Свята «Ой, скора, скора Калядкі» ❄️
🗓️
23 лістапада 2024 года🕐
13.00Вясковае жыццё і жыццё музея пад адкрытым небам мае шмат агульнага.
Ці задумваліся Вы, адкуль у гумне з’яўляюцца снапы? Хто вырошчвае агародніну і даглядае за яблыневым садам? І ці патрэбна нам нарыхтоўваць дровы на зіму?Мінулі цёплыя дзянькі, завяршыліся работы ў полі, ураджай звезены і апрацаваны – і вось ужо з’яўляецца час на спевы, гульні і танцы.
Запрашаем паглыбіцца ў спеўныя традыцыі нашых продкаў разам з намі ў музеі пад адкрытым небам!
Разам мы развучым калядныя песні і падрыхтуемся да Калядаў 🪅
Чакаем Вас ля карчмы!🗒️
Вас чакае:
🔸 Майстар-клас па вывучэнню калядных песень;
🔸 Расповед пра збор песеннай спадчыны ў экспедыцыях ад Ул.Бярберава;
🔸 Традыцыйныя танцы ды гульні.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00.
Каса працуе з 10:00 да 16:30.Шаноўныя наведвальнікі!
🌤️ Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
💫 Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
🌾 На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
✨ Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Ваш, etna.by 🫶