Праект «Рокаш»


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


БЕЗ ПАЛІТЫКІ
Тое, чаго вы яшчэ не бачылі
📢Цікавыя факты, артыкулы і фотаздымкі.
🍷Таямніцы гісторыі Беларусі і суседзяў
Для сувязі- @RokashBot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


#Могілкавыястаронкі
Вёска Зарыца.
Ахвяры пасляваенных хваляванняў;

сямейныя сувязі, што морам не разарваныя — ветэрана Монтэ-Касіна памятаюць у Беларусі;

незвычайнае надмагілле нявесты.


Кіраванне казённымі лясамі Літвы ў складзе Расейскай Імперыі ажыццяўлялася губернскім ляснічым, у падпарадкаванне якога ўваходзілі стражы і стральцы, якія былі вызвалены ад усіх падаткаў і павіннасцяў. Большая частка стральцоў была вытанчана ў стральбе, мела ваяўнічы выгляд і па здольнасцям была роўнай з жаўнерамі. Пры стральцах жылі кутнікі і агароднікі - бабылі, што працавалі дзеля кармлення і выконвалі павіннасці. У сярэдзіне XIX ст яны былі прыроўнены да звычайных сялян.
Акрамя таго, казённыя дачы ахоўваліся часовымі пальсоўшчыкамі і пажарнымі старастамі, якія не вызваляліся ад падаткаў і рэкрутчыны і жылі ў вёсках. На той момант яшчэ захоўвалася саслоўе асочнікаў, якое перажывала заняпад з-за скарачэння лясоў і маральнага састарэння іх халоднай зброі - ашчэпаў.
Ніжэй прыведзена схема падзелу Белавежскай пушчы на зоны адказасці.


Шахматная фігура XII стагоддзя "Барабаншчык з Ваўкавыска"
Вікіпедыя апісвае наступным чынам:

Мініяцюрная касцяная фігурка вышынёй 25 мм уяўляе сабой скульптурку барабаншчыка, змешчаную на трохвугольнай аснове, які падае сігнал да бою. Ваенны музыка — прысадзісты чалавек з няправільнымі рысамі твару і зачэсанымі назад доўгімі валасамі. На галаве — нізкія шапачка, якая нагадвае сучасны берэт. Апрануты у доўгую да каленяў падпяразаную кашулю, на нагах — боты. З пляча на шырокай стужцы звісае «бубен». Разьбяр імкнуўся перадаць дэталі, якія лічыў важнымі. У правай руцэ барабаншчыка — узятая ўверх загнутая на канцы палка-вашчага, якой білі па барабане або літаўрах. Старажытны майстра выканаў фігурку ў мяккай гумарыстычнай танальнасці, што дасягнута дзякуючы ўмеламу выкарыстанню аднаго са спосабаў шаржыравання — наўмыснай дэфармацыі асобных рысаў характару або аблічча. Тут разьбяр сканцэнтраваў сваю ўвагу на твары: выцягнуў ніжнюю сківіцу, павялічыў мясісты нос.


"Няхай жыве савецкі Выбарг", а не "...савецкі Вііпуры".
Дык прыймай нас, Суомі-красавіца, ці аддавайся?


Ковенскі пагром. 1926 год.

26 верасня ў касцёле Святой Тройцы літоўцы пабілі палкамі і нажамі некалькі дзясяткаў прысутных на імшы палякаў. Першая група атакавала людзей знутры будынка, другая — звонку на могілках, дзе агрэсары стралялі з рэвальвераў у паветра. Літоўская паліцыя затрымала 9 чалавек. Прэса паведамляла аб 50 параненых, таксама прайшлі плёткі аб трох забітых у касцёле ( не пацвердзіліся ). Польскія паслы ў Літве запатрабавалі тэрмінова распачаць следства.

Лічыцца, што да радыкальных мер падштурхнула інфармацыя аб спяванні польскіх гімнаў і маніфестацыі пад прыкрыццём набажэнства.






Пасля разбурэння Сабора ў Варшаве прытулкам некаторых ківотаў, абразоў і мазаікі стаў Баранавіцкі Сабор Пакрова Багародзіцы. Гэта адбылося дзякуючы намаганням сенатара польскага Сейма Аляксея Назарэўскага. Ягоны калега, кандыдат у паслы Сейма Васіль Рагуля наступным чынам характарызаваў спадара Аляксея:

А. Назарэўскі — чалавек прабеглы, беларус расейскай культуры, не рызыкаваў востра выступаць супроць
палякаў, але стараўся ладзіць з польскім элемэнтам як у
Сэнаце, так і ў акрузе. Ён умела мог выкарыстоўваць слабасьці польскіх урадаўцаў. Сэнатару Багдановічу, для выступленьня з трыбуны, патрэбны былі канкрэтныя дадзеныя адносна недаплачаных урадам сумаў з асыгнаваньняў
на праваслаўную царкву. Назарэўскі запрапанаваў Клюбу
выдаць да ягонае дыспазыцыі 500 злотых для атрыманьня
дакладных і падрабязных дадзеных аб расходаваньні асыгнаванае сумы. ён іх і атрымаў ад дырэктара веравызнаньняў Патоцкага. Ён, карыстаючыся знаёмствам з савецкім
агэнтам у Данцыгу, нейкім Курляндзкім, перакінуў у Саветы Кахановіча. Знаёмства з немцамі дало яму пасьля магчымасьць перакінуць у Нямеччыну пасла Сабалеўскага.
Шмат дарагіх, з мастацкага боку, рэчаў ён атрымаў для баранавіцкай царквы з разбуранага ў Варшаве праваслаўнага
сабору.


Нажаль, пасля пажару ў будынку, дзе знаходзіліся варшаўскія святыні (імаверна, падпал) ацалелі толькі мазаікі, якія сёння заслужана з’яўляюцца перлінай баранавіцкага Сабора.
Што тычацца Назарэўскага: дабрадзея арыштавалі ў 1940 годзе па абвінавачванні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці, пакаранне адбываў у Марыінску (Сіблаг). Вызвалены ў верасні 1941 года. У 1942 годзе арыштаваны паўторна, быў накіраваны ў той жа лагер. Далейшы лёс невядомы.


Польская кавалерыя падчас бітвы над Нёманам. 1920 год.


#Могілкавыястаронкі
Парэчча, Гарадзенскі раён.
Мужчыны з сям’і не перажылі акупацыю. Адзін з сыноў загінуў на чужыне за калючым дротам.
Штуттгоф — нямецкі канцлагер, які быў створаны ля Гданьска ў вёсцы Штутава 2 верасня 1939 года. Праз яго прайшло каля 110 тыс. чалавек з 28 дзяржаў (часцей за ўсё жыды). Каля 65 тыс. чалавек згінула праз хваробы, невыносныя ўмовы працы і голад.
"Дырэктар" лагеру па-сатаніскі штодзённа паўтараў, што "адзіная дарога да волі ляжыць праз крэматорый".
Віртуальная экскурсія па лагеру.


Адзін з найбуйнейшых у гісторыі Беларусі пажараў адбыўся ў ноч 3 студзеня 1946 года ў Клубе НКДБ у Мінску. У выніку трагедыі загінула, паводле афіцыйных адзнак, 27 чалавек, паводле неафіцыйных — да некалькіх сотняў.
У канцы снежня 1945 года ў ацалелым пасля вайны будынку Гасцінага двара на Плошчы Свабоды ішла падрыхтоўка да навагодняга свята. Была ўсталявана вялікая ёлка, аздобленая гірляндамі і ватай. Але ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня святкаванне не адбылося з прычыны адсутнасці электрычнасці. Святло абяцалі даць толькі 3 студзеня, на гэты дзень і быў назначаны баль-маскарад.

Білеты на баль размяркоўваліся гаркамам камсамола, пераважна іх атрымалі выдатнікі вучобы, актывісты і дзеці чыноўнікаў. Забаўляць публіку павінны былі вядомыя беларускія артысты і аркестр Беларускай ваеннай акругі. У дзень мерапрыемства ўваход адбываўся выключна па запрашальных білетах.

Перад галоўнай залай на трэцім паверсе абарудавалі «пакой казак». Гасцей сустракалі Дзед Мароз, Снягурка, зайцы, вавёркі. Многія ўпрыгожванні зрабілі з лёгкаўзгаральных матэрыялаў, паперы і ваты. Усяго перад пажарам у клубе сабралося больш за 500 чалавек.
Святочнае мерапрыемства праходзіла паводле плану. У галоўны момант свята, калі павінна была ўключыцца гірлянда, загарэлася ёлка. Хутка полымя перакінулася на фігуру Дзеда Мароза, якая была набіта ватай, і на іншыя прадметы інтэр’ера. Праз некалькі хвілін гарэла ўсё памяшканне.

Госці пабеглі да лесвіцы, што вяла на вуліцу, аднак там таксама было полымя. Відавочцы ўзгадвалі, што менавіта ў «пакоі казак», які знаходзіўся перад галоўнай залай, пачаўся пажар. Прабіцца праз яго да выхаду была немагчыма, а лесвіца паміж паверхамі была зачынена на замок. Людзі апынуліся ў пастцы.

Разбіўшы вокны, людзі пачалі скакаць з трэцяга паверха. Некаторыя здолелі прабрацца на гарышча, яны спускаліся адтуль па вадасцёкавай трубе. Але праз пэўны час труба не вытрымала вагі людзей. Яшчэ частка людзей уратавалася, прабіваючыся праз завалены рэчамі «чорны ход».

Але зашмат цёмных пятнаў у гэтай гісторыі. На ўрачыстасць сабраўся колер беларускай нацыі, дзеці людзей, што нанеслі шкоду немцам у часы вайны. Акрамя таго, у падвале гэтага будынку знаходзіўся архіў нямецкіх спецслужбаў. Дзверы былі заблакаваныя, а пажарныя машыны раз'ехаліся на іншыя выклікі, бальшыня з якіх аказалася ложнымі. Грыф "сакрэтна" не зняты і па сёння.
Бальшыня ахвяр пахавана на Вайсковых могілках. Сярод загінулых была падчарыца паэта Валянціна Таўлая.


#Могілкавыястаронкі.
Горадня, Васіль Разанаў.
З Расеі будучы падпольшчык прыехаў перад вайной, працаваў на мясакамбінаце. З пачаткам вайны арганізаваў падпольны атрад, куды ўваходзіла нават ягоная жонка і дачка. 10 ліпеня 1944 года Васіль Разанаў з групай падпольшчыкаў вяртаўся са штабу савецкіх партызан. Яны неслі выбухоўку для падрыву чыгуначнага маста. У раёне вёскі Кульбакі група трапіла ў засаду, падчас перастрэлкі гінуць Васіль Разанаў і Мікалай Галубовіч. Па іншай версіі, Разанаў паранены сышоў у лес (хаця да бліжэйшага лясочка было 2 з лішнім кіламетры— заўваг. аўтара). Каб немцы не спалілі вёску, ён застрэліўся.


Храм Аляксандра Неўскага, Варшава




Тры трубы залотыя

(На тле старасьвецкіх беларускіх вайсковых песьняу).

Ай лес к лесу клоніцца,
Вярхушачкі ломяцца!
Ай люлюхны, люлюхны:
Вярхушачкі ломяцца!

Як зачула матухна
Тры трубы залотыя,
Ай люлюхны, люлюхны:
Тры трубы залотыя,

«Ці ня мой-жа то сыночак
На вайну саружаецца?»
Ай люлюхны, люлюхны:
На вайну саружаецца?

А ў першую зайгралі,
Конікаў сядлаючы!
Ай люлюхны, люлюхны:
Конікаў сядлаючы!

А ў другую зайгралі:—
З хаты выпраўляючы!
Ай люлюхны, люлюхны:
З хаты выпраўляючы!

А ў трэйцюю зайгралі,
Вайну падымаючы!
Ай люлюхны, люлюхны:
Вайну падыймаючы!

Ай лес к лесу клоніцца,
Вярхушачкі ломяцца!
Ай люлюхны, люлюхны:
Вярхушачкі ломяцца!

Ай плакала-ж матухна, —
Сыночка чакаючы!
Ай люлюхны, люлюхны:
Сыночка чакаючы!



Лявон Вітан—Дубейкаўскі.


Язэп Чаховіч
Горадня
1875-1885


Павел Баброўскі аб фурманстве ў Гарадзенскай губерні.


Паход Карла XII абумоўлены рознымі прычынамі. Адной з іх з’яўляецца імкненне кантраляваць патэнцыйныя гандлёвыя шляхі праз Дзвіну і Дняпро ў Турцыю. Своеасаблівы шлях з варагаў у грэкі. Злучыць наўпрост шведскую Рыгу з турэцкім Станбулам і бязмежнымі рынкамі Усходу. Досыць зразумелымі становяцца дзеянні Карла XII на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пасланец Турцыі двойчы сустракаўся з каралём у 1703—1708 гг. Турцыя наогул была саюзнікам Карла ў той вайне. Шведы мелі дастаткова сімпатыкаў у ВКЛ, на падмурку якіх узнікла прашведская партыя Сапегаў.
Зразумела і роля Украіны ў гэтым амбітным праекце. На перамовах Карла XII з гетманам Мазэпай Швецыя і Украіна дамовіліся аб стварэнні свабоднага гандлёвага шляху праз Дняпро ў Чорнае мора.

Паводле матэрыялаў Андрэя Катлярчука


Ля крыжа dan repost
Вёска Беніца, Маладзечанскі раён.

За фота шчыра дзякуй падпісанту.

Вы таксама можаце адправіць сваю знаходку, нaпісаўшы ў @ROKASHBOT


Адозва да чырвонаармейцаў. 1920 год.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.