Postlar filtri


БРСМ: live dan repost
⚡️Чудеса на Рождество

Республиканская благотворительная акция стартует 18 декабря. Символ акции - красные рукавички, которые символизируют тепло и доброту. Только по линии БРСМ планируется более 300 мероприятий, где волонтерские отряды проведут интерактивные программы и поздравят детей.

Давай создавать чудеса вместе!


Образование Минщины. Главное dan repost
💫💫💫 Сёння на базе гімназіі №1 імя У.А.Караля г.Чэрвеня ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ладзіла IV раённы фестываль творчасці дзяцей-інвалідаў “Цеплыня каляднай свечкі".
🙌🙌🙌 Тут можна было пазнаёміцца з выставай дзіцячых вырабаў і пастасавацца з іх аўтарамі.
А ўжо як хораша свае таленты прадставілі ўдзельнікі фестывалю на сцэне!
Яны танчылі, чыталі вершы, спявалі, гралі на баяне…
‼️ А госць свята – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Васільевіч Корсік, напачатку разам з настаяцелем Свята-Мікалаеўскай царквы г. Чэрвеня протаіерэем Аляксандрам Мікалаевічам Лазоўскім, запаліў калядную свечку, а тады… пераўвасобіўся ў Дзеда Мароза.
🔥🔥🔥 Навагоднія падарункі ўсім дзеткам ад упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама…
Шматлікія фотаздымкі на памяць…
І цеплыня ў сэрцах, малых і вялікіх, якая застанецца надоўга…❤️❤️❤️


🔥🔥🔥 На Чэрвеньшчыне стартавала рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год!", накіраваная на папярэджанне пажараў і надзвычайных сітуацый з прычыны парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі.

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Чэрвеньскага РАНС Юлія Новікава-Сакалоўская правяла ўрок бяспекі з навучэнцамі сярэдняй школы №1 г.п.Смілавічы.

Дзеці абмеркавалі правілы паводзінаў пры моцным марозе, галалёдзе, паразважалі, у чым небяспека ледзяшоў, як правільна і, галоўнае, бяспечна паставіць навагоднюю елку ў доме, у чым небяспека выкарыстання піратэхнічных вырабаў і знаходжання на вадаёмах узімку.

Запомніць паслядоўнасць дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях дзецям дапамагла анлайн-гульня «Крокі выратавання».

Для замацавання атрыманых ведаў Юлія Мікалаеўна ўручыла навучэнцам не толькі размалёўкі, але і буклеты, прысвечаныя акцыі "Бяспечны Новы год!"


❤️❤️❤️ А тым часам наша сэрца-вандроўнік, сімвал раённай акцыі “Падары цяпло сваёй душы", пераходзіць з адных добрых рук у іншыя.

Калектыў дзіцячага сада №3 г.Чэрвеня на чале з яго загадчыкам Таццянай Іванаўнай Барбук перадаў сэрца калектыву дзіцячага сада №4 г.Чэрвеня на чале з загадчыкам Вольгай Уладзіміраўнай Якавін.

У Новы год з добрым сэрцам!

#вновыйгодсдобрымсердцем
#поделисьтепломсвоейдуши


🔥🔥🔥 Зусім хутка дзеці выправяцца на зімовыя вакацыі. І для многіх з іх лепшым адпачынкам стане наведванне аздараўленчых лагераў.

Сёлета яны будуць працаваць на базе сямі ўстаноў адукацыі Чэрвеньшчыны – гімназіі №1 імя У.А.Караля г.Чэрвеня, сярэдняй школы №2 імя А.К.Флегантава г.Чэрвеня, сярэдняй школы №3 імя Л.Ф.Камароўскага г.Чэрвеня, сярэдняй школы №4 г.Чэрвеня, сярэдняй школы №1 г.п.Смілавічы, сярэдняй школы №2 г.п.Смілавічы, Валевачоўскай сярэдняй школы.

Мяркуецца, што з 26 снежня 2024 года па 3 студзеня 2025 года тут адпачнуць 200 дзяцей.


🔥🔥🔥 Упрыгожваць ёлку – прыемны занятак, праўда ж?!

Вось і ў Руднянскай сярэдняй школе Чэрвеньскага раёна з'явілася ялінка, якую дзеці з задавальненнем і захапленнем упрыгожылі цацкамі і гірляндай.

І яшчэ тут стварылі казку на вокнах.

А выхавальнік зрабіла незвычайную ёлку для дзетак і бацькоў.

Навагодняе свята – чароўная незабыўная падзея для кожнага дзіцяці.

Гэта станоўчыя эмоцыі і ўражанні, выкананне запаветных жаданняў і, вядома ж, доўгачаканыя падарункі!


А на заканчэнне я, адмін тг-канала “Адукацыя Чэрвеньшчыны Святлана Адамовіч, хачу падзяліцца сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства “Цеплыня каляднай свечкі".

Якія ж малайцы нашы юныя артысты! Якія малайцы іх бацькі, педагогі!

Якія ўсе таленавітыя! І ручкамі цуды вырабляюць, і на сцэне выступаюць…

Спяваюць, танчаць, граюць, чытаюць вершы…

І арганізатары таксама малайцы, і аўтары сцэнару. Так ужо ўсё прадумана, так хораша, так цёпла…

І гэтую цеплыню, думаю, усе тыя, хто сёння прысутнічаў у зале, захаваюць у сваім сэрцы надоўга…

А значыць свята – атрымалася!


І нават трошкі карагод павадзіць атрымалася...



9 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.