Іосіф Іпалітавіч Жылі́нскі - беларускі генерал-геадэзіст з Ашмяншчыны. У 1853 годзе скончыў Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін . Праслухаў тэарэтычны курс па геадэзіі на геадэзічным аддзяленні Мікалаеўскай акадэміі Генштаба і прайшоў практыку ў Пулкаўскай абсерваторыі. Узначальваў Заходнюю экспедыцыю па асушэнні балот Палесся. Гэты праект не меў аналагаў у свеце. Работы па асушэнню Палесся пачаліся ў 1874 і працягваліся каля 20 гадоў. Больш за 2,5 млн. дзесяцін (2,73 млн.га.) балот было ператворана ў культурныя зямлі, было пабудавана 4367 вёрст каналаў, 549 мастоў, 30 шлюзаў. Акрамя таго, быў сярод тых генералаў, хто прытрымліваўся меркавання аб утварэнні расейскай арміі па тэрытарыяльным прынцыпе, тады ў ёй маглі б існаваць беларускія тэрытарыяльныя злучэнні. Яшчэ ў 60-х гг. XIX ст. генералы прапанавалі Геншабу ўвесці ў Віленскай Юнкерскай Вучэльні выкладанне беларусазнаўства з мэтай барацьбы супраць польскага ўплыву.
Аўтар працы "Очерк работ Западной экспедиции по осушению болот (1873—1898)".
Аўтар працы "Очерк работ Западной экспедиции по осушению болот (1873—1898)".