Жыві, працуючы, або памры змагаючыся
«Vivre en travaillant, ou mourir en combattant ...» Гэта гучыць, можа, і ня так прыгожа, як «Патрыя о муэртэ» або «Жыве Беларусь», і ня так выразна, як «Для ўлыбкі так важны трыццаць дзьве жамчужыны», але таксама цалкам рэвалюцыйна. Жыць, працуючы, або памерці, змагаючыся, — калі выбар такі, дык ленавацца не выпадае, і тлумачальныя запіскі пісаць няма каму... А галоўнае — заяву на звальненьне ніхто не падпіша.
165 тысяч чалавек жыло ў горадзе Ліёне ў 1831 годзе. І трыццаць тысяч зь іх было занята ў ткацкай вытворчасьці. Яшчэ з трынаццатага стагодзьдзя тут пачалі вырабляць ліёнскі шоўк — як танную альтэрнатыву ўсходняму. Зрэшты, ніхто з самых знакамітых сыноў гораду — ні Каракала, ні Кляўдый, ні Сэнт-Экзюпэры, ні браты Люм’ер — да шоўку ня меў дачыненьня. Ткач ніколі не ўспрымаўся тут як герой і гарант дабрабыту. Быццам той шоўк на дрэвах расьце — трасі ды еж, ды на зіму ў слоікі закручвай.
Але 21 лістапада 1831 году на вяровачцы зь ліёнскага шоўку ледзь не павесілася мясцовая ўлада.
🗓 Чытайце каляндар Бахарэвіча - Рэвалюцыя ў чорным
📘Дарэчы, кнігі Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры па-беларуску можна знайсьці на Беларускай палічцы, а кнігу "Маленькі прынц" набыць у краме oz.by
▶️ А мультфільм па матывам кнігі з аднайменнай назвай "Маленькі прынц" знойдзеце на Кінакіпа
@supermova #мова #каляндар #кнігі #мультфільмы