Helen Minskaya
В.а. генеральнага сакратара партыі "Народная Грамада"
У 2023 годзе камандай партыі "Народная Грамада" мне былі дэлегіраваны паўнаважанні нашага Генеральнага сакратара Сяргея Спарыша.
Сяргей за кратамі ўжо 1686 дзён. І хутка , 09.02.2025 будзе 2 гады інкамунікада нашага лідара Мікалая Статкевіча. Ён за кратамі ўжо 1711 дзён (агулам, амаль 12 год праведзеных у няволі)
Лічыльнікі вы можаце знайсці на сайце партыі
hramada.orgНашая каманда зараз фіксуе дзіўныя рэчы. Амаль усе залежна/"незалежныя" СМІ згадалі! пра існаванне Мікалая Статкевіча. А шо случілась, спадарства?
Я вазьму адказнасць на сябе і патлумачу.
Для каманды партыі "Народная Грамада" паняцці "ценевы бан", "ігнор", "правакацыя" і іншыя віды інфармацыйных інструментаў скіраваных на ізаляцыю партыі з'яўляюцца неад'емнай часткай жыцця.
Пра нас пішуць выключна нашыя адміны (то-бок мы), а калі не напісаць немагчыма (як з Нобелеўскай прэміяй Мікалая Статкевіча), 99 адсоткаў г.зн. СМІ накрывае татальная амнезія і аператыўнай памяці хапае максімум на 2 прозьвішчы. Нешчасныя...крассворды разгадвайце, штоле!
Я бы не звяртала на гэта ўвагу, але...
У 2023 годзе разам з Хартыя'97 (за, што мы асабіста ўдзячныя Наталлі Радзінай) каманда партыі запусціла кампанію "Пакажыце Статкевіча!". Мы ўвялі паняцце "інкамунікада", якім зараз пястраць загалоўкі. Пра нас, канешне, міла замоўчваюць. Часцей у кулуарах "не гойдайце човен, пацука ташніць" (гэта, дарэчы так сама нашае, як і Убывай і шматлікія мемасы, слава нашаму медыя генію).
Дык вось, сябры. Сувязь паміж "інкамунікада" і "ценевым банам",калі прыглядзіцеся мае адну вельмі важную складавую. Як і лукашысты, нашыя псеўда дэм. ды і не зусім дэм пераследуюць адну мэту-ізаліраваць.
Як і нашага лідара Мікалая Статкевіча ў "інкамунікада", нас, каманду партыі, пагрузілі ў "інфармацыйную ізаляцыю".
Я часцей буду вам распавядаць аб гэтым, бо маўчаць і ківаць гэта не пра актывістаў "Народнай Грамады". Зараз я звярну ўвагу на "дробязь".
Спадарства, хто так удала падхапіў кейс з Нобелеўскай прэміяй Мікалая Статкевіча, хто так бадзёра піша пра выдатнага кандыдата (а мы дзейсна лічым, што ён заслугоўвае на вышэйшую ўзнагароду - Прэмію міру), вы там пра актыў, якой Мікалай Статкевіч з такой шчырасцю і верай фарміраваў забылі.
Мы і ёсць Мікалай Статкевіч! Мы і ёсць зараз яго голас. Ён нас гэтаму вучыў.
Калі вы забываеце нас, вы акі лукашаўкі з "інкамунікада". Нічым не адрозневаецеся. Агов! У вас вуха тарчаць!
Мы шчыра дзякуем кожнаму, хто не трымае галаву ў лукашыскай ду ...піша пра нас, не ігнаруе каманду. Мы дзейсна жывём ідэалогіяй дэмакратычнага грамадства. Нас так вучыў Мікалай Статкевіч. Быць сільнымі (Плошчы), быць смелымі (шматлікія публічныя кампаніі), быць сумленнымі (ніякай грантавай, алігархічнай, і іншай "танцавальнай" падтрымкі), быць адказнымі (палітычная адказнасць перад беларускім грамадствам за ініцыятывы каманды).
Мікалай Статкевіч гэта партыя "Народная Грамада". Партыя "Народная Грамада" гэта наш лідар Мікалай Статкевіч, наш генеральны сакратар Сяргей Спарыш, нашыя актывісты за кратамі, на Зямлі і ў замежжы. Кожны!
У партыйцаў ёсць Закон - "За кратамі выходных няма". Мы працуем 24/7, 365 дзён на год.
Мы працягваем працу ва ўмовах бясконцых затрыманняў, ціску, правакацый, інфармацыйнай ізаляцыі, траўлі і іншых гэбнявых гульняў.
Як в.а. генеральнага сакратара павінна расчараваць лукашавак і Ко. Я згаманюся, калі Яўген Вільскі перадасць паўнаважанні Мікалаю Статкевічу, а я перадам справы Сяргею Спарышу.
Зараз мы звяртаемся да сумленных. Мы пашырылі кампанію "Пакажыце Статкевіча!". Зараз у каманды масіў дадзеных за астатнія 30 год дзейнасці Мікалая Статкевіча. Там яго сэрца і думкі з беларусамі. Мы будзем публікаваць гэта на нашых рэсурсах.
Наўпрост, знайдзіце магчымасць распаўсюдзіць. Вы ведаеце, што гэта зараз крытычна патрэбна!
Демсмі вітанне👋 "У вас скучнае ліцо, вам ніхто денех не даст". (Доброго вечора, ми з України, але з беларускім акцэнтам🫰)
Жыве Беларусь !