“Попытки критиковать государство, подвергать осуждению действия государства в поддержании общественного порядка – всему этому дается оценка. То есть они выходят за рамки религиозной дельности”.
З такой заявай у эфіры ОНТ выступіў упаўнаважаны ў справах рэлігіяў Аляксандр Румак. Чыноўнік, які да свайго прызначэння на пасаду ні дня не працаваў у звязанай з рэлігіяй сферы, мае смеласць казаць нешта на тэму таго, што выходзіць “за рамки религиозной дельности”.
Выглядае, што Румак элементарна не адкрываў Біблію, бо ўся ейная гісторыя - гэта крытыка дзяржавы і асуджэнне дзеянняў кіраўнікоў. Майсей, Самуіл, Ерамія, Езэкііль, Ян Хрысціцель - усе яны і не толькі крытыкавалі дзяржавы свайго часу і іх дзеянні. Гэта было важнай часткай іх рэлігійнай дзейнасці, бо дзяржава - гэта сацыяльны канструкт, створаны людзьмі для людзей. І калі гэтыя людзі, хай і прыкрываючыся імем дзяржавы, парушаюць не толькі чалавечыя, але і Божыя законы - рэлігійныя дзеячы, прынамсі хрысціянскія, проста абавязаныя выступіць з ацэнкай гэтага.
«Калі Я дрэнна сказаў, дакажы, што дрэнна, а калі добра, чаму б’еш Мяне?» - казаў сілавікам Езус (Ян 18:23).
Права крытыкаваць дзеянні ўладаў прапісанае і ў Кампендыі Сацыяльнага вучэння Касцёла (п. 426):
“Касцёл, усведамляючы, што яго місія ахоплівае ўсю чалавечую рэчаіснасць, і адчуваючы сябе цесна звязаным з чалавечым родам і яго гісторыяй, дабіваецца для сябе свабоды ў маральнай ацэнцы гэтай рэчаіснасці, асабліва тады, калі гэтага патрабуе абарона асноўных правоў асобы або збаўлення душ”.
Сацыяльнае вучэнне Касцёла падкрэслівае, што “ажыццяўленне адказных задач у сацыяльных і палітычных інстытутах патрабуе рашучай і яснай пазіцыі, якая праз значны ўклад у палітычную дыскусію, планаванне і выбар дзеянняў выразна пакажа неабходнасць маральнай ацэнкі грамадскага і палітычнага жыцця. Недахоп увагі да маральнага вы мярэння прыводзіць да дэгуманізацыі грамадскага жыцця, сацыяльных і палітычных інстытутаў і да ўмацавання «структур граху»” (п. 566).
Каталіцкае маральнае вучэнне “выразна адхіляе перспектыву свецкасці, якая ўсведамляецца як незалежная ў адносінах да маральна га закону” (п. 571).
“Калі Настаўніцкі Інстытут Касцёла выказваецца наконт спраў грамадскага і палітычнага жыцця, то ён не парушае патрабаванняў, звязаных з правільным тлумачэннем свецкасці, паколькі «не збіраецца ажыццяўляць палітычнай улады і пазбаўляць католікаў свабоды мець сваё меркаванне па кан’юктурных пытаннях. Настаўніцкі Інстытут Касцёла жадае з уласцівай яму місіяй выхоўваць і асвячаць сумленне вернікаў, асабліва тых, хто прысвячае сябе палітычнай дзейнасці, так, каб іх намаганні заўсёды прычыняліся да цэласнага сцвярджэння чалавека і агульнага дабра. Сацыяльнае вучэнне Касцёла не з’яўляецца ўмяшаннем у кіраванне асобнымі краінамі. У той жа час Касцёл несумненна ўскладвае на свецкіх верні каў маральны абавязак вернасці гэтаму вучэнню паводле сумлення, якое адно і непадзельнае»”, - заяўляе Касцёл, які трохі лепш за чыноўнікаў разбіраецца ў тым, што выходзіць “за рамки религиозной дельности”, а што ёю з’яўляецца.