75 год таму пачаўся суд над Саюзам змаганьня за незалежнасьць Беларусі
Саюз змаганьня за незалежнасьць Беларусі — падпольная арганізацыя ў Заходняй Беларусі, створаная студэнцкай моладзьдзю. Праграма СЗНБ прадугледжвала падрыхтоўку патрыятычных сіл, якія ў выпадку вайны мусілі выступіць у абарону беларускага народа і незалежнасьці Беларусі. У адпаведнасьці з праграмай, павінны былі распусьціць калгасы, а зямлю перадаць сялянам. Саюз дзейнічаў у 1946–1949 гадах.
У 1949 годзе органы савецкай дзяржбясьпекі арыштавалі кіраўніцтва Саюзу. 15 чэрвеня ў Менску пачаўся суд над імі. У выніку 18 падсудных атрымалі розныя тэрміны няволі.
Пра іншыя памятныя даты 15 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/kj3DQ