Менская хандра


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha
Toifa: Bloglar


ВНИМАНИЕ. Этот канал признан экстремистским в Беларуси.
Ну как не запить в молодёжной стране?
Автор: Алексей Карпека, журналист. Связаться: @djaf1

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Toifa
Bloglar
Statistika
Postlar filtri


Бюро dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
💥💥💥Новае расследаванне "Бюро"! Беларускія ўладальнікі завода ў ЕС забяспечвалі чыпамі Расію пасля пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украінку ў 2022 годзе.

Сяргей Хвалько, непублічны беларускі бізнэсовец, сабраў багацце дзякуючы мікрасхемам. Бюро заўважыло, што з 2022 года еўрапейскі бізнэс Сяргея Хвалько і яго партнёраў імкліва набраў абароты. А іх беларускія кампаніі павялічылі даходы ў дзясяткі разоў.

Мы выявілі, што уладальнікі латвійскага завода наладзілі тайныя пастаўкі мікрасхем у Расію. У шэрых схемах задзейнічаная цэлая сетка з іх кампаній.

Сярод кліентаў беларускіх і латвійскіх бізнэсоўцаў – буйны расійскі вытворца беспілотнікаў. У якім ёсць доля ў інавацыйнага фонду на чале з дачкой Уладзіміра Пуціна.

📌 Падрабязней чытайце ў нашым новым расследаванні ГУЛЬНЯ НА ДВА ФРОНТЫ

📌 Тут чытаць без VPN


медиажаба dan repost
«Ночь с Чалым» закончилась, а осадочек остался? — соучастник проекта Дмитрий Нарышкин рассказывает о закулисье нашумевшего не-late-night show с Сергеем Чалым. Как проект начинался и как изменялся от выпуска к выпуску. Почему он получился таким, а не другим.

Карпека пытается докопаться (и доколупаться) до сути: почему был выбран такой формат и почему проект закрылся. А Ивашкевич ломает алгоритмы Youtube, рассказывает как медиапотребляет и признаётся, что в «пастве» Сергея Чалого.

Всё это в подкасте «Медиажаба».

https://youtu.be/QtUSzuVwOks


Бюро dan repost
У палку ганаровых консулаў у Беларусі прыбыло. З пачатку 2023 года ў Беларусі з’явілася пяць ганаровых консульстваў новых краін: Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Амана, Шры-Ланкі і Вануату.

Сярод новых ганаровых консулаў: кіраўнік прадстаўніцтва славенскай кампаніі ў Беларусі, заснавальнік "Оптымед" і ўладальнік падсанкцыйнай кампаніі, банкір і былы першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі, турэцка-беларускі бізнэсовец, і – дацэнт БДМУ.

Раней сярод ганаровых консулаў у Беларусі былі неаднаразова заўважаныя «кашалькі» Лукашэнкі або бізнэсоўцы з яго найбліжэйшага атачэння. Напрыклад, блізкі сябар Лукашэнкі Сяргей Цяцерын – ганаровы консул Грузіі ў Беларусі, а «кашалёк» Аляксандр Зайцаў – ганаровы консул Замбіі, Павел Тапузідзіс – ганаровы консул Румыніі, а вядомы бізнэсовец Аляксандр Машэнскі – Ісландыі.

«Бюро» вывучыла кіраўнікоў новых прадстаўніцтваў і сёння расказвае, хто яны, як яны звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкам ці яго атачэннем і для чаго апынуліся на сваіх пасадах.

Падрабязней пра новых консулаў – чытайце падрабязней на нашым сайце.


медиажаба dan repost
Бу! Пятничная "медиажаба"! Что?! Испугался? Не бойся, мы тебя не обидем. Сегодня не будет бубнежа от Алексея и Алексея (ставь лайк если нравится такой подход).

“Медиажаба” попросила двух беларуских журналистов (и медиаменеджеров в хорошем смысле этого слова) написать свои впечатления от посещения мероприятия — Reinventing Media Business Forum, которое не так давно прошло в Риге.

Медиаменеджер Анна Ефременко поделилась своими мыслями о расширяющемся разрыве между западными и беларускими медиа после 2020 года, а Евгений Казарцев рассказал, что большая часть форума воспринималась как “советы для белых”

https://mediazhaba.substack.com/p/mediaforum


медиажаба dan repost
Есть ли жизнь без новостей о Лукашенко? В сегодняшней "медиажабе" у нас гостевой текст (опять)!

Журналист, поэт и секс-символ региональных Дожинок в Шарковщине Павел Горбач рассуждает о наболевшем: "могут ли беларуские медиа перестать писать про Лукашенко?".

И приходит к неутешительным выводам.

https://mediazhaba.substack.com/p/stoplukashenko


медиажаба dan repost
Новая этика, старые архивы, премии и выборы, ночь с Чалым — подкаст "Медиажаба"

Алексей и Алексей обсуждают новый кодекс профессиональной этики беларуских журналистов, предстоящие выборы, журналистские премии и кому их дают, а также потерянные архивы беларуских медиа (и грядущее забвение) и вскользь обсуждают ночи с Чалым.

Один из Алексеев наконец-то посмотрел видео на ютубе как настраивать микрофон и записывать звук, так что качество подкаста драматично повысилось. Также на фоне играет лёгкий роялти-фри драм-н-бейс.

Смотрите, слушайте, комментируйте, лайкайте, не раскисайте в эти осенние дни, счастья и здоровья!

https://youtu.be/1Xbd6IX-rdY


Бюро dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Прадзюсарскі цэнтр нявесткі Лукашэнкі запусціў свой уласны відэапрадакшн і зарабляе грошы стварая відэа для дзяржаўных прадпрыемстваў.

«Музмедыя прадакшн» ўжо адпрацаваў першыя дзяржзамовы. Сярод яго кліентаў: "БМЗ", "БелАЗ", "Белшына" ды іншыя.

У кастрычніку «Беларускі металургічны завод» адсвяткаваў юбілей — 40 год. Да гэтай "знамянальнай падзеі" новы відэапрадакшн прэзентаваў іміджавы кліп завода на песню «Мацнейшыя за сталь» аўтарам якой, само сабой, стала Ганна Сялук. Новы «гімн БМЗ» выканалі артысты, якія супрацоўнічаюць з «Музычнай медыякампаніяй»

Таксама мы знайшли камерцыйныя ролікі вытворчасці «Музмедыя прадакшн» для іншых буйных беларускіх машынабудаўнічых холдынгаў: «Белшыны», Магілёўскага аўтамабільнага завода і БелАЗа.

Чытайце падрабязней пра дзейнасць «Музычнай медыякампані» у сферы відэапрадакшана ў нашым новым матэрыяле.

Чытаць без VPN


Бюро dan repost
Тытунёвыя навічкі. У 2024 годзе на на закрытым тытунёвым рынку Беларусі «намаляваліся» тры новыя кампаніі: «Сентоні ПРА», «Алідзі-Вест» і «Мувлінк». Пра «Сентоні ПРА» мы распавядалі раней. «Алідзі-Вест» належыць буйному расійскаму пастаўшчыку. А вось з «Мувлінк» не ўсё так проста.

У жніўні гэтага года беларуская кампанія «Мувлінк» падпісала ліцэнзійную дамову з брытанскай кампаніяй JSS Tobacco Ltd на цыгарэтны брэнд Manchester.

Фірма была створаная ў 2020 годзе, але яе бухгалтарская справаздачнасць засакрэчаная згодна з пастановай Савета міністраў №1149.

Былы дырэктар «Мувлінка» і заснавальнік кампаніі — Сяргей Ермалінскі — у 2017–2018 гадах працаваў у алексінаўскай кампаніі «Энерга-Оіл». Прыкладна ў той жа час, з 2016-га па 2017-ты, ён працаваў у Беларускім клубе біятлона пад кіраўніцтвам колішняга старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка.

У 2022 годзе ў «Мувлінк» Ермалінскага на пасаду намесніка дырэктара прыходзіць Эдмунд Тышкевіч. Ён — былы намеснік Юрыя Чыжа па эканамічных і фінансавых пытаннях у кампаніі «Трайпл». У 2016 годзе Тышкевіч быў затрыманы па так званай "справе Чыжа". Але суд так і не здарыўся, падазроныя пайшлі на супрацоўніцтва са следствам і былі адпушчаныя на волю.

Эдмунд Тышкевіч працягваў працаваць у «Трайпле» да 2019 года. У 2021 годзе Тышкевіч пакідае «Трайпл» і робіцца намеснікам дырэктара ў «Кідма-тэк». Арганізацыя звязаная з іншым «кашальком» Лукашэнкі – Аляксандрам Зайцавым і займаецца вытворчасцю зброі і боепрыпасаў.

Цяпер кампаніяй валодае і кіруе нехта Анастасія Савельева. З 2021 года яна працавала ў «Мувлінку» пад кіраўніцтвам Ермалінскага, а ў 2023 годзе заняла яго месца. Да таго Анастасія доўгі час працавала ў ТАА «Тэхнаніколь» – даччынай кампаніі расійскага вытворцы дахавых, гідраізаляцыйных і цеплаізаляцыйных матэрыялаў.

Ейны муж Дзмітрый Савельеў – старшы оперупаўнаважаны чацвёртага ўпраўлення ГУБАЗіК. На 2015 год падпалкоўнік міліцыі.

Анастасія Савельева адмовілася каментаваць «Бюро» дзейнасць кампаніі «Мувлінк».

Чытайце матэрыял цалкам на нашым сайце


медиажаба dan repost
Салют! Ужо не першы раз вы, дарагія чытачы, дапамагаеце прыдумаць тэму новай рассылкі. На гэты раз яна ад маладых журналістак — што яны думаюць пра прафесію. Насамрэч у нашай рэальнасці год ідзе, у лепшым выпадку, за два, так што перад вамі словы не юных падаванаў, а ветэранаў, якія перажылі гібель Ордэна Джэдаеў.

Гэтым разам нам няма чаго дадаць па гэтай тэме, таму выпуск амаль цалкам складаецца з дасланых нам тэкстаў.

Тэма: Журналісцкі фрэшблад. Ці чакаць моладзь у беларускіх рэдакцыях?

А што чакае "фрэшблад" у беларускіх рэдакцях? Экстрэмізм, "таксічнасць" працы, небяспека, выгаранне і фрустрацыя.

Свае думкі выказалі журналістскі Ганна Камлач і Наста Крывашэева

https://mediazhaba.substack.com/p/freshblood


Бюро dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
💎"Лакшары" адзенне і аксэсуары — "Бюро" знайшло новы бізнэс "кашалька" Лукашэнкі.

Уплывовы беларускі бізнэсовец Аляксандр Зайцаў сышоў у цень, але па-ранейшаму застаецца пры справах. Прайшоўшы кар’ерны шлях ад памочніка Віктара Лукашэнкі да буйнога прадпрымальніка, ён аброс мноствам «дасягненняў і рэгалій». Што тут казаць – ён тытулаваны рыцар папскага ордэна!

А яшчэ ён "кашалёк Лукашэнкі".

У чэрвені 2021 года ён трапіў пад санкцыі Еўрасаюза. А пасля супраць яго ўвялі персанальныя санкцыі і ўлады ЗША.

«Бюро» высветліла, што Аляксандр Зайцаў працягвае весці свой бізнэс, але ўжо таемна. Ён афармляе новыя кампаніі на давераных людзей, каб пазбегнуць праблем з санкцыйным заканадаўствам.

Сёння мы раскажам пра новы гламурны бізнэс «кашалька» Лукашэнкі. Ён у абыход санкцый забяспечвае прадметамі раскошы расіян.

Падрабязней у нашым новым расследаванні — "Модны прыгавор".

Тут чытаць без VPN


Бюро dan repost
Каму належыць гэты буцік?
So‘rovnoma
  •   Алексін
  •   Варабей
  •   Зайцаў
  •   Шакуцін
  •   Цяцерын
98 ta ovoz


Бюро dan repost
Падчас працы над нашым новым матэрыялам, журналісту «БЮРО», які быў пад прыкрыццём, у тэлефоннай размове з фігурантам расследавання прапанавалі купіць 10 сумачак GUCCI з добрай зніжкай.

Яна прапанавала нам выкупіць люксавыя рэшткі, якія ў мінскіх буціках не ходкія: «У нас цяпер у краме ёсць дзесяць торбачак GUCCI. Мы можам вам іх аддаць. Яны ў нас цяпер каштуюць роўна ў рознічны кошт на сайце GUCCI. Можам вам іх аддаць мінус 10%, калі вы іх усе забераце».

Ці ёсць у вас ідэі аб бізнэсе якога з кашалькоў Лукашэнкі ідзе гаворка?

Правільны адказ вы даведаецеся заўтра ў нашым новым расследаванні МОДНЫ ПРЫГАВОР.


медиажаба dan repost
Венецыянскі кінафестываль і праблемы культурнай журналістыкі — падкаст «Медыяжаба»

Пахаванне беларускай кінажурналістыкі ў падкасце «Медыяжаба». Журналіст і аўтар тэлеграм-каналу "Священный Белавуд" Тарас Тарналіцкі расказвае пра сітуацію ў беларускіх медыя з культурніцкай журналістыкай, дзеліцца сакрэтамі, распавядае пра сваі крыніцы і разважае пра тое, як ён з'ездзіў на Венецыянскі кінафестываль (і навошта гэта было патрэбна).

https://youtu.be/qb11xJSIEkk


Бюро dan repost
Еўропа зачыняе вароты для «Алютэха». Буйны дыстрыб'ютар тавараў «Алютэх» ў Чэхіі і Славакіі заявіў аб спыненні продажаў беларускай прадукцыі з-за санкцый.

«З-за санкцыяў мы не можам прадаваць ідэальныя вароты «Алютэх». Дзякуй, што вы з намі. Мы спадзяемся, што санкцыі хутка скончацца», – напісаў у пачатку гэтага тыдня на сваёй старонцы ў сацсетках славацкі дыстрыб'ютар CFU s.r.o, які працуе на рынку пад брэндам Alutechdoors.sk

У сакавіку гэтага года «БЮРО» разам з калегамі з нямецкіх выданняў Paper Trail Media і Manager Magazin выпусціла расследаванне "Таемныя здзелкі «Алютэха»"

У расследаванні мы расказылі пра тое як буйны прамысловы холдынг «Алютэх» пастаўляў беларускія панэлі, дзверы, вароты і тавары са сталі ў Еўропу ў абыход санкцый. Сума паставак звыш $ 5 000 000.

Тры месяцы таму нашыя калегі з Investigace.cz працягнулі гэтую тэму і падрабязней распавялі пра лагістычны цэнтр «Алютэха» у Чэхіі, праз які распаўсюджвалі беларускую падсанкцыйную прадукцыю ў ЕС.

Чэшскія расследавальнікі высветлілі, што гаражныя вароты «Алютэх» па-ранейшаму прапаноўваліся дыстрыбутарамі як на чэшскім, так і на славацкім рынках.

Прычым прадаўцы не ўтойвалі, што тавары вырабляліся ў Беларусі і ўвозіліся ў ЕС. Прадстаўнік Alutechdoors.sk тады расказаў, што грузавік з Беларусі прыбываў у Еўропу кожныя 3-4 тыдні.
Цяпер ён патлумачыў, чаму перастаў прадаваць беларускую прадукцыю.

«Мне давядзецца звольніць большую частку сваіх супрацоўнікаў. Такі ж лёс напаткае і іншых дыстрыбутараў, паколькі ў цяперашні час няма магчымасці пастаўляць беларускія вароты ў Еўропу. Ад санкцый больш за ўсё пакутуюць еўрапейскія трэйдары, а не Беларусь ці Расея», – сказаў дырэктар па продажах дыстрыбутарскай кампаніі ў каментары для Investigace.cz.

Чытать тэкст цалкам

Чытаць без VPN


медиажаба dan repost
Привет, это “Медиажаба”. Мы хотели поговорить сегодня о другом, но пройти мимо так и не смогли. Дальше будут не непрошенные советы после драки, а размышления на тему произошедшего инцидента, который войдет (?) в анналы беларуской журналистики под названием “Ебанные клоуны”.

Мнения в редакции “Медиажабы” как обычно разделились.

https://mediazhaba.substack.com/p/harrypotterandclowns


Бюро dan repost
Зайцаў і "шакаладная фабрыка". «Кашалёк» Лукашэнкі зоймецца вытворчасцю кандытарскіх вырабаў.

Кампанія «Сцісхо» — даволі стары і вядомы актыў Аляксандра Зайцава. Цяпер яна займаецца аптовым гандлем мяса і мясных прадуктаў і рэалізуе ў «Брэміна-Оршы» інвестпраект па стварэнні сучаснага комплексу па перапрацоўцы мяса і мясной прадукцыі.

Другая кампанія — «Ардзіта», плануе заняцца вытворчасцю кандытарскіх вырабаў пад брэндам ZALEEPIE.

«БЮРО» высветліла, што гэты таварны знак належыць Аляксандру Зайцаву асабіста.

На чэрвень 2024 года кандытарская фабрыка ўсё яшчэ знаходзілася ў працэсе будаўніцтва, аднак у верасні ўжо апублікавала вакансіі бухгалтара-эканаміста і наладчыка абсталявання ў вытворчасці харчовай прадукцыі.

Таксама ў брэнда з’явіўся свой сайт. Ён пакуль знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі і працуе толькі на прыём камерцыйных прапаноў.

Зайшоўшы на вэб-старонку «Ардзіты», журналісты «БЮРО» заўважылі, што наведвальнікаў на сайце суправаджае мультыплікаваны зайчык. Мы таксама знайшлі і іншыя пацвярджэнні, што «Ардзіта» знаходзіцца менавіта пад кантролем «кашалька» Лукашэнкі.

Уласніцай і дырэктаркай фірмы значыцца Таццяна Кухарава. Раней яна была ўладальніцай зайцаўскай фірмы «Касмічнае агенцтва Белкосмас» і кіраўніцай кампаніі «Рух спорт менеджмент» у той час, калі ёй асабіста валодаў Аляксандр Зайцаў.

Бізнэсовец Аляксандр Зайцаў знаходзіцца пад санкцыямі ЕС і ЗША. З гэтай прычыны ён, імаверна, і афармляе новыя актывы на давераных людзей.

Чытайце навіну цалкам на нашым сайце.




медиажаба dan repost
"Медиажаба" без негатива! Алексей Ивашкевич и Алексей Карпека рассказывают про самые интересные тексты (и не только) в беларуских медиа за сентябрь, и попутно без негатива обсуждают эти самые медиа.

https://youtu.be/8IkDp6BYwyI




медиажаба dan repost
Вероника_Черкасова_—_Красным_по_белому_статьи,_очерки,_эссе.pdf
118.9Mb
Сегодня от "медиажабы" пиратский подарок всем читателям (и не только).

Мы выкладываем в открытый доступ отсканированную книгу с текстами беларуской журналистки Вероники Черкасовой "Красным по белому". Это посмертный сборник её текстов — статей, очерков, эссе.

Книга вышла в 2005 году в память о Веронике Черкасовой, которая была убита годом ранее, в 2004 году, в своей квартире в Минске. Подробнее про убийство и вопросы касательно него можно прочитать тут и тут. Убийца так и не был найден.

Книга издана тиражом всего в 150 экземпляров. И в интернете, до этого момента, вы не нашли бы общедоступную электронную версию. Поэтому сегодня "медиажаба" выступает как "пират" на общественных началах.

Почему это важно?

Во-первых потому что это интересный образец авторской беларуской журналистики.

Во-вторых книга уже библиографическая редкость, тираж всего 150 экземпляров, есть три экземпляра в Национальной библиотеке в Минске и мне кажется важным сохранить хотя бы цифровую версию.

В-третьих неплохо было бы помнить о беларуских журналистах не только по факту их убийства, но и из-за их текстов.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.