Можна шмат крытыкаваць Папу Францішка за ягоную пазіцыю адносна вайны ва Украіне, ягоныя незаўсёды ўдалыя спробы быць па-над канфліктам і тым больш заявы не да месца пра вялікую расейскую культуру. Але ж наколькі ён адрозніваецца ў сваіх заявах і дзеяннях ад патрыярха Маскоўскага Кірыла.
Свежы прыклад гэтага прыводзяць “Христиане против войны” ў дзвюх нібы незвязаных паміж сабой навінах. У адной Папа Францішак у лісце да нунцыя ў Расеі кажа пра пакуты людзей ад вайны, пра намаганне аблегчыць боль тых, хто пацярпеў, і аднавіць мір “у духу сапраўднага чалавечага братэрства”. Ён заступаецца за дзясяткі тысячаў людзей, якія страцілі родных, кажа, што “іх лямант узносіцца да Бога, заклікаючы да міру замест вайны, дыялогу замест грукату зброі, салідарнасці замест інтарэсаў бакоў, бо ніколі нельга забіваць у імя Божае”.
А ў іншай навіне патрыярх Кірыл расказвае маскоўскім клірыкам, як яму атрымалася адбіць атаку замежных місіянераў на Расею, якія хочуць “паставіць пад пытанне такую каштоўнасць, як патрыятызм”. Кажа пра ворагаў РФ, якія наступаюць “і на Прэзідэнта нашага праваслаўнага, і на краіну нашу, і, вядома, на нашу Царкву”, выдумляе нейкую асаблівую расейскую цывілізацыю.
Гэта настолькі розныя заявы, настолькі розныя людзі і настолькі розныя часы. Настолькі розныя хрысціянствы. Калі Папа Францішак - прынамсі на словах - імкнецца клапаціцца пра розных людзей ва ўсім свеце, незалежна ад іх краіны, паходжання, рэлігіі, то для патрыярха Кірыла ёсць толькі Расея. Там няма месца Хрысту і добрай вестцы, там ёсць свой бог - Пуцін - і ягоны міністрант Кірыл.