Расейскі патрыярх Кірыл заявіў, што “Церковь никогда смертной казни не осуждала, если смертная казнь осуществлялась по закону”. Паводле яго, “если есть человек опаснейший для общества и если его невозможно никак изолировать, его нужно убрать”.
Магчыма, Расейская праваслаўная царква ніколі і не асуджала смяротнае пакаранне, але нават Беларуская ПЦ гэта рабіла. Напрыклад, яшчэ мітрапаліт Філарэт у 1996 годзе адзначаў, што “Мы, хрысціяне, не можам апраўдваць смяротнае пакаранне, бо гэта грэх забойства ... Жыццё любога чалавека належыць яго Творцы, Богу. Не мы, грэшныя людзі, даравалі быццё чалавеку, - не нам і пазбаўляць чалавека існавання”. Гэтую ж пазіцыю БПЦ паўтарала ў 2013 годзе.
А Каталіцкі Касцёл наўпрост абвяшчае ў Кампендыі сацыяльнага вучэння (п. 405):
“Знакам надзеі з’яўляецца для Касцёла «ўсё больш шырокі пратэст грамадскай думкі ў адносінах да кары смерці, нават калі яна прымяняецца толькі як прылада “законнай абароны” грамадства. Гэты пратэст вынікае з пераканання, што сучаснае грамадства ў стане эфектыўна змагацца са злачыннасцю метадамі, якія абяшкоджваюць злачынцу, не пазбаўляючы яго апошняга шансу перамяніць сваё жыццё». Хаця традыцыйнае вучэнне Касцёла не выключае (пры ўмове, што поўнасцю ўстаноўлена асоба і адказнасць злачынцы) смяротнае пакаранне, «калі гэта адзіны магчымы спосаб сапраўднай абароны чалавечага жыцця ад несправядлівага агрэсара», усё роўна лепш імкнуцца да некрывавых метадаў стрымання і пакарання злачынцаў, паколькі яны «найбольш адпавядаюць канкрэтным умовам агульнага дабра і годнасці чалавечай асобы». Рост колькасці краін, якія прымаюць меры, каб адмяніць смяротнае пакаранне або спыніць яго выкарыстанне, з’яўляецца таксама доказам таго, што выпадкі, у якіх існуе абсалютная неабходнасць смерці злачынцы, сёння вельмі рэдкія і, магчыма, ужо зусім не сустракаюцца. Усё большае непрыняцце грамадскай думкай смяротнага пакарання і розныя меры, якія выкарыстоўваюцца для яго адмены ці спынення, з’яўляюцца выразнымі праявамі павышэння маральнай чуйнасці”.
У патрыярха Кірыла, як бачым, маральная чуйнасць не падвышаецца.