#economics | Што там з рэвалюцыяй штучнага інтэлекту?
Спойлер: пакуль гэтая тэхналогія амаль не аказала эканамічнага ўплыву.
30 лістапада 2022 году кампанія OpenAI прэзентавала свету ChatGPT. Шмат хто бачыў у ім фактар, які кардынальна зменіць эканоміку на ўсіх узроўнях. Але выданне The Economist піша, што нават у Сан-Францыска, сусветнай тэхналагічнай сталіцы, няма і намёку на тое, што гэтыя чаканні спраўдзіліся.
Свет зноў аказаўся складаней, чым пра яго думалі.
Фармальна кожны карыстаецца штучным інтэлектам (ШІ), калі шукае нешта ў Google. Але каб ШІ раскрыў свой патэнцыял, кампаніям па ўсім свеце трэба набываць яго і адаптаваць пад свае патрэбы. Што стаецца вельмі нетрывіяльнай задачай.
Статыстычныя агенцыі ЗША запыталі пра ШІ на прадпрыемствах у больш шырокім спектры галін, чым IT. Выявілася, што толькі 5% з іх выкарыстоўвалі ШІ за апошнія два тыдні.
Неспакой выклікае бяспека дадзеных, перадузятасць алгарытмаў і галюцынацыі генератыўнага ШІ, што таксама запавольвае працэс.
Кампаніі, якім усё ж атрымалася зрабіць ШІ часткай працэсаў, выкарыстоўваюць яго для вузкага кола задач. Аптымізацыя абслугоўвання кліентаў, магчыма, з'яўляецца самай распаўсюджанай. Іншыя выкарыстоўваюць тэхналогію для маркетынгу і розных разлікаў, а, напрыклад, Starbucks — для распрацоўкі больш персаналізаваных прапаноў для кліентаў.
Калі вас не ўражваюць такія вынікі, то вы не адзінокі. Goldman Sachs стварыў біржавы індэкс, які адсочвае кампаніі, што (на думку банка) маюць найбольшы патэнцыял змены базавай прыбытковасці ад укаранення ШІ праз павышэнне прадукцыйнасці. Назіранні прадэманстравалі, што з канца 2022 году кошт акцый гэтых кампаній не паказаў асаблівага росту. Гэта значыць, што інвестары ня ўбачылі ў іх перспектыў дадатковай прыбытковасці.
Ёсць шэраг гісторый, якія дэманструюць поспех кампаній, што ўкаранілі ШІ. Але пры бліжэйшым разглядзе выяўляецца, што рэальны ўплыў на бізнэс-працэсы ад укарэненага ШІ мінімальны. Напрыклад, кампанія Klarna. Нядаўна гэтая інтэрнэт-кампанія па аказанні фінансавых паслуг заявіла, што ейны ШІ-памочнік выконвае працу 700 штатных агентаў па абслугоўванні кліентаў. Кіраўнік кампаніі сцвярджаў, што дзякуючы гэтай тэхналогіі колькасць супрацоўнікаў штогод змяншаецца на 1/5. Аднак гэта, у лепшым выпадку, няпоўная карціна. Klarna плануе хутка стаць публічнай, а размовы пра выкарыстанне ёю ШІ прыцягваюць увагу прэсы. Паводле дадзеных кансалтынгавай кампаніі CB Insights, скарачэнне штату Klarna пачалося задоўга да з'яўлення ШІ. Зараз кампанія каштуе ўдвая менш, чым у 2021 годзе, праз што яна і скарачае супрацоўнікаў. Выходзіць, ШІ тут ні пры чым.
Былі сур'ёзныя чаканні, што ШІ пакіне масу людзей без працы. Але ў макраэканамічных дадзеных росту няма прыкмет скарачэння працоўных месцаў. Кіраўніца МВФ было папярэджвала, што ШІ ударыць па рынку працы як «цунамі». Аднак на дадзены момант узровень беспрацоўя ў багатым свеце складае менш за 5%, што блізка да рэкорднага мінімуму. Доля занятых рабочых у багатых краінах таксама блізкая да рэкорднага максімуму. Рост заработнай платы застаецца высокім. Рынак працы не адчуў уплыву новых тэхналогій.
Эфект ШІ таксама не з'яўляецца відавочным, калі паглыбіцца ў лічбы. Працаўнікі не пераходзяць з кампаніі ў кампанію хутчэй, чым звычайна, як гэта магло быць, калі б шмат працоўных месцаў было знішчана.
Некаторыя эканамісты лічаць, што ШІ пераўтворыць сусветную эканоміку без масавых звальненняў праз павышэнне прадуктыўнасці. Тэарэтычна ChatGPT можа ўдвая скараціць час 1/3 працоўных задач, што сапраўды было бы істотным павышэннем эфектыўнасці.
Аднак макраэканамічныя дадзеныя і тут не фіксуюць перамен. Нават у ЗША, сусветным цэнтры ШІ, вытворчасць за гадзіну застаецца ніжэйшай, чым у 2020.
Рэвалюцыі не адбылося. Тым ня менш, трэба меркаваць, што ШІ пакрысе будзе пранікаць ва ўсе сферы эканомікі. Але абсалютнай большасці бізнэсаў, ад трактарабудаўніцтва да шыцця шкарпэтак, патрабуецца час, каб зразумець, чым ШІ можа быць карысны, і як яго інтэграваць у свае працэсы.
Крыніца: The Economist
• • •
А які ўплыў штучны інтэлект аказаў на вашую сферу дзейнасці?