Святару Генрыху Акалатовічу ў Мінску вынеслі суровы прысуд па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве»
Пра гэта паведамляе @katolik_life.
Мінскі абласны суд 30 снежня вынес прысуд па справе пробашча каталіцкай парафіі ў Валожыне. Прысуд вынес суддзя Уладзімір Арэшка — 11 гадоў зняволення.
64-гадовага ксяндза, які мае цяжкія хваробы, судзілі па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве». Пасля затрымання ён правёў за кратамі ўжо больш за год – у СІЗА КДБ. За ўвесь гэты час ніякай інфармацыі пра справу святара не з'явілася. У чым канкрэтна яго абвінавачваюць, застаецца невядомым і цяпер – суд праходзіў у закрытым рэжыме.
📍Упершыню ў Беларусі з часоў камуністычнага рэжыму каталіцкага святара судзілі па крымінальным палітычным артыкуле.