🔥🔥🔥 На Чэрвеньшчыне стартавала рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год!", накіраваная на папярэджанне пажараў і надзвычайных сітуацый з прычыны парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Чэрвеньскага РАНС Юлія Новікава-Сакалоўская правяла ўрок бяспекі з навучэнцамі сярэдняй школы №1 г.п.Смілавічы.
Дзеці абмеркавалі правілы паводзінаў пры моцным марозе, галалёдзе, паразважалі, у чым небяспека ледзяшоў, як правільна і, галоўнае, бяспечна паставіць навагоднюю елку ў доме, у чым небяспека выкарыстання піратэхнічных вырабаў і знаходжання на вадаёмах узімку.
Запомніць паслядоўнасць дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях дзецям дапамагла анлайн-гульня «Крокі выратавання».
Для замацавання атрыманых ведаў Юлія Мікалаеўна ўручыла навучэнцам не толькі размалёўкі, але і буклеты, прысвечаныя акцыі "Бяспечны Новы год!"