Праўду кажучы, не хачу абмяркоўваць нейкія этычныя штукі накшталт "Ды як ён наважыўся, здраднік! Ці ягонае мейсца субач беларускіх герояў?" ці "А яго ж прымушаюць, гэтага няшчаснага чалавека! Ці мы страцілі нашую беларускую міласэрнасьць?". З гэтага толькі вырастуць залішнія галінкі, у каторых мы й заблытаемся.
Таму прапаную паглядзець пад іншым кутом: а ўласна характару дзеяў. Калі мы вызнаем, што дзеі чалавека ёсьць адкрыта шкоднымі ды небясьпечнымі, мы найперш маем нейкім чынам калі не прымусіць яго спыніцца, то папросту паменшыць рызыку для іншых.
А дзеі менавіта такія: небясьпечныя, бо Раман прапануе людзям зьвяртацца да яго па дапамогу, каторая абернецца вязьніцаю ды тартурамі. Шкодныя для беларускае справы, бо паказваецца на тое, што рэжым нібы згадвае пра літасьць.
Вось жа, партрэт Рамана недалёк цэнтру Гданьску гэта - эфэктыўная ці не - рэкляма ягоных прапановаў. Ды прасоўваньне ягонае прапагандысцкае дзейнасьці.
Так, мы на разе ня ў змозе ніякім чынам вымусіць яго адмовіцца ад сваіх сумнеўных заняткаў. Натомест не рэклямаваць, не прасоўваць - наш выбар.
І кропка. Таму аж зараз мы пішам ліст да Эўрапейскага Цэнтру Салідарнасьці з тэзамі, каторымі я толькі што падзяліўся. Сабраўшы пад дакумэнтам подпісы, аднясем яго да кіраўніцтва гэтае ўстановы, каб дамовіцца аб замене партрэту.
Пакінуць і свой подпіс вы можаце ў бліжэйшую нядзелю (01.12) ад 13:00 да 14:00. Падыходзьце, калі ласка, да штотыднёвае акцыі беларускіх гданьшчанаў на Długim Targu: больш-менш насупраць камяніцы 35/38В. Пазнаеце нас па сьцягох!
Калі вы ня хочаце ўяўняць свайго імя ды прозьвішча, але згодныя з прапановаю, вы можаце падпісаць адкрыты ліст да ЭЦСу электранічна: дастаткова адрасу пошты. Подпіс патрэбна пацьвердзіць: атрымаеце апаведны мэйл.
#мэвабеларуская