Паважаныя спадарыні і спадары!
Запрашаем вас прыняць удзел у дэбатах на тэму:
«Комплексная падтрымка ветэранаў, якія вярнуліся з вайны ва Украіне».
Будзем абмяркоўваць:
• Неабходнасць узняцця гэтага пытання на міжнародным узроўні.
• Прыраўнанне статусу ветэранаў да статусу палітычна пераследаваных і вязняў сумлення.
• Ролю і прыярытэты беларускай дыяспары ў падтрымцы ветэранаў і іх сем’яў.
• Падтрымку ветэранаў як важны аспект міжнароднай палітыкі.
📅 Дата: 1 снежня
🕒 Час: 15:00
📍 Месца: Беларускі замак, вул. Naujoji Riovonių 10, Вільня
Бакі дэбатаў:
• Аляксандр Клачко (пазыўны «Кусь»), член Каардынацыйнай Рады, Блок «Воля».
• Вольга Карач, кіраўніца кампаніі "Наш Дом".
• Вольга Вялічка, старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы Каардынацыйнай рады Беларусі.
• Анжаліка Мельнікава, спікер Каардынацыйнай рады Беларусі.
• Дзмітрый Захватаў, адвакат, сузаснавальнік фонда "Action4life".
• Алег Жаўноў, правазнавец, блогер, аўтар тэлеграм-канала "Мы не халопы".
Трансляцыю будзе весці Андрэй Павук.
👉 Запрашаем да ўдзелу ўсіх прадстаўнікоў і прадстаўніцаў арганізацый і грамадзянскай супольнасці, чыя дзейнасць звязаная з гэтай тэмай.
👉 Таксама запрашаем СМІ да актыўнага ўдзелу.
❗️Калі ласка, пацвердзіце свой удзел, у асабістыя
@natalex_dapamoga