Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
У цэнтры Мінска кожны можа вывесіць свае любімыя фота. Але ёсць адна ўмова — яны павінны быць звязаныя з горадам.
Праект — ідэя арт-прасторы «Берлин-Двор» да Дня горада. У гэтым годзе свята выпадае на 14 верасня.
Каманда прапануе ўсім жадаючым выбраць свае фота, на якіх «спатканне з горадам атрымалася», і прымацаваць іх проста на сцяну па адрасе Зыбіцкая, 6. Сам фармат не новы, у яго нават ёсць уласная назва — «фотасушка». У гэтым выпадку на тэму «Мінск, любоў і фоткі».
Кругласутачная выстава пад адкрытым небам пачне працаваць напярэдадні Дня горада — 13 верасня — і працягнецца да канца цёплага сезона. Арганізатары абяцаюць дапоўніць падзею незвычайным «спіддэйтынгам» з горадам і іншымі актыўнасцямі.
Акрамя таго, усіх удзельнікаў чакаюць прызы. А аўтар найлепшага фота атрымае 25-літровую бутлю традыцыйнага беларускага напою.