#opinion | Ці не сволач вы? Як можна пра гэта даведацца?
«А ці не сволач я?» — вы ніколі не задаваліся пра сябе такім пытаннем?) ЦІкавы інтэлектуальны квэст, скажу я вам. Як атрымаць станоўчы адказ, калі гэта праўда?
Ніхто не лічыць сябе дрэнным, нават серыйныя забойцы знаходзяць сабе апраўданні, якія дазваляюць ім, прынамсі ва ўласных вачах, выглядаць больш-менш годна.
Мы добра ацэньваем уласныя якасці, калі гэта нешта нейтральнае, то бок не выклікае эмоцый. Напрыклад, звычайна не будзе праблемай прызнаць сваю балбатлівасць або рассеянасць.
Але пытанне «ці не пыхлівая я сволач з завышанай самаацэнкай?» — вельмі ацэначнае і эмацыйна нагружанае, таму спараджае максімальную матывацыю дасягнуць пажаданага адказу: «Ну, канечне ж не!» Мы ўключаем рацыяналізатара і хутка падбіраем выгодныя аргументы.
Акрамя таго, свалачны характар не так проста ацаніць — у нас папросту няма дастатковага разумення сутнасці свалачызму. Таму інтэрпрэтаваць доказы на сваю карысць будзе вельмі лёгка. Аднак частата ўжыванне слова «сволач» і тое, наколькі яно эмацыйна нагружана, сведчыць, што за ім хаваецца нешта вельмі важнае для нас.
Для чаго ўвогуле ўсе гэтыя інтэлектуальныя высілкі, калі можна проста лічыць сябе безумоўна добрым чалавекам? Нават не ведаю... можа, каб атрымаць шанец сапраўды ім быць.
Калі вам цікава, як я адказваў для сябе на пытанне «ці не сволач я?», тэкст ТУТ.