Каханьне па-беларуску.
✨ 12 сьнежня 1886 году нарадзілася Юліяна Вітан-Дубейкаўская (Мэнке) (г.Вільня), беларуская мастацтвазнаўца, якая паходзіла з роду віленскіх немцаў. Вучылася і сябравала з Алаізай Пашкевіч.
Юліяна ўдзельнічала ў адкрыцьці першых беларускіх школаў і настаўніцкіх курсаў, а таксама Віленскай Беларускай Гімназыі, дзе затым сама выкладала пэдагогіку й нямецкую мову.
☀️ А яшчэ паміж Юліянай Мэнке й Іванам Луцкевічам узьнікла моцнае, шчырае каханьне, якое яна пранесла праз усё жыцьцё. Адносіны пачаліся зь цеснага супрацоўніцтва на карысьць бацькаўшчыны, потым перерасьлі ў блізкае сяброўства. Зьявіўся намер стварыць сям’ю, але пасьля вайны. Перашкодай стала хвароба Луцкевіча — сухоты.
🗽 Слухайце падкаст Імёны Свабоды - Каханьне па-беларуску
Аднак Юліяна запомніла каханага на ўсё жыцьцё. У 1953 годзе яна скончыла твор “Мае успаміны”, якія прысьвяціла яму ❤️.
©️ «Панна Юлінька, дазвольце, дазволь цябе прывітаць, як мы разьвіталіся! — і ён абняў мяне, цалаваў і казаў усе мілыя словы, якія можна казаць каханай дзяўчыне: як ён усе гэтыя дні думаў аб нашым спатканьні, як даўно мяне кахае, толькі ня мог адважыцца мне гэта сказаць і г. д. Гэта была ўжо ня ціхая песьня бяз словаў, а голасны, радасны сьпеў, які запаўняў нашыя сэрцы, нашыя думкі. І мы мусіць бясконца маглі адзін аднаму казаць першыя словы любові».
📕 Чытайце Юліяна Вітан-Дубейкаўская - Мае ўспаміны
Маё каханьне, пакажы мне шлях дадому,
Маё каханьне, не давай мне ўпасьці долу.
Маё каханьне... Маё каханьне...
🎵 VOLSKI - Majo Kachańnie/Маё Каханьне
@supermova #мова #вільня #мэнке