Belarus. Wired.


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha
Toifa: Siyosat


Беларусская диаспора, подполье и добровольцы. Это основа и залог победы над режимом. Нас много. Мы везде. И имеем право давать оценку действиям тех, кто пытается действовать от нашего имени.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri




Калі ты лічыш людзей дзібіламі.

Чым адрозьніваецца купляць прагляд ад накруціць прагляд? Так працуе рэкляма. Гэта іншае.

Хай бы яно яшчэ без каментароў было дадатковых.

Але ж не. Алена Жываглод нават ня бачыць супярэчнасьці ў тым што кажа. З аднаго боку "людзям нецікавыя выбары", а з другога - 900к+ праглядаў, калі б яны былі сапраўдныя.

Так, людзі баяцца ўзаемадзейнічаць з экстрэмісцкім кантэнтам, аднак за межамі Беларусі жыве больш некалькіх мільёнаў беларусаў.

Нават, калі ролік "глядзелі" толькі ў Беларусі (што няпраўда), то чаму з іншых экстрэмісцкіх матэрыялаў больш менш нармальныя суадносіны праглядаў і рэакцый, а тут не?

Нават калі б увесь офіса-рада-габінэт паставіў лайкі, іх было б больш.

Відавочна, Алена Жываглод проста нахабна хлусіць. Не ў першы раз.

#Бессаромныябл..дзі.


938к праглядаў і няма 100 лайкаў?

Прапаганда рэжыму Аляксандра Лукашэнкі нярвова паліць у баку са сваімі накруткамі.


Нам тут падкінулі цікавыя лічбы пра дзейнасьць самай "эфектыўнай" структуры падтрымкі бізнэсу за мяжой.
АББА 1 і АББА 2.

За два гады АББА 2 (Związek Białoruskiego biznesu zagranicą) атрымала на свае рахункі 490 568, 71 злотых з чаго 323235,90 ці 65 адсоткаў пайшлі на выплату заробкаў для 2-3 працаўнікоў

АББА-1 (Association of Belarusian Busness Abroad) атрымала 3324481,71 злотых. На заробкі пайшло 1531151,96 злотых, альбо 40 адсоткаў.

Тут яшчэ не палічыныя кошты службовых камандзіровак і г.д. Вось такая падтрымка бізнэсу, калі ў сярэднім 40 адсоткаў ідзе наўпрост у кішэню.

Дакументы можна знайсьці ў польскім рэестры. Напрыклад праз сэрвіс rejestr.io

"Час узбагачацца", як казаў Яўген Буры.


Тут больш цікава, што хаваецца за назвай вайсковая частка 11709.

Калісьці аб гэтым падрабязна пісаў Байпол (на пачатку сваёй дзейнасьці было нешта карыснае), аднак зараз большасьць публікацый на гэтую тэму выдаленая.

Тым ня менш, можна знайсьці тут і тут.

Гэта ня проста вайсковая выведка, а падразьдзяленьне так званых ліквідатараў. Выпадкова туды патрапіць нельга.


Вось тут кароткае рэзюмэ новага батла пра грошы. Ніхто нічога ня ведае, ніхто ні за што не адказвае.
Але ўсё жадаюць разьмяркоўваць і кантраляваць.

Аднак самыя жорсткія кантралёры ня жадаюць раскрываць, куды пайшла прэмія Леха Валенсы (каля 1 млн. эўра) ці забыліся, што нават рэжым Аляксандра Лукашэнкі аб'яўляў вымовы за грошы, якія зніьклі падчас рэканструкцыі Купалаўскага тэатра.

#АгрызкіЛукашэнкі


Коратка адзначым галоўныя наратывы мэйнстрыму.
1. Трэба здымаць санкцыі. З гэтым носіцца Валер Кавалеўскі, Тацьцяна Хоміч і ко.

2. Трэба йсьці на "выбары" і маляваць сонейкі. З гэтым носіцца ўвесь мэйнстрым.

3. Павел Латушка змагаецца за галоўную ролю ў разьмеркаваньні грошаў з Андрэем Ягоравым і пужае Захад "арэшнікам". Як раней пужаў вагнераўцамі ці сотнямі тысячаў расійскіх войскаў у Беларусі.

Можна знайсьці хоць нешта адрознае ад таго, што транслюе рэжым Аляксандра Лукашэнкі?

#АгрызкіЛукашэнкі

1k 5 16 5 16





Што ж, відавочна, што людзей публічна незадаволеных сітуацыяй будзе ўсё больш.

На сітуацыю ў Сірыі, дзе абваліўся рэжым Башара Асада, трэба зьвяртаць увагу ня толькі Аляксандру Лукашэнку, але й мэйнстрыму, чыя "легітымнасьць" базуецца выключна на замежных грантах.


Гледзячы на тое, што адбываецца з Белсатам, дзе звальненьне Ігара Кулея амаль не знайшла сур'ёзнай падтрымкі, альбо пратэсту, за выключэньнем пастоў у сацыяльных сетках, нельга не прыгадаць 2020-ы год.

Людзі, якія абураюцца тым, што за БТ, СТБ, і АНТ сышло няшмат людзей, і тыя хто трымаюцца за Белсатаўскі заробак проста зараз, гэта адны й тыя ж людзі.


Тут, канечне, трэба падзякаваць Андрэю Стрыжаку, які ў кожнай незразумелай сітуацыі аб'яўляе збор.

Нагадаем, што Андрэй Стрыжак пасьля затрыманьня Верамейчыка абвясьціў збор на паслугі адваката.

Відавочна, што ўсе будуць адмаўляцца. І справа ня толькі ў тым, што рэжым абвінавачвае ў "тэрарызме". Гэта паўбяды. Абаронца павінен быць у кожнага. А галоўная бяда, што ў такім выпадку любы адвакат будзе вымушаны даказваць, што грошы за працу ён атрымаў не ад Андрэя Стрыжака.

Вось так "элегантна" Верамейчыка пазбавілі права на абарону.

Справа Верамейчыка - гэта самае ганебнае, што справакаваў мэйнстрым са штабікам ПКК і літоўскімі палітыкамі.

1k 4 17 2 16



Інтрыга скончылася: "усе на выбары". Зусім афіцыйна. У 2022 перкрэсьлівалі беззаконьне, ў 2025 малюйце сонейка.

Можа бы нехта з тых, хто здымаўся ў роліку сам сабе шчыра адкажа на пытаньне: "Што мянялася ад таго, што на папярэдніх "выбарах" час ад часу галасаваў супраць?"

НІЧОГА!

І ўвогуле вы ўяўляеце сабе адважнага міністра ці амбасадара рэжыму, які сам "адважна" галасуе супраць усіх і не дае распараджэньняў аб датэрміновым і "правільным" галасаваньні?

Уся сутнасьць офіса-рада-габінэту ў адным роліку. Дапамагаць ствараць яўку рэжыму.

#АгрызкіЛукашэнкі


Цікава, ці прадоўжыць Аліна Коўшык "чысьціць" Белсат пасьля таго, як справа Ігара Кулея шырока разышлася?

А сьпіс там даволі доўгі. Як у свой час была неафіцыйная забарона браць у Белсат дзяўчын, якія маглі канкураваць са спадарыняй Алінай, дык зараз ёсьць сьпіс тых, хто надзвычай радаваўся зыходу Аліны з Белсату.

Самадурства, вертыкаль, адсутнасьць дэмакратыі і цэнзура.






Каб стаць адказным за легалізацыю яшчэ трэба быць сябрам Міколы з ПКК, ага таго самага, што выціснуў Верамейчыка з Украіны.

Бэкграўнд яшчэ цікавейшы.

Аднак пытаньні легалізацыі "у надзейных руках". Зараз будуць гандляваць афіцыйна.


Што трэба, каб патрапіць у офіса-габінэт?

Мець як мінімум дзьве кампаніі ў Маскве. Атрымліваць дзяржаўныя кантракты і хавацца ад выканальніцкай працэдуры.

Насамрэч, бэкграўнд вельмі цікавы. Але для кандыдатаў напэўна ёсьць патрабаваньні: махлярства і/альбо сувязі з Масквой.

https://www.rusprofile.ru/id/5690015

https://www.rusprofile.ru/id/5917880

Абедзьве арганізацыі ў выніку ліквідаваныя з-за недаставерных дадзеных


Ішоў 5 год, калі лічыць са жніўня 2020, а ў офіса-габінэце з'явілася асоба, "адказная за легалізацыю". Цікавы бэкграунд, аднак насамрэч нічым сябе не праявіў, акрамя стварэньня ў Эстоніі невялікай тусовачкі, лаяльнай офісу. У пашпарт нагулялілся, зараз ёсьць адказны🤣

Ганьбіцца - да канца.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.