Глядзіце, як выглядае самая вялікая ялінка Польшчы 🎄
Другі па вышыні будынак у Польшчы, варшаўскі гмах Палаца Культуры, падсвечаны ў калядныя колеры. У выніку святочнай ілюмінацыі хмарачос вышынёй у 237 метраў стаў падобны на гіганцкую ялінку.
Палац Культуры – будынак у стылі сталінскага ампіру, збудаваны ў 1956 годзе па праекце савецкага архітэктара Льва Руднева ў якасці падарунка СССР разбуранай падчас ІІ Сусветнай вайны Варшаве. Гмах паўстаў на месцы гістарычнай забудовы як сімвал савецкай дамінацыі. У 2000-я гады польская грамадскасць неаднаразова ўздымала пытанне наконт неабходнасці дэмантажу Палаца Культуры дзеля аднаўлення гістарычнага цэнтру. Але далей абмеркавання справа не пайшла.
Штодзень