✍️ У сферы культуры працуюць сапраўдныя патрыёты. Пра гэта заявіў сёння Міністр культуры Анатолій Маркевіч на семінары для рэзерву кіруючых работнікаў галіны. Мерапрыемства адбылося на базе Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.
🗣️ Перад удзельнікамі семінара таксама выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» Наталля Воранава.
🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».
Па словах Міністра, беларуская культура і людзі, якія ствараюць яе сваёй працай, з'яўляюцца буферам для негатыву, што спрабуюць закінуць у краіну звонку.
Анатолій Мечыслававіч падзяліўся асабістым досведам кіраўніка, адказаў на пытанні. У прыватнасці, аб сваім бачанні перспектыў акадэмічнай музычнай адукацыі, нестандартных формах арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі па творчых спецыяльнасцях, аплаце працы кіраўнікоў і спецыялістаў сферы культуры.