Беларуская школка ў Вільні


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Беларуская школка – гэта нефармальны адукацыйны праект Віленскага беларускага музэя імя Івана Луцкевіча для дзетак-беларусаў і іх бацькоў. Падрабязней на сайце: sites.google.com/view/vbm-school
Спасылка на чат: https://t.me/belarushouse

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Знаёмім вас з нашымі цудоўнымі выкладчыкамі і выкладчыцамі!❤️❤️❤️

Эдзіта Шукевіч

Курсы: беларуская мова (6-9), беларуская мова (10-13), літоўская мова

Нарадзілася і атрымала адукацыю ў Вільні. Мае 26-гадовы вопыт педагагічнай працы ў школе, таксама працавала дыктаркай, пазней сааўтаркай беларускай радыёперадачы на Літоўскім радыё.

Як кажа спадарыня Эдзіта: "Менавіта праца настаўніка прыносіць мне радасць і задавальненне, асабліва калі бачыш вочы дзяцей, якія глядзяць з любоўю і павагай. Маю надзею зацікавіць дапытлівых вучняў, каб нашыя заняткі былі яскравымі, эмацыйнымі, актыўнымі  і запамінальнымі!"

Запрашаем на заняткі да мега-пазітыўнай і энергічнай спадарыні Эдзіты!


Шаноўнае спадарства!
Запрашаем вас на вельмі карысную лекцыю "Што важна ведаць аб пенсіённай сістэме Літвы?"

На гэтай лекцыі вы даведаецеся:
✅Чаму тым, хто працуе ў Літве, важна выкарыстоўваць інструменты самастойнага назапашвання?
✅Якія інструменты самастойнага назапашвання падыходзяць для штатных супрацоўнікаў і тых, хто працуе па даведцы індывідуальнай дзейнасці або бізнес сертыфікату?
✅Як дзяржава заахвочвае тых, хто назапашвае самастойна?
✅Як не ўпусціць магчымасць атрымліваць дзяржаўныя фінансавыя льготы і вярнуць частку выплачаных падаткаў?
✅Як назапасіць грошы на будучыню дзяцей і вярнуць да 3000 еўра выплачаных падаткаў?
🏦Мерапрыемства праводзяць на рускай мове фінансавыя кансультанты кампаніі «Ifuture Investments»

📆 6 верасня
⏰ 18:30
📍 Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20)


🎭Запрашаем на заняткі тэатральнай майстэрні!🎭

Летась навучэнцы тэатральнага гуртка паказалі ажно 2 пастаноўкі!

Першая - на Каляды, супольна з бацькамі😉 "Як святога Міколу забаранялі". Выступ адбыўся на святкаванні Калядаў у нашым Цэнтры перад аўдыторыяй у 150 чалавек!

Другая - першая пастаноўка "Маленькага прынца" ў Вільні. Гэта мара, якой быдо шмат год, і якая спраўдзілася. Выступ адбыўся на выпускным Школкі.

Тэатральная студыя - гэта ўсеагульнае развіццё здольнасцей: імправізацыя, дыханне і артыкуляцыя, дыкцыя і інтанацыя, творчыя гульні са словам, тэатральныя практыкаванні, элементы арт-тэрапіі, індывідуальныя і групавыя эцюды. Апроч гэтага - развіццё памяці, знаёмства з цікавымі пастановамі, падрыхтоўка касцюмаў і дэкарацый.

Калі гульня для дзіцяці з'яўляецца спосабам існавання, то тэатральная гульня - ужо пачатак творчай дзейнасці і першы крок да сапраўднага мастацтва.

Далучайцеся да тэатральнай майстэрні! Чакаем новых пастановак з вашым удзелам!


Шаноўнае спадарства!
Запрашаем вас далучыцца да заняткаў польскай мовы для дарослых.

❗️Жадаючым неабходна прыйсці 12 верасня а 18 гадзіне для папярэднега сумоўя, каб вызначыць узровень валодання польскай мовай.
Папярэдняя рэгістрацыя

Заняткі будуць праходзіць кожныя аўторак і чацвер:
17:00- пачатковы курс
⏰ 18:00- прасунуты курс

Заняткі бясплатныя і праходзяць пры падтрымкі Інстытута польскай культуры

📍Цэнтр Беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20)


Запрашаем на групавыя і індывідуальныя карэкцыйна-развіваючыя і лагарытмічныя заняткі дзіцячай студыі «Tыграня» па аўтарскай нетрадыцыйнай методыцы для дзяцей з 4-х год з рознымі асаблівасцямі развіцця (інтэлектуальная недастатковасць, СДВГ, маўленчыя парушэнні, цяжкасці ў навучанні, парушэнні апорна-рухальнага апарату), а таксама дзяцей без парушэнняў для заняткаў у iнклюзiўных групах.

На занятках мы працуем над:
☀️развіццём эмацыйнага інтэлекту;
☀️развіццём камунікатыўных навыкаў;
☀️развіццём маўлення і вымаўлення;
☀️развіццём навыкаў рэфлексіі;
☀️развіццём дробнай і буйной маторыкі;
☀️развіццём каардынацыі рухаў;
☀️развіццём пачуцця рытму;
☀️развіццём адвольнай увагі;
☀️развіццём памяці;
☀️уменнем прывітацца/развітацца, папрасіць аб дапамозе, расказаць пра свае жаданні, папрасіць перапынак у занятках і г.д.
☀️папаўненнем слоўнікавага запасу ў галіне пачуццяў/ эмоцый;
☀️магчымасцю пазнаваць і зваць свой і чужы эмацыйны стан;
☀️уменнем даць рады з эмоцыямі;
☀️адчуваннем уласнага цела (адчуванне напругі/расслаблення і пачуццё раўнавагі);
☀️развіццём прамовы, маўленчага дыхання, гукавымаўлення;
☀️развіццём цягліц маўленчага апарата.

Кошт заняткаў:
💶індывідуальны занятак - 30 еўра
💶групавыя заняткi - 40 еўра/месяц

❗️Папярэдняя кансультацыя з выкладчыкам па тэлефоне:+37068185425

Пра педагога:
Кацярына Шулякоўская, у 2013 годзе скончыла БДУ з ліцэнзаваным дыпломам па спецыяльнасці псіхалогія. Праходзіла навучанне па працы з дзецьмі з РАС (2016 Нiдэрланды і 2019 Грузiя). Удзельнічала ў Міжнародных форумах «Тэатр і аўтызм: пытанні і адказы» з 2017 па 2023 гадах, з 2014 па 2016 псiхолаг вакальна-харэаграфiчнай студыi. З 2016 па 2022 гады праводзіла заняткі па аўтарскай методыцы з дзецьмі з РАС у інклюзіўным тэатры. З 2022 па 2024 працавала ў руска-літоўскай школе з дзецьмі з асаблівасцямі развіцця і  праводзiла аўтарскія нейра-атыповыя заняткі ў Беларускай школцы ў Вільні.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish


Набліжаецца дзень ведаў. І каманда Беларускай школкі ў Вільні шчыра віншуе дзяцей, бацькоў, настаўнікаў, усіх, хто нясе ў свет веды, з гэтым днем!
Няхай наступны навучальны год будзе поўны цікавых адкрыццяў, асветы, радасці, шчасця.Няхай ен прынясе імпэт і плен у навучанні.
Віншуем вас! І чакаем на заняткі ў суботу і нядзелю.


Паважаныя бацькі!

Хутка верасень, і Беларуская Школка ў Вільні зноў адчыняе дзверы для вучняў. Ужо ў чацвёрты раз!

Мы працягваем развіваць наш праект, каб у беларускіх дзяцей у Вільні была магчымасць атрымаць дадатковую адукацыю на беларускай мове. А таксама каб уся нашая беларуская супольнасць Вільні магла сустракацца, стасавацца і мець сувязь адзін з адным. Для гэтага мы працягнем традыцыю не толькі нядзельнай школкі для дзяцей, але і супольных святаў і імпрэзаў для ўсіх-усіх-усіх.

У гэтым навучальным годзе мы плануем праводзіць наступныя гурткі:

Бясплатныя:
♦️Беларуская мова (4-5 гадоў)
♦️Беларуская мова (6-9 гадоў)
♦️Беларуская мова (10+ год)
♦️Беларусазнаўства (10+ год)
♦️Гісторыя Беларусі (10+ год)
♦️Літоўская мова (6-9 гадоў)
♦️Вакальна-інструментальны гурт (7+ год)
♦️Хор (6+)
♦️Тэатральная майстэрня (6-9 гадоў)
♦️Тэатральная майстэрня (10+ год)
♦️Выяўленчае мастацтва (6-9 гадоў)
♦️Выяўленчае мастацтва (10+ год)

Акрамя іх пры Школцы будуць працаваць платныя гурткі:
♦️Ангельская мова (6-9 гадоў) - 25 еўра/месяц
♦️Творчая майстэрня (7-10 гадоў) - 30 еўра/месяц
♦️Робататэхніка (6+ і 10+) - 55 еўра/месяц
♦️Шахматы (6+) - 40 еўра/месяц
♦️Нясумная гісторыя беларусскага мастацтва (10+) - 30 еўра/месяц
♦️Нейра-атыповая група (6+) - 40 еўра/месяц

Калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі, каб пазначыць, якія гурткі будзе наведваць ваша дзіця (запаўненне формы займае 5-7 хвілін).

Для зручнасці публікуем расклад заняткаў:

СУБОТА
9:30 -11:00 - Беларуская мова (4-5)
10:00-11:00 - Творчая майстэрня (7-10)
11:00-12:00 - Ангельская мова (6-9)
11:00-12:00 - Беларусазнаўства (10+)
12:00-13:00 - Робататэхніка (6+)
13:00-14:00 - Робататэхніка (10+)
12:00-13:00 - Гісторыя Беларусі (10+)
13:00-14:30 - Вакальны гурт (7+)
14:00-15:00 - Хор (6+)
14:30-15:30 - Тэатральная майстэрня (6-9)
15:30-16:30 - Тэатральная майстэрня (10+)

НЯДЗЕЛЯ
10:00-12:00- Нейра-атыповая група
10:00-11:00 - Літоўская мова (6-9) 
11:00-12:00 - Беларуская мова (6-9)
12:00-13:00 - Беларуская мова (10+)
12:00-13:30 - Выяўленчае мастацтва (6-9)
13:30-15:00 - Выяўленчае мастацтва (10-13)
15:00-16:00 - Нясумная гісторыя беларускага мастацтва (10+)
15:00-16:00- Шахматы (6+)

Больш падрабязную інфармацыю пра кожны з гурткоў мы будзем пакрысе публікаваць у бліжэйшыя дні.

Таксама мы хочам звярнуць вашую ўвагу на тое, што Беларуская Школка ў Вільні – гэта некамерцыйны праект. Яна жыве дзякуючы грантам, спонсарскай падтрымцы, валанцёрам і, вядома, вашай падтрымцы ў выглядзе данатаў, за якія мы вам будзем вельмі ўдзячныя.

Кожны год, і гэты не выключэнне, мы пішам лісты ў беларускія кампаніі, якія рэлякаваліся, з просьбай аб фінансавай падтрымцы. Таму, калі вы ведаеце кантакт чалавека ў вашай фірме, які мог бы пагутарыць наконт такой падтрымкі, ці калі вы маеце кантакт іншага спонсара, мы ўсе будзем шчыра ўдзячныя! У такім выпадку абавязкова напішыце ў тэлеграм у асабоўкі нашай адміністратарцы @Mrnnzk.

Заняткі пачнуцца з 21 верасня.
Яны, як заўжды, будуць праходзіць у Цэнтры Беларускай супольнасьці і культуры ў Вільні па адрасе: Віленская/Vilniaus, 20.

Будзем радыя бачыць вас у Беларускай Школцы!




Цэнтар беларускай культуры й супольнасьці ў Вільні dan repost
Шаноўнае спадарства!
Мы распачынае новы навучальны сезон і запрашаем усіх жадаючых далучыцца да курсаў літоўскай мовы для пачаткоўцаў.
Для ўдзелу запоўніце форму рэгістрацыі

💶 Кошт 60 еўра/месяц
📆 Панядзелак і серада
⏰ 10:00-11:30
📍Цэнтр беларускай культуры (Vilniaus, 20)


Вітаем шаноўнае панства-спадарства! Вітаем і запрашаем на Тыдзень беларускай культуры!

З 9 па 15 верасня ў Цэнтры беларускай культуры й супольнасці адбудзецца цэлы тыдзень беларускай культуры!🎉 Мы рыхтуем для вас вельмі разнастайную і цікавую праграму😉

Традыцыі шляхетныя ці сялянскія? Кнігі ці прысмакі? Лекцыі ці handmade? Музыкі ці мастакі? Кірыліца ці лацініца?
А навошта выбіраць?
Шануем кожную блішчынку і перліну! Бо ўсё гэта разам – беларуская культура!
Прыгожая. Годная. Родная.
Наша.

Вас чакае:

9 верасня, панядзелак: Прэзентацыя кнігі Зьміцера Бартосіка “Забіць Упалмінзага”.

10 верасня, аўторак: Дзень шляхетнай культуры (вас чакае міні-лекцыя пра кухню Радзівілаў, а таксама дэгустацыя дэсертаў паводле старадаўніх рэцэптаў).

11 верасня, серада: Лекцыя Сяргея Харэўскага “Спадчына братоў Луцкевічаў” (вы даведаецеся пра гісторыю легендарнага Беларускага музею ў Вільні, яго зборы і экспанаты, лёс і спадчыну).

12 верасня, чацвер: Конкурс для дызайнераў і мастакоў па матывах менскіх вазаў (прэзентацыя работ).

13 верасня, пятніца: Сяргей Дубавец прэзентуе кнігу “Занзібар”.

14 верасня, субота: Кірмаш (беларусы запрашаюць сяброў! На падворку Цэнтра будзе праведзены кніжны кірмаш і кірмаш вырабаў народнай творчасці, удзел прымуць не толькі беларусы, але і майстры самых розных нацыянальнасцей, будуць арганізаваныя гульні для дзяцей, аквагрым і іншыя цікавосткі, вулічная ежа).

Падчас Кірмашу вас чакаюць два майстар-класы: шляхетны чокер (удзельнікі зробяць сабе чокеры з выявамі вялікіх княгінь літоўскіх і беларускіх шляхцянак, даведаюцца пра іх лёсы, а таксама дазнаюцца да каго з іх падобныя самі) і шопер з набіванкай (удзельнікі навучацца рабіць набіванку і зробяць сабе шопер з рознымі малюнкамі на свой густ).

Адмыслова запрошаны госць: Павал Аракелян.

15 верасня, нядзеля: Багач (традыцыйнае святкаванне беларускага “Багача”, плануецца правядзенне адпаведнага абрада, супольны абед са стравамі нацыянальнай кухні, падвядзенне вынікаў вясёла-сур’ёзнай латарэі “Багач”).

Цягам усяго тыдня працуе фотазона “П’ем каву з братамі Луцкевічамі”.

Болей падрабязныя звесткі па праграме будуць публікавацца ў сацыяльных сетках Віленскага беларускага музея імя І.Луцкевіча і Цэнтра беларускай культуры й супольнасці ў Вільні.

Уваход вольны. 

Сардэчна запрашаем кожнага і кожную! Адкрываем новы сезон разам❤️




Калі вы марыце, каб вашыя дзеці:
- былі адукаванымі і культурнымі людзьмі з развітым густам,
- ведалі пра самае важнае ў гісторыі беларускага мастацтва,
- ганарыліся нацыянальнымі шэдэўрамі,
- адчулі прыналежнасць да таленавітай беларускай нацыі,
 
запрашаем на курс для падлеткаў “Нясумная гісторыя беларускага мастацтва”.
На інтэрактыўных занятках дзеці пазнаёмяцца з гучнымі імёнамі беларускіх мастакоў і мастачак і іх шэдэўрамі, ад старажытнабеларускіх фрэсак да сучасных твораў.

Творчыя заданні і абмеркаванні дапамогуць больш даведацца не толькі пра мастацтва, але і пра гісторыю, культуру, моду і паўсядзённае жыццё беларусаў мінулых эпох.

Суправаджаць удзельнікаў і ўдзельніц у дзіўны свет беларускага мастацтва будзе Наталля Валанцэвіч – гісторык мастацтва, тэатразнаўца, доктарка навук, блогерка. На працягу многіх гадоў чытала лекцыі па гісторыі і тэорыі тэатра ў Беларускай акадэміі мастацтваў, з’яўлялася аўтаркай падручнікаў па “Сусветнай і айчыннай мастацкай культуры” для беларускіх школ і гімназій.
 
Заняткі будуць праводзіцца адзін раз на тыдзень па нядзелях у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20).
Узрост: 10+
Кошт: 30€/мес.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish


Паважаныя бацькі!

Хутка верасень, і Беларуская Школка ў Вільні зноў адчыняе дзверы для вучняў. Ужо ў чацвёрты раз!

Мы працягваем развіваць наш праект, каб у беларускіх дзяцей у Вільні была магчымасць атрымаць дадатковую адукацыю на беларускай мове. А таксама каб уся нашая беларуская супольнасць Вільні магла сустракацца, стасавацца і мець сувязь адзін з адным. Для гэтага мы працягнем традыцыю не толькі нядзельнай школкі для дзяцей, але і супольных святаў і імпрэзаў для ўсіх-усіх-усіх.

У гэтым навучальным годзе мы плануем праводзіць наступныя гурткі:

Бясплатныя:
♦️Беларуская мова (4-5 гадоў)
♦️Беларуская мова (6-9 гадоў)
♦️Беларуская мова (10+ год)
♦️Беларусазнаўства (10+ год)
♦️Гісторыя Беларусі (10+ год)
♦️Літоўская мова (6-9 гадоў)
♦️Вакальна-інструментальны гурт (7+ год)
♦️Тэатральная майстэрня (6-9 гадоў)
♦️Тэатральная майстэрня (10+ год)
♦️Выяўленчае мастацтва (6-9 гадоў)
♦️Выяўленчае мастацтва (10+ год)

Акрамя іх пры Школцы будуць працаваць платныя гурткі:
♦️Ангельская мова (6-9 гадоў) - 25 еўра/месяц
♦️Творчая майстэрня (7-10 гадоў) - 30 еўра/месяц
♦️Робататэхніка (6+ і 10+) - 55 еўра/месяц
♦️Шахматы (6+) - 40 еўра/месяц
♦️Нясумная гісторыя беларусскага мастацтва (10+) - 30 еўра/месяц
♦️Нейра-атыповая група (6+) - 40 еўра/месяц

Калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі, каб пазначыць, якія гурткі будзе наведваць ваша дзіця (запаўненне формы займае 5-7 хвілін).

Для зручнасці публікуем расклад заняткаў:

СУБОТА
9:30 -11:00 - Беларуская мова (4-5)
10:00-11:00 - Творчая майстэрня (7-10)
11:00-12:00 - Ангельская мова (6-9)
11:00-12:00 - Беларусазнаўства (10+)
12:00-13:00 - Робататэхніка (6+)
13:00-14:00 - Робататэхніка (10+)
12:00-13:00 - Гісторыя Беларусі (10+)
13:00-14:30 - Вакальны гурт (7+)
14:30-15:30 - Тэатральная майстэрня (6-9)
15:30-16:30 - Тэатральная майстэрня (10+)

НЯДЗЕЛЯ
10:00-12:00- Нейра-атыповая група
10:00-11:00 - Літоўская мова (6-9) 
11:00-12:00 - Беларуская мова (6-9)
12:00-13:00 - Беларуская мова (10+)
12:00-13:30 - Выяўленчае мастацтва (6-9)
13:30-15:00 - Выяўленчае мастацтва (10-13)
15:00-16:00 - Нясумная гісторыя беларускага мастацтва (10+)
15:00-16:00- Шахматы (6+)

Больш падрабязную інфармацыю пра кожны з гурткоў мы будзем пакрысе публікаваць у бліжэйшыя дні.

Таксама мы хочам звярнуць вашую ўвагу на тое, што Беларуская Школка ў Вільні – гэта некамерцыйны праект. Яна жыве дзякуючы грантам, спонсарскай падтрымцы, валанцёрам і, вядома, вашай падтрымцы ў выглядзе данатаў, за якія мы вам будзем вельмі ўдзячныя.

Кожны год, і гэты не выключэнне, мы пішам лісты ў беларускія кампаніі, якія рэлякаваліся, з просьбай аб фінансавай падтрымцы. Таму, калі вы ведаеце кантакт чалавека ў вашай фірме, які мог бы пагутарыць наконт такой падтрымкі, ці калі вы маеце кантакт іншага спонсара, мы ўсе будзем шчыра ўдзячныя! У такім выпадку абавязкова напішыце ў тэлеграм у асабоўкі нашай адміністратарцы @Mrnnzk.

Заняткі пачнуцца з 21 верасня.
Яны, як заўжды, будуць праходзіць у Цэнтры Беларускай супольнасьці і культуры ў Вільні па адрасе: Віленская/Vilniaus, 20.

Будзем радыя бачыць вас у Беларускай Школцы!




Natalia dan repost
🎓В современном мире стремительных изменений и новых вызовов вопрос образования для успешной карьеры становится как никогда актуальным.

👨‍🎓Какие компетенции будут необходимы, чтобы добиться успеха в профессиональной деятельности? Какое образование выбрать, чтобы быть конкурентоспособным и востребованным специалистом на рынке труда? Что важно при выборе высшего образования?

❗️Приглашаем вас принять участие в нашем мероприятии "Каким должно быть образование для успешной карьеры?"

Что вас ждёт:

💢Выбор высшего образования: На что следует обратить внимание и как сделать правильный выбор.
💢Навыки и знания для успешной карьеры и бизнеса: Какие навыки и знания будут полезны для построения успешной карьеры и бизнеса.
💢Конкурентоспособность на рынке труда: Что важно, чтобы быть успешным в своей профессиональной деятельности.
💢Бизнес-экономика: Какие есть возможности для роста и профессионального развития.
💢Профессия в IT: Как IT-сфера предоставляет множество возможностей для творчества и инноваций, разработки цифровых продуктов и комплексных решений.
💢Тренды в образовании: Какие новшества внедряются в образовательные программы ЕГУ и как они влияют на карьерный рост.

Присоединяйтесь к нам и получите ценные инсайты, чтобы сделать правильный выбор и построить успешную карьеру.

📅 Когда: 12 августа в 18:30
🚩Формат участия: ZOOM/YouTube

Ссылка для регистрации

Ждем Вас!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
ШКОЛА  КОМЕДИЙНОЙ ИМПРОВИЗАЦИИ для ПОДРОСТКОВ!
группы 9-12, 13-16лет.Приглашает на пробные занятия перед учебным годом! Вход свободный!

Когда? Весь август по Воскресениям.(11.08,18.08,25.08,01.09)
Время 12:00 и 15:00
Адрес: Basanavičiaus g.18 и Teatro 3.
Регистрация и вопросы в телеграм @Juli_joy369
Звонить  +37067857786 Юлия.


Как получить европейское образование с быстрой адаптацией, визовой поддержкой и без экзаменов?

📣 Приглашаем вас 31 июля в 18:00 по Вильнюсу на онлайн-презентацию «Обучение в Литве: возможности и перспективы»!

Что вас ждет на мероприятии?

🔸 Информация о новой бакалаврской программе «Бизнес-экономика» в рамках нового проекта ЕГУ и BEROC — Школа экономики и бизнеса BISEB.
🔸 Презентация бакалаврских и магистерских программ ЕГУ.
🔸 Встреча со студентами, которые поделятся своим опытом учебы и жизни в Литве.
🔸 Сессия «Вопрос-ответ».

Почему стоит прийти? Вы узнаете о:

🔹 Возможностях обучения в ЕГУ и условиях для поступления.
🔹 Стоимости жизни в Литве, лайфхаках по экономии и подработке.
🔹 Как получить студенческий ВНЖ.
🔹 Студенческих проектах, стажировках и практике.
🔹 Медицинских услугах и страховках для студентов.

Презентация пройдет в ZOOM / YouTube. Предварительная регистрация обязательна и открыта до 30 июля 15:00.

Ждем вас! Записаться на презентацию можно на сайте BISEB по ссылке.


Запрашаем дзетак у дзённы дзіцячы лагер з творчым ухілам у цэнтры Вільні!

🌞У праграме: спевы, танцы, музычныя гульні і розныя забавы, наведваннi музэяў і мясцовых славутасцяў, мова і літаратура, тэатральнае майстэрства і іншыя цікавосткі.

Ёсць месцы на змены:
🔥22.07 - 26.07
🔥29.07 - 02.08
А таксама ёсць змены на ўвесь жнівень!

Кошт - 150 € за тыдзень з 3-разовым харчаваннем.


⬇️⬇️⬇️
Рэгістрацыя і падрабязнасці


Наш Instagram
Наш Facebook

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.