Гэтая дзясятка мо для мяне й не аж так моцная, але на некаторыя гурты запраўды чакацьму. Ад самага пачатку пра імены на фэстывальных абвестках я вырашыў пісаць выключна пад кутом майго стаўленьня ды маіх спадзяваньняў. Вядома, багата каго могуць зацікавіць і іншыя выступы! Мяркую, выбарам мо дзе-нідзе зьдзіўлю, але крыўды не зраблю гэтым =^.^=
Tiamat. Тутака ўсё проста. Залежыць на тым, што й колькі ўдыхне, падкладзе пад язык ці праглыне Йохан Эдлюнд перад тым, як выйсьці на сцэну. Вось жа, калі ягоны псыхаделічны чоўнік не адплыве задалёка, да сьпісу найлепшага, што я чуў ды бачыў, далучыцца шчэ адзін выступ. З асьцярожнасьцяй пазначаю дыямантам. 💎
Opeth. Выстачыць тры толькі словы. Вытанчана, майстэрна, аддана. 💎
Dark Tranquility. Гадоў мо пятнаццаць ужо не сачу за імі, але чакацьму на штуку: па-першае, настальгічнае (но так, паказвае на тое, калі я пачаў слухаць мэталёвае). Па-другое, граць на сцэне не стаміліся, граюць з задаваленьнем, а то значыць, што выступ мае быць шыкоўным. 💎
Pentagram. Перапішу сумны жарцік кагосьці з камэнтатараў на Facebook’у. Загадка Mystic 2025: колькі удзельнікаў дажыве да фэстывалю. Так, на разе неяк забагата іменаў з далёкае-далёкае мінуўшчыны, гэта зразумелае рашэньне, нібы й маеш у ляйнапе культ, лягенду (ды інш. слоўкі, каторымі такіх звычайна акрэсьліваюць), але й грашэй выдаткуеш меней, бо ганарар сплоціш меншы, райдар перададуць прасьцейшы. Натомест менавіта з Pentagram як на мяне дужа трапна выйшла, пачуць хай бы Be Forwarned будзе цудам. 💎
Jerry Cantrell. Гранж палюбіць не пасьпеў, Alice in Chains ніколі ня слухаў. Але надзвычайна майстэрны гітарыст ды гіпнатычныя штукі грае.
Sepultura. То граюць разьвітальны канцэрт, то ня граюць, халера іх ведае, колькі такіх разьвітальных шчэ адбудзецца перад фэстывалем. Нібы дужа значны гурт для мэталёвае музыкі багата пад якімі кутамі, але аматарам ніколі ня быў. Мо недзе побач апынуся й тады адным вочкам ды вушкам, а мо й не.
Suicidal Tendencies. Я ня ёсьць аж такім аматарам красовэру, але гэта можа быць весела.
W.A.S.P. Вядомы мне найперш з выключных кавэраў на іхныя песьні. Напрыклад, найулюбёнейшы мой Сымонэ Сальваторы з Spiritual Front чароўна сьпеў L.O.V.E. Machine. Наўрацьці завітаю да іх.
Green Lung. Дзесьці-штосьці-хтосьці.
Cobra the Impaler. Дзесьці-штосьці-хтосьці.
#мэвамузычная
#мэвазкапытамі
#mystic2025