Паходжанне назвы месяцу Кастрычнік"
Са старажытных часоў на беларускіх землях сярэдзінны месяц восені, пра які казалі, што ён зямлю балоціць, а лес залоціць, меў дзясятак назваў. Пазімнік (зазимье) – перадзімовы час; лістапад і жовтень – ападае жоўтае лісце; грáзнік (брýдзень) – частыя дажджы і бруд (прымаўка пацвярджае назву: гэты месяц ні калёс, ні палазоў не любіць); вясельнік (свадебник), месяц кахання – такой парой заканчвалася асноўная праца на вёсцы, і не грэх было вяселле зладзіць; хлебнік – актыўна пяклі хлеб з новага ўраджаю; акцябр (октяврий) – у гонар бога вайны Марса; паздзернік – у гэты час сяляне пачыналі апрацоўваць лён і каноплі.
Кастрычнік як назва беларускага месяца з’явілася ў пачатку ХХ ст. у асяроддзі рэдактараў і выдаўцоў газеты «Наша ніва». Яно было скалькавана з польскай мовы, дзе словам październik (працэс апрацоўкі льну і каноплі) і ў сучаснай польскай мове абазначаецца дзясяты месяц года. Толькі за аснову для ўтварэння назвы восеньскага перыяду беларускія моватворцы ўзялі не прац
эс, а назву пабочнага прадукта, які заставаўся пасля перапрацоўкі льну ці канопляў і называўся кастрá (кастрыца): кастрыца + нік = кастрычнік.
#гістарычныя_цікавосткі