Ліцьвінcкая Жанна д'Арк
✨☀️ 13 лістапада 1806 году нарадзілася графіня Эмілія Плятэр, зьбіральніца беларускага фальклёру, удзельніца вызвольнага паўстаньня 1831 году ў Беларусі, Летуве й Польшчы.
Нарадзілася ў Вільні. Бацька яе належыў да старажытнага нямецкага роду, маці ж паходзіла з Браслава. Яны ў XV стагодзьдзі перабраліся ў Вялікае Княства Літоўскае з Вэстфаліі. Дзяцінства дзяўчына правяла ў маёнтку Ліксьне, каля Краслаўкі – менавіта там яна атрымала добрую хатнюю адукацыю.
🎼 Жывучы ў сваякоў на Віцебшчыне, Плятэр зьбірала й апрацоўвала беларускія народныя песьні. Дзяўчына выдатна валодала жанрам галашэньняў, выконвала на фартэпіяна народныя мэлёдыі, захаплялася беларускай харэаграфіяй, сама танцавала народныя танцы. Эмілія сама спрабавала пісаць вершы на беларускай мове. З маленства Плятэр усёй душой імкнулася да беларускага ладу, ведала бядоты й нястачы народу, вельмі спачувала яму.
⚔️ У часе вызвольнага паўстаньня 29 сакавіка 1831 году разам з сваяком Эмілія арганізавала ў мястэчку Дусятах партызанскі адзьдзел з 280 стралкоў, 60 коньнікаў і некалькіх соцень касінераў і павяла яго на Дзьвінск. Дарэчы, сярод паўстанцаў было нямала дзяўчат.
17 траўня адзьдзел Эміліі Плятэр заняў Вількамір і ў чэрвені ўліўся ў рэгулярнае польскае войска Д. Хлапоўскага. За сьмеласьць і рашучасьць у баявых дзеях камандаваньне паўстанцкімі сіламі прызначыла Эмілію Плятэр ганаровым камандзірам роты ў пяхотным палку й прысвоіла ёй званьне капітана. У ліку іншых паўстанцкіх груповак адзьдзел браў удзел у бойках супраць царскіх войск.
Пры адыходзе паўстанцаў у Прусію Эмілія захварэла й памерла.
🎠 Гісторыя пад знакам Пагоні - Эмілія Плятэр
———
Слава пра мужную ліцьвінку разышлася па краінах Заходняй Эўропы, у Францыі яе параўноўвалі з Жаннай д’Арк. Пра вядомую паўстанку пісалі польскія, францускія, нямецкія, англельскія, італьянскія паэты. У 1832 годзе Адам Міцкевіч, які асабіста ведаў Эмілію, прысьвяціў ёй верш «Сьмерць палкоўніка».
Ды чаму твар дзявочы ў байца? Два грудкі…
Хто ж мог знаць што баёў завадатар
Быў… дзяўчынай! Была — сьлёз не трэба, жанкі —
То ліцьвінка Эмілія Плятэр!
▶️ Глядзіце Адкрыты лекторый — ЭМІЛІЯ ПЛЯТЭР
@supermova #мова #героі #гісторыя #годна #плятэр