналістаў падрыхтавала два ўнікальныя гайды для калег. Першы пабачыў свет на мінулым тыдні. Сёння мы прэзентуем другі з іх.

Гайд будзе карысны ўсім актывістам і актывісткам, прадстаўнікам і прадстаўніцам грамадскіх арганізацый і ініцыятываў.

Ён падрыхтаваны па выніках адукацыйнага курса «Эфектыўныя камунікацыі для НДА і медыяў».

Спампаваць гайд

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Журналіста Дзяніса Івашына кінулі ў ШЫЗА напярэдадні святаў

Ліставанне з Дзянісам спынілася больш за два тыдні таму, паведаміла яго жонка Вольга.

«Гэтая сумная навіна, на жаль, пацьвердзілася. Прычына, як звычайна, выдуманая, галоўная задача была — чарговы раз кінуць Дзяніса ў адзіночку дзеля большых катаваньняў».


Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


#магчымасці

Гранты International Women’s Media Foundation для журналістак


IWMF — Міжнародны фонд жанчын, працуючых у СМІ, прапануе гранты Говарда Г. Бафета. Мэта стыпендый — падтрымаць праекты журналістак і небінарных персон і даць ім магчымасці для прафесійнага развіцця.

Магчымыя праекты ўключаюць:

📌 асвятленне невядомых шырокай публіцы, але важных для сусветнай супольнасці мясцовых праблем;
📌 арганізацыю сумесных амбіцыйных журналісцкіх праектаў;
📌 наведванне віртуальных трэнінгаў, павышэнне вопыту і кар’ерны рост.

Заяўкі прымаюцца на сталай аснове.

Падрабязнасці тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Яшчэ адзін папулярны гродзенскі партал прызналі «экстрэмісцкім»

Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in дадалі ў «экстрэмісцкія матэрыялы». Гэты рэсурс уключае некалькі сэрвісаў: навіны, каталог, пошук вакансій.

❗️ Акрамя таго, «экстрэмісцкім» стаў Facebook-акаўнт галоўнай рэдактаркі «Белсата» Аліны Коўшык.

Падрабязнасці тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


🌲 А калі Вы святкуеце Раство?
So‘rovnoma
  •   25 снежня
  •   7 студзеня
  •   І 25 снежня, і 7 студзеня
  •   Звычайна я святкую не Раство, а Новы год
  •   Я святкую толькі 25 сакавіка!
96 ta ovoz


Доктарка філасофіі Маар’я Лёхмус: Паміж маніпуляцыямі і нармальнасцю

Дысертацыя незалежнай журналісткі Маар’і Лёхмус на тэму цэнзуры «Трансфармацыя публічнага тэксту ў таталітарнай сістэме: сацыяльна-семіятычнае дасследаванне практыкі савецкай цэнзуры на эстонскім радыё ў 1980‑х гадах» выкарыстоўваецца як падручнік у ЗША і Вялікабрытаніі.

Савецкая цэнзура кантралявала дзве асноўныя вобласці: факты і іх інтэрпрэтацыю — з мэтай блакаваць доступ да альтэнартыўнай і забароненай інфармацыі. Існаваў нават спіс інструкцый аб’ёмам каля 200 старонак пад назвай «Звесткі, забароненыя для публікацый, радыё- і тэлепраграм».


Падрабязнасці


без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


#майстэрня

Как найти и обезвредить «Монокль» на вашем телефоне?

«Монокль» — это продвинутая программа Федеральной службы безопасности России для слежки за волонтерами и активистами.

Проект «Теплица социальных технологий» рассказывает, как понять, что за вами следят, и что после этого делать.

Чтобы заиметь шпионский «Монокль», совсем не обязательно быть известной персоной. В этом отличие от программы Pegasus, которую, как правило, ставят только знаменитым людям.


Подробности

без впн


#магчымасці
Адукацыйныя візіты ў Нямеччыну для прадстаўні_ц беларускіх грамадскіх арганізацый і медыя

Аб’яднанне беларусаў Нямеччыны RAZAM e.V. і арганізацыя «ІншыЯ» запрашаюць у 2025 годзе прыняць удзел у трох адукацыйных візітах у Нямеччыну.

У рамках кожнага візіта ўдзельнікі завітаюць да нямецкіх НДА і медыя (тэматычных і не толькі), пазнаёмяцца з мясцовымі лепшымі практыкамі. Арганізатары прапануюць разам паразважаць, якія з іх і як можна перанесці на беларускі кантэкст.

Тэмы візітаў: гендэрная роўнасць, міграцыя, скразныя каштоўнасці.


Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Леанід Судаленка: «Гомельская праўда» патрабуе забараніць беларусам змагацца за свае правы

Прапагандысты выдання «Гомельская праўда», падпарадкаванага Гомельскаму аблвыканкаму, адкрыта прапануюць пазбавіць беларусаў, вымушаных пакінуць краіну з‑за рэпрэсій, канстытуцыйнага права на зварот у дзяржаўныя органы.

Леанід Судаленка: Вы толькі ўдумайцеся! Прапагандысты, прывыклыя запаўняць свае старонкі хлуснёй, называюць мой іск «макулатурай», спрабуючы выставіць мяне ў смешным святле.


Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Як медыям асвятляць самагубствы, а пра што лепш памаўчаць? Размова з псіхолагам

У цяперашнім імклівым і нестабільным свеце многія страцілі апору пад нагамі, таму ў інфапрасторы, на жаль, нярэдкія навіны пра самагубствы.

Але ці варта журналістам даводзіць да чытачоў падрабязнасці трагедыяў, у тым ліку апісваць спосаб, якім чалавек звёў рахункі з жыццём? Як асвятляць гісторыі людзей ва ўразлівым становішчы, каб нікому не нашкодзіць?

БАЖ пагутарыў пра гэта з гештальт-тэрапеўткай Марынай Качановіч.

Цалкам чытайце тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Анджэй Пачобут 45 месяцаў за кратамі

Журналіст і актывіст Саюза палякаў на Беларусі Анджэй Пачобут вось ужо 45 месяцаў, як знаходзіцца за кратамі.

З нагоды салідарнасці з ім і з тысячамі іншых беларускіх палітвязняў у Беластоку прайшла традыцыйная акцыя каля помніка ксяндзу Ежы Папялушку, піша «Радыё Рацыя».

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


У Віцебску за «экстрэмізм» судзілі блогера

Сяргей Прашкевіч — вядомы ў Віцебску інстаграм-блогер. У ягоным акаўнце амаль 50 тысяч падпісчыкаў. Пра суд у дачыненні яго паведаміў паблік @vitebsk_info.

Падрабязнасці

без впн


#магчымасці

Вэбінар «Штучны інтэлект. Чым ён можа дапамагчы рэдакцыі і рэдактару?» ( дэдлайн — 8 студзеня)

У сучасным свеце тэхналогіі штучнага інтэлекту (ШІ) імкліва мяняюць ландшафт медыяіндустрыі. І беларускі медыяландшафт — не выключэнне.

Мы разгледзім практычныя прыклады выкарыстання ШІ для:
🔹аптымізацыі ўнутрырэдакцыйных працэсаў;
🔹стварэння кантэнту;
🔹збору інфармацыі.

Наша экспертка — Яніна Мельнікава, медыяменеджэрка, рэдактарка і журналістка. Апошнія 8 гадоў узначальвае нішавае медыя, якое стварылі экалагічныя НДА Беларусі — «Зялёны партал». Яна падзеліцца досведам сваёй рэдакцыі па выкарыстанні ў рабоце інструментаў штучнага інтэлекту.

Вэбінар арганізаваны інстытутам Fojo (Швецыя) і Беларускай асацыяцыяй журналістаў пры фінансавай падтрымцы Савета Паўночных краін.

Рэгістрацыя і падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Як напісаць план на год і дабівацца пастаўленых мэтаў? Парады псіхолага

Каб атрымліваць ад жыцця задавальненне, быць больш актыўнымі і паспяховымі, псіхолагі раяць складаць планы на год і рабіць гэта нават тады, калі незразумела, што будзе заўтра.

Навошта займацца планаваннем і як правільна гэта рабіць, Еўрарадыё расказвае псіхолаг Лілія Хедзіна.

Калі ўсё зменіцца, мы зменім план дзеянняў і перагледзім мэты, але важна зрабіць сваё жыццё нават у перыяд пераменаў і крызісаў асэнсаваным.


Чытайце тут

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.