Звяртаемся да кожнага!!!
Васілю Верамейчыку, удзельніку пратэстаў у Беларусі і ваяру ва Украіне, патрэбныя кожны і кожная з нас.
Знаходзячыся зараз пад катаваннямі ў турме КДБ Лукашэнка, ён не можа абараніць больш сябе, не можа абараніць нас, як ужо рабіў у беларускім пратэсце і ўкраінскім супраціве.
Лёс Васіля — адзін з прыкладаў сістэмнай памылкі ў рабоце міграцыйных службаў.
Кожны з беларусаў, які падвергся пераследу і з'ехаў з Беларусі, можа трапіць ці ўжо трапіў пад такую памылку ў сістэмах верыфікацыі міграцыі.
Мы звяртаемся да літоўскіх уладаў з заклікам перагледзець справу Васіля Верамейчыка і максімальна абачліва разглядаць міграцыйныя справы усіх беларусаў, пераглядзець падыходы да разгляду спраў пра міжнародную абарону,
перагледзець і удакладніць крытэрыі прызнання “пагрозай бяспекі”, акцэнтуючы ўвагу на індывідуальным аналізе абставін кожнага выпадку.
Мы чакаем ад Літвы ўзначальвання міжнароднай ініцыятывы па прызнанні Васіля ваеннапалонным і спрыяння уключэнню Васіля Верамейчыка ў фонд абмену вайсковымі палоннымі, спынення супрацоўніцтва з сілавымі структурамі Рэспублікі Беларусь, прыпынення двухбаковых дагавораў аб экстрадыцыі і прававой дапамозе з Рэспублікай Беларусь.
Полк Кастуся Каліноўскага пра Васіля Верамейчака "Мы разумеем складанасць сітуацыі і знаходзімся ў кантакце з усімі кампетэнтнымі органамі, якія займаюцца гэтай справай".
Заява Каардынацыйнай рады па сітуацыі з Васілём Верамейчыкам
"Заклікаем дэмакратычную супольнасць да скаардынаваных дзеянняў у мэтах абароны Васіля Верамейчыка і прадухілення новых такіх выпадкаў. Мы выказваем салідарнасць з Васілём і яго сям'ёй і заклікаем да неадкладных дзеянняў у барацьбе за яго выратаванне".
Клуб Licviny пра акцыю ў Вільні 27 лістапада
"Беларусы, для каго слова гонар і годнасць не проста словы. Спыніце штодзённыя клопаты і працу, і разам прыйдзем заявіць пра правы беларусаў і пачуць літоўскіх сяброў і партнёраў. Хопіць чакання і спадзявання на іншых. Хто, калі не мы самі?"
Мы звяртаемся да кожнага і кожнай! Мы мусім стаяць разам. Беларусы мусяць быць пачутымі.
Серада, 27 лістапада, 12.00, Вільня, плошча перад Сеймам Літоўскай Рэспублікі (Gedimino pr. 53).
Збор у скверы ля Нацыянальнай бібліятэкі.
Акцыя ўзгодненая з мэрыяй Вільні і паліцыяй.
Арганізатары акцыі: Валанцёрская арганізацыя Dapamoga, клуб Licviny