Бусел акурат у небе йшоў на разварот.
«Белы аіст летіт, над белёсым Полесьем летіт...» Стратэгічны бусел сярэдняй дальнасьці. А яшчэ вышэй за таго бусла ўзьняўся над бялёсым Палесьсем ён — першы паляшук у космасе. У тым, што Пятро Клімук паляшук — няма сумневу. Узяць хаця б гэтае прызнаньне ў адным з інтэрвію: «Я тады па-расейску размаўляў дрэнна, для мяне гэта была як замежная мова — у нас на Берасьцейшчыне свой асобны дыялект...»
Калі б Палесьсе аддзялілася ад Беларусі, яму было б кім ганарыцца як нацыянальным героем. І касмадром у іх называўся б Камароўкаю — паводле назвы роднай вёскі астранаўта.
Але галасаваць за Пятра Клімука-прэзыдэнта я б на месцы палешукоў ня стаў. Бо тады як аддзяліліся б, так і назад вярнуліся б. І, падазраю, нават не ў РБ, а ў самае што ні ёсьць «улоньне». Чорную дзірку на ўсход ад Беларусі — «якой мы ўсе так абавязаныя сваім статусам касьмічнай дзяржавы».
Ну, ды гэта палітыка. Якой з космасу не відаць. Пятро Клімук пацьвердзіць.
18 сьнежня 1973 году разам з расейцам Лебедзевым Пятро Клімук выправіўся ў космас больш чым на цэлы тыдзень — а калі дакладней, яны прабавілі там сем дзён, дваццаць гадзін, пяцьдзясят пяць хвілін і трыццаць пяць сэкундаў.
Жыць Савецкаму Саюзу, які чамусьці так любяць беларускія касманаўты, сапраўды заставалася зусім мала. Па мерках вечнасьці імгненьне. А ён запускаў сабе касьмічныя караблікі і ні пра што такое не здагадваўся. Рыхтаваўся да зорных войнаў, ня ведаючы, што даўно пераможаны.
Ад пачатку мусілі ляцець іншыя, а Клімука зь Лебедзевым рыхтавалі на ролю дублёраў. Але кепскі той дублёр, які ня марыць увайсьці ў асноўны экіпаж. І кепскі той паляшук, які задаволены тым, што мае. Усе яны нейкія амбітныя. Яны наагул як іншаплянэтнікі — якіх, дарэчы, Клімук у космасе не сустракаў. А калі і сустракаў, дык ня скажа. Бо ваенная тайна.
🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - У цёмныя высі
🚀 Больш пра касьмічных беларусаў узгадвалі ў допісе - Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас
Трапіў у аварыю пад Менскам шрубалёт,
на дзіва ўсім у дваццаць тры трыццаць чатыры.
Бусел акурат у небе йшоў на разварот
і праламіў абедзьве лабавыя шыбы.
Пажарныя прыехалі – уратавалі...
толькі бусла – і бчб усталявалі.
🎧 Як не ўзгадаць песьню вядомага берасьцейца, асабліва калі ёсьць беларуская вэрсыя - Дай Дарогу! - Бусел - ПА-БЕЛАРУСКУ
@supermova #мова #каляндар #космас #берасьцейшчына #бусел