Вітаем шаноўнае панства-спадарства! Вітаем і запрашаем на Тыдзень беларускай культуры!
З 9 па 15 верасня ў Цэнтры беларускай культуры й супольнасці адбудзецца цэлы тыдзень беларускай культуры!🎉 Мы рыхтуем для вас вельмі разнастайную і цікавую праграму😉
Традыцыі шляхетныя ці сялянскія? Кнігі ці прысмакі? Лекцыі ці handmade? Музыкі ці мастакі? Кірыліца ці лацініца?
А навошта выбіраць?
Шануем кожную блішчынку і перліну! Бо ўсё гэта разам – беларуская культура!
Прыгожая. Годная. Родная.
Наша.
Вас чакае:
9 верасня, панядзелак: Прэзентацыя кнігі Зьміцера Бартосіка “Забіць Упалмінзага”.
10 верасня, аўторак: Дзень шляхетнай культуры (вас чакае міні-лекцыя пра кухню Радзівілаў, а таксама дэгустацыя дэсертаў паводле старадаўніх рэцэптаў).
11 верасня, серада: Лекцыя Сяргея Харэўскага “Спадчына братоў Луцкевічаў” (вы даведаецеся пра гісторыю легендарнага Беларускага музею ў Вільні, яго зборы і экспанаты, лёс і спадчыну).
12 верасня, чацвер: Конкурс для дызайнераў і мастакоў па матывах менскіх вазаў (прэзентацыя работ).
13 верасня, пятніца: Сяргей Дубавец прэзентуе кнігу “Занзібар”.
14 верасня, субота: Кірмаш (беларусы запрашаюць сяброў! На падворку Цэнтра будзе праведзены кніжны кірмаш і кірмаш вырабаў народнай творчасці, удзел прымуць не толькі беларусы, але і майстры самых розных нацыянальнасцей, будуць арганізаваныя гульні для дзяцей, аквагрым і іншыя цікавосткі, вулічная ежа).
Падчас Кірмашу вас чакаюць два майстар-класы: шляхетны чокер (удзельнікі зробяць сабе чокеры з выявамі вялікіх княгінь літоўскіх і беларускіх шляхцянак, даведаюцца пра іх лёсы, а таксама дазнаюцца да каго з іх падобныя самі) і шопер з набіванкай (удзельнікі навучацца рабіць набіванку і зробяць сабе шопер з рознымі малюнкамі на свой густ).
Адмыслова запрошаны госць: Павал Аракелян.
15 верасня, нядзеля: Багач (традыцыйнае святкаванне беларускага “Багача”, плануецца правядзенне адпаведнага абрада, супольны абед са стравамі нацыянальнай кухні, падвядзенне вынікаў вясёла-сур’ёзнай латарэі “Багач”).
Цягам усяго тыдня працуе фотазона “П’ем каву з братамі Луцкевічамі”.
Болей падрабязныя звесткі па праграме будуць публікавацца ў сацыяльных сетках Віленскага беларускага музея імя І.Луцкевіча і Цэнтра беларускай культуры й супольнасці ў Вільні.
Уваход вольны.
Сардэчна запрашаем кожнага і кожную! Адкрываем новы сезон разам❤️