#factcheck | Беларускае войска адно з лепшых у свеце?
Днямі шырока распаўсюдзілася інфа, што войска Беларусі 12-е ў свеце. Вось пра гэта піша СТВ (але гэта не першакрыніца).
Сур'ёзна? Ажно 12? А ці не занадта добра гэта гучыць?
Робім фактчэк:
1. Пераходзім на сайт стваральніка рэйтынгу — U.S. News & World Report
2. Знаходзім рэйтынг, і бачым, што войска РФ, там увогуле на 1 месцы
3. Задаемся справядлівым пытаннем: а што за метадалогія.
4. Знаходзім метадалогію і даведваемся:
Рэйтынг войска — гэта складовая частка агульнага апытання пад назвай «Best Countries». Ключавое слова тут АПЫТАННЕ. Але каго апытвалі? Знаходзім адказ у метадалогіі:
• Інфармаваныя эліты (8 096 чалавек): людзі з вышэйшай адукацыяй, якія лічаць сябе сярэднім класам або вышэй і спажываюць навіны ня менш за чатыры дні на тыдзень.
• Бізнес-лідары (4 424 чалавекі): старэйшыя кіраўнікі або ўладальнікі малога бізнесу, якія маюць у падпарадкаванні супрацоўнікаў.
• Абывацелі (7 509 чалавек): людзі старэйшыя за 18 гадоў, рэпрэзентатыўныя па ўзросце і поле для сваёй краіны.
Агулам апытанне праводзілася ў 36 краінах, дзе апытаныя ацэньвалі іншыя 35 краін на аснове 73 атрыбутаў, у тым ліку «моцная армія» ў субрэйтынгу Power.
Ці былі сярэд апытаных ваенныя эксперты — не ўдакладняецца. Тэарэтычна магло і быць колькі дзясяткаў чалавек проста ў сілу закону вялікіх лікаў, але апытанне яўна на іх не арыентавалася.
Такім чынам:
Апытанне ад U.S. News & World Report выглядае якасным і рэпрэзентатыўным, АЛЕ яно не пра фактычную рэальнасць, а пра ўяўленне аб ёй спажыўцоў медыя: як краіну бачаць грамадзяне іншых краін.
Выкарыстанне рэйтынгу як аргумента пра «адну з лепшых армій у свеце» з’яўляецца маніпулятыўным.
• • •
Стоп. Дык а на якім жа тады месцы Беларусь насамрэч?
Адным з самых надзейных рэйтынгаў узброеных сіл лічыцца Global Firepower Index (GFP). Ён заснаваны на канкрэтных, колькасных ваенных паказніках і ацэньвае 145+ краін па шырокім спектры крытэраў. Беларусь у ім на 64 месцы. Для параўнання: ЗША — 1, Расія — 2, Украіна — 18, Эфіёпія — 49.