«Слава Воршы ўжо ня горша!»
📜 13 сьнежня 1620 году Ворша атрымала Магдэбурскае права, пячатку й герб «у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рагамі якога срэбны крыж» (гэты герб мае афіцыйны статус і ў наш час).
Яшчэ раней, 23 лістапада 1593 г. кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Воршы грамату аб мескім органе самакіраваньня. 3 траўня 1621 году Ворша атрымала афіцыйна зацьверджаны Аршанскі мескі статут. Атрымаўшы Магдэбурскае права, месьцічы збудавалі ратушу й гандлёвыя рады. Ратуша была зь вежай, гадзіньнікам і вялікім звонам. У ёй праходзілі паседжаньні магістрату й суду.
🌆 Ворша, якая знаходзіцца ў 93 км ад Віцебску, зьяўляецца адным з галоўных чыгуначных вузлоў Беларусі. Да нашага часу тут захаваліся збудаваны ў стылі магілёўскага барока комплекс Куцеінскага Богаяўленскага манастыра з царквой Сьвятой Тройцы, барокавыя езуіцкі калегіюм, манастыр базылянаў, кляштары бэрнардынаў, трынітарыяў і францішканаў, барокава-клясыцыстычны дамініканскі касьцёл Сьвятога Язэпа, помнікі архітэктуры XVІІ—XІX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся мураваны замак, касьцёлы Сьвятога Міхала Арханёла (езуіцкі) і Найсьвяцейшай Панны Марыі (бэрнардынскі), помнікі архітэктуры XV—XVІІІ стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі.
📝 Чытайце - Што паглядзець у легендарным беларускім горадзе?
Першы пісьмовы ўпамін пра Воршу (пад назвай Ръша) месьціцца ў «Аповесьці мінулых гадоў» і датуецца 1067 годам: 10 ліпеня сюды прыехаў Усяслаў Чарадзей на перамовы з кіеўскімі князямі, аднак яны парушылі існыя дамоўленасьці й узялі полацкага князя ў палон. Згодна зь зьвесткамі археалягічных раскопак, у тыя часы на месцы Воршы існавала невялікае паселішча, якое ўзьнікла на Шляху з варагаў у грэкі.
⚔️ Менавіта пад Воршай адбылася адна з найвялікшых бітваў у вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522). 8 верасьня 1514 году абаронцы Вялікага Княства Літоўскага перамаглі колькасна большае войска маскоўскіх захопнікаў.
🌟 Годныя нараджэнцы з Воршы:
Леў Выгоцкі — псыхоляг, заснавальнік культурна-гістарычнай школы ў псыхалёгіі
Уладзімір Караткевіч - беларускі пісьменьнік, паэт, стваральнік беларускага гістарычнага раману
Павел Севярынец - беларускі палітык і публіцыст
📝 Пішыце ў каментарах, калі ведаеце яшчэ годных беларусаў з Воршы, як папярэднікаў, так і сучаснікаў.
@supermova #мова #гісторыя #ворша