Папа Францішак сёння, падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, асудзіў катаванні. Але беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, як падаецца,
падала не да канца дакладны пераклад ягоных словаў.
“Падумаем пра ваеннапалонных... Няхай Пан зрушыць волю, каб вызваліць іх усіх. І калі мы гаворым пра ваеннапалонных, на думку прыходзяць тыя, каго катуюць. Катаванне ваеннапалонных – гэта нешта агіднае, нечалавечае. Давайце падумаем пра шматлікія катаванні, якія раняць годнасць чалавека, пра шматлікіх закатаваных людзей. Няхай Пан дапаможа ўсім і благаславіць усіх”.
Але ў фразе
“Катаванне ваеннапалонных – гэта нешта агіднае, нечалавечае”, Святы Айцец усё ж казаў не толькі пра ваеннапалонных, а значна шырэй - пра ўсіх вязняў. Адпаведныя цытаты можна знайсці ў іншых моўных версіях:
Расейскай:
“Пытки над заключёнными – гнусны и бесчеловечны”.Англійскай:
“The torture of prisoners is a horrible thing, it is not human”Італьянскай:
“La tortura dei prigionieri è una cosa bruttissima, non è umana”.То бок, у гэтым канкрэтна сказе вядзецца менавіта пра вязняў агулам, а не толькі пра ваеннапалонных. Бо любое катаванне зняволенага - агіднае і нечалавечае. І хоць агулам Францішак казаў пра ваеннаапалонных, не да канца зразумела, што кіравала перакладчыкам у імкненні звузіць сэнс з вязняў агулам да толькі ваеннапалонных.
Не трэба так - ні катаваць, ні звужаць сэнсы.