Фонд «Краіна для Жыцця»


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


❤️ Гэтая ініцыятыва падтрымае вас!

Вы член сям'і палітзняволенага ці палітзяняволенай? Бярыце ўдзел у праекце "Сябар сям'і".

Што гэта значыць? Вы будзеце атрымліваць сталую фінансавую дапамогу цягам 4 месяцаў. Гэта стане для вас грунтоўнай падтрымкай — штомесяц вы будзеце атрымліваць 150 еўра.

Вы не адны ў сваёй бядзе. Мы ўвесь час шукаем бяспечныя спосабы падтрымаць вас, і праект "Сябар сям'і" — адзін з іх. Пераходзьце па спасылцы, чытайце падрабязнасці і рэгіструйцеся.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Антаніна Канавалава ўз'ядналася з дзецьмі ❤️

Стала вядома, што давераная асоба Святланы Ціханоўскай у 2020 годзе і валанцёрка «Страны для Жизни» Сяргея Ціханоўскага з'ехала з Беларусі. З'явілася відэа, дзе Антаніна дзякуе неабыякавым людзям за падтрымку.

Ейны муж Сяргей Ярашэвіч дагэтуль застаецца за кратамі.


Ініцыятыва Dissidentby паведаміла, што памёр былы палітзняволены Валянцін Іваноўскі.

Ён выйшаў на волю ў траўні 2024 года пасля 2 гадоў зняволення. У жніўні таго ж года памёр з невядомых прычын.

Спачуваем родным і блізкім памерлага.


Адно простае дзеянне можа стаць вялікай дапамогай. Перанакіруйце 1,2% свайго падатку і тым самым падтрымайце палітвязняў і іх сем’і!

Што гэта значыць?

🔸усе рэзідэнты Літвы (беларусы таксама!) штогод падаюць падатковую дэкларацыю;

🔸падчас падачы можна перавесці 1,2% ад падаходнага падатку любым некамерцыйным арганізацыям на свой выбар;

🔸калі гэтага не зрабіць — Літва вырашыць за вас, куды гэтыя 1,2% накіраваць.

Чаму гэта важна? Якія ад гэтага плюсы?

♦️гэтыя сродкі пойдуць на юрыдычную і гуманітарную дапамогу, перадачы і падтрымку сем’яў палітвязняў — тут вы можаце пачытаць пра нашу дзейнасць;

♦️чым больш такіх перанакіраванняў — тым большай колькасці палітзняволеных і іхніх сямей мы зможам дапамагчы (рэпрэсіі не спыняюцца, а патрэбы беларусаў у дапамозе толькі растуць);

♦️гэта не патрабуе дадатковых выдаткаў — толькі вашага рашэння;

♦️робіцца гэта вельмі проста, і зойме адну-дзве хвіліны.

Тут падрабязная інструкцыя (у тым ліку візуальная), як гэта зрабіць. 


🔺Калі ты:

▪️эмпатычны і гатовы дапамагаць;
▪️умееш працаваць у складаных умовах і трымаць спакой;
▪️добра арыентуешся ў беларускай праваабарончай павестцы;
▪️падзяляеш прынцыпы абароны правоў чалавека;
▪️маеш крыху вольнага часу і хочаш накіраваць на дапамогу іншым.

Мы чакаем цябе!

🔺Што табе дасць валанцёрства?

▪️ты станеш часткай каманды, што падтрымлівае палітвязняў і іх сем'і.
▪️твая дапамога стане важнай апорай для тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі.
▪️ты заўсёды зможаш атрымаць падтрымку і парады ад дасведчаных праваабаронцаў.
▪️ты сам вызначыш, колькі часу можаш прысвячаць валанцёрству.

Запаўняй форму і далучайся – твой удзел мае значэнне! ❤️


Дзякуючы вам 17 жанчын ужо атрымалі дапамогу!

Наш збор працягваецца, нягледзячы на тое, што 8 сакавіка ўжо прайшло. Мы працягваем збіраць сродкі, бо дапамога патрэбная яшчэ дзясяткам жанчын.

Што ўжо зроблена?

✔️ Дзякуючы вам забралі 2252 еўра.
✔️ Выплаты атрымалі 17 жанчын, для якіх гэта не проста фінансавая дапамога, а знак таго, што іх не забылі, што пра іх памятаюць і падтрымліваюць.

Што яшчэ трэба зрабіць?

Нам застаецца сабраць 5448 еўра, каб дапамагчы яшчэ 35 жанчынам, якія апынуліся ў складаных умовах. Мэта — 8000 еўра на падтрымку беларусак.

Нават невялікі унёсак мае вялікае значэнне. 5, 10 ці 20 еўра — не важна, якая сума, але праз гэтыя грошы яшчэ адна жанчына адчуе падтрымку.

З маленькіх справаў нараджаецца вялікая салідарнасць. Далучайцеся, і разам мы зробім тое, што так важна — падтрымаем тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

👉 Спасылка на данат


Два гады сям’я Сяргея Ціханоўскага нічога не ведае пра ягоны стан. Лісты, званкі, сустрэчы з адвакатам, перадачы — усё забаронена.

Сяргей пазбаўлены любой сувязі з блізкімі. Магчымасць пачуць родныя галасы для зняволенага, атрымаць навіны з волі, — не раскоша, а неабходнасць. Але яму не даюць нават гэтага. Калі гэта не катаванне, то што?

Так выглядае рэжым інкамунікада — жорсткае парушэнне правоў чалавека, якое можна назваць гвалтоўным знікненнем. Але ўсё гэта — толькі страх рэжыма. Страх перад праўдай, перад сілай перакананняў, перад тымі, каго нельга зламаць.

Тут — спіс тых, хто знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. Мы не можам маўчаць. Гэта людзі, якім трэба вярнуць свабоду. Мы будзем змагацца, пакуль усе несправядліва зняволеныя не выйдуць на волю.


Тюрьма Для Жизни dan repost
Бывший политзаключенный, рассказывает об истории этого рисунка и письма. В нём он пишет про стихотворение Сергея Тихановского.

«Когда-то на Володарке мне удалось отправить на волю этот рисунок и я передал послание своим, что бы через жену другого политзаключенного этот рисунок передали Светлане Тихановской. Но что-то пошло не так. Политзаключенный [прим. Сергей Тихановский] на то время уже уехал по этапам, а моя супруга уже нашла себе другого, и эта открытка легла в архив моих передач из тюрьмы.

А на днях мои рисунки вернулись наконец-то ко мне! И я подумал, раз это сейчас у меня в руках значит это для чего-то нужно. Вселенная дает конкретный знак! Так что делаю, что должен!»


Ужо можна атрымаць дапамогу для палітзняволенай жанчыны!

💁‍♀️ Што зрабіць? Дастаткова толькі напісаць у тэлеграм-акаўнты: t.me/StranafundPZ або t.me/dahary_nahami

🌊 На што можна выдаткаваць грошы? На гігіенічныя сродкі, лекі, базавыя рэчы, вітаміны і іншыя неабходныя прадметы.

🤔 Калі я атрымаю гэту дапамогу, то ўжо не магу разлічваць на іншую?
Можаце! Гэта выплата - дадатковая падтрымка на неабходныя выдаткі для палітзняволенай.

👏 Нас усё яшчэ можна падтрымаць і заданаціць, распаўсюдзіць спасылку на збор або на публікацыю.


Сустрэча з эксперткамі: «Правы жанчын-мігрантак у Польшчы»

Жанчыны ў эміграцыі часта сутыкаюцца з праблемамі гвалту, харасменту, дыскрымінацыі на працоўным месцы і юрыдычнай няўпэўненасці. Каб дапамагчы разабрацца з гэтымі пытаннямі, у Варшаве адбудзецца адкрытая сустрэча «Правы жанчын-мігрантак у Польшчы».

На сустрэчы польскія і беларускія спецыялісткі у галіне абароны правоў распавядуць пра тое, як абараніць сябе, свае правы, сваю сям’ю і дзяцей, а таксама адкажуць на прававыя пытанні – разводы з часовым відам на жыхарства, статусам уцякачкі і міжнароднай абароны ў Польшчы, атрыманне дапамогі на дзяцей і г.д.

📅 Калі? 7 сакавіка з 13:00 да 16:00
💻 Форма ўдзела: афлайн/анлайн
📌 Дзе? Варшава, Prastora, Hoża 41/2,
Удзел вольны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.
👉
Зарэгістравацца
Працоўныя мовы: польская, беларуская


🫂Вы можаце падтрымаць нашу працу, палітзняволеных і іхнія сем’і, і пры тым нічога не патраціць!

Кожны рэзідэнт Літвы, хто афіцыйна працуе, можа накіраваць 1,2% ад ужо ўплочаных падаткаў у наш фонд.

Гэта не павялічвае ваш падатак — проста пэўная сума з яго ідзе ў нашую арганізацыю. Атрымліваецца, што вы падтрымліваеце нас і нічога не траціце!

Пры падачы падатковай дэкларацыі за мінулы год накіруйце 1,2% падаходнага падатку на нашу дзейнасць. Мы ў сваю чаргу зможам зрабіць больш і дапамагчы большай колькасці рэпрэсаваных людзей. Пра тое, як мы дапамагаем і пра нашы праекты вы можаце пачытаць на нашым сайце.

Аформіць гэтую опцыю даволі проста і не зойме шмат часу. Што важна: для беларусаў у Літве гэта цалкам бяспечна, таму што гэтыя пераводы робіць падатковая служба.

Вось інструкцыя для вас.👆


❗️Боты нашых праектаў — псіхалагічная дапамога, юрыдычная падтрымка і кансультацыі па міграцыі — часова не працуюць.

Нашыя спецыялісты ўжо разбіраюцца з праблемай. Спадзяёмся, у хуткім часе яе вырашаць.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Дапамагчы жанчынам, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам, проста!

Зрабіце данат на збор, што ладзіць служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі». Важны нават самы маленькі ўнёсак, бо з і складаецца вялікая сума. Калі няма магчымасці заданаціць — распаўсюдзьце інфармацыю пра збор.

Кожная жанчына атрымае дапамогу на суму 150 еўра, а мэта збору — 8000 еўра. На сёння засталася сабраць 6960 еўра.

👉 Спасылка для ахвяраванняў тут.

Важна! Не бярыце ўдзел, калі вы ў Беларусі.


dissidentby dan repost
#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

💅 Марыя Яфімава - сяброўка галоўнай управы Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы, дэлегатка Каардынацыйнай Рады фракцыі "Еўрапейскі выбар", актывістка дыяспары Сан- Дыега, Каліфорнія. Фітнес-трэнерка.

Марыя будзе асвятляць лёс палітзняволенай Таццяны Сцепы.

🔻Таццяна Сцепа - жыхарка Мінска, была затрымана 30 студзеня 2024 года ў рамках рэйду і асуджана за салідарнасць з рэпрэсаванымі і каментары ў чатах на 4 гады пазбаўлення волі.

Што можна зрабіць, каб падтрымаць Таццяну?
▪️Напісаць ліст АНЛАЙН
▪️ Напісаць пра Таццяну ў сваіх сацыяльных сетках
▪️ Зрабіць акцыю падтрымкі ў любым фармаце



15 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.