Хата бацькоўская не прадаецца
Людзям чужым ні за якія грошы.
Месца, дзе выраслі, нам застаецца…
Лаўка, калодзеж, на прыпечку кошык.
Трэба ўспомніць, як долю шукалі
Продкі, што зведалі горыч пакут.
Але сумленне сваё не аддалі
Пану, што марыў забраць родны кут.
Дзеці малыя ў цацкі гулялі,
Казкі чыталі і бавілі сны.
Кожную рэч сапраўды паважалі,
Песні спявалі ў чаканні вясны.
Верылі, марылі, шчыра кахалі
Людзі, якія жылі тут да нас…
Мабыць, усё лепшае сцены ўвабралі,
Каб падзяліцца цяплом і праз час?
Хата бацькоўская не прадаецца…
Тут карані, светлыня і спакой!
Нам яна ў спадчыну перадаецца,
Каб заставацца заўсёды жывой!
#Чытаембеларускае🏚️👴🏻👵🏻
#Утульная_хатка🤗
#Гарадзецкаяспецыяльнаяшкола_iнтэрнат