Спевы птушак чуваць на світанні,
Горад зноў сустракае вясну,
Ляціць вецер к вясне на спатканне,
Не сядзіцца ў хаце і кату.
Зноў галосіць, так жаласна, Шэры,
Ён сняданак свой з‘еў «нахаду»,
«Адчыняйце мне, хуценька, дзверы,
Мяне кошкі чакаюць, пайду!»
Незалежнаю, хуткай хадою,
Праміком ён пайшоў цераз двор,
Морда наглая, хвост – трубою…
На тусоўку пайшоў, мажор!
Белай кошцы запеў серанаду,
А яна – працягнула напеў…
Тут супернік, падкраўшыся ззаду,
Па спіне яго лапай агрэў.
Перад дамай цярпець прыніжэнне?
Ні за што! Ён баец – самурай!
Храбра кінуўся ў бой, як гіена,
Абышоўся без крыку «банзай!»
Ранкам Шэры вярнуўся да хаты,
Перамог ён у бойцы за дам,
І нічога, што крыху пабіты, памяты,
А шчаслівыыы… – відаць па вачам!
#Сакавiцкiкот
#Утульная_хатка🤗
#Гарадзецкаяспецыяльнаяшкола_iнтэрнат🏢