Бюро | Расследаванні пра Беларусь


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Бюро. Расследаванні пра Беларусь
Робім нябачнае бачным.
Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі.
звязацца з намі: @buro_editors
Наш інстаграм
https://instagram.com/buromedia_by
Падтрымаць рэдакцыю
https://www.patreon.com/buromediaby

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Прывітанне, на сувязі рэдакцыя "Бюро". У нас шмат новых падпісчыкаў, таму давайце пазнаёмімся. На відэа наш журналіст і сузаснавальнік "Бюро" — Аляксей Карпека. Але, канешне, не ён адзіны працуе ў "Бюро".

"Бюро" заснавалі чатыры журналісты: Вольга Ратмірава, Ксенія Вязнікоўцава, Аляксандр Ярашэвіч і Аляксей Карпека. Падрабязней пра нас можна прачытаць на сайце. Мы запусцілі "Бюро", каб расследаваць карупцыю, абыход санкцый і злачынствы рэжыму Лукашэнкі.

За гэты год наша каманда падвергнулася пераследу. На ўсіх журналістаў Бюро ў Беларусі заведзены крымінальныя справы. А нашыя сацсеткі прызнаныя экстрэмісцкімі. Але мы працягваем працаваць.

Мы ўдзячныя любой падтрымцы - лайку, падпісцы ці расшару публікацыі. Таксама вы можаце падпісацца на наш Patreon або зрабіць разавы данат.

Грошы з вашых данатаў пойдуць на дадатковыя выдаткі падчас нашых расследаванняў: доступ к разнастайным базам дадзеных і сэрвісам, якія могуць дапамагчы нам падчас нашай працы.


🎆🎇Сёння Бюро спаўняецца адзін год. У гэты асаблівы дзень мы хочам выказаць нашую шчырую ўдзячнасць кожнаму з нашых чытачоў.

За год рэдакцыя правяла і апублікавала 14 эксклюзіўных вялікіх расследаванняў і некалькі дзясяткаў міні-расследаванняў і расследавальніцкіх навін. Усяго праз некалькі месяцаў пасля запуску БЮРО стала членам OCCRP — міжнароднага кансорцыума па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю. А восенню 2024-га тры з чатырох журналістаў рэдакцыі былі ўзнагароджаныя прэміяй «Вольнае слова» за свае расследаванні.

Мы рады падзяліцца з вамі нашымі дасягненнямі:

📌 Пасля выхаду нашага самага першага расследавання краіны ЕС забаранілі вываз люксавых аўтамабіляў у Беларусь, каб іх не перапрадавалі ў Расію ў абыход санкцый;

📌 ЗША ўвялі санкцыі супраць фігурантаў нашага расследавання, якія пастаўлялі еўрапейскае абсталяванне для расійскай ваеннай машыны;

📌Еўрапейскія дыстрыб’ютары кампаніі «Алютэх» спынілі продаж беларускай прадукцыі ў Чэхіі і Славакіі пасля выхаду нашага расследавання пра абыход санкцый;

📌 ААН заявіла пра спыненне супрацоўніцтва з Беларускім Чырвоным Крыжам у межах нашай падрыхтоўкі расследавання пра карупцыйныя схемы гэтай арганізацыі.

Улады хутка адрэагавалі на нашае з'яўленне. Праз месяц працы наш сайт заблакавалі ў Беларусі, а праз паўтара месяцы нашу прадукцыю прызналі экстрэмісцкай. Напрыканцы ліпеня мы даведаліся, што ўсе журналісты Бюро аб'яўленыя ў вышук у Беларусі і Раcii.

Але ў новым годзе мы працягнем расказваць беларусам пра карупцыю і пра тых, хто падрывае асновы дэмакратыі, парушае законы і правы грамадзян. Мы спадзяемся, што калі мы ўскрываем перад грамадствам новыя факты карупцыі, мы не толькі інфармуем грамадства, але і ствараем прастору для дыялогу і грамадскай дыскусіі.

З павагай, каманда БЮРО


🪙Колькі зарабляе топ-менеджмент продакшна, звязанага з нявесткай Лукашэнкі

У распараджэнні «Бюро» з’явіліся дадзеныя пра заработныя платы ключавых супрацоўнікаў «Музычнай медыякампаніі» – прадзюсарскага цэнтра, у якім пасаду генеральнага прадзюсара займае нявестка Аляксандра Лукашэнкі, больш вядомая як аўтарка песень пад псеўданімам Ганна Сялук.

Сама Ганна Лукашэнка (Сялук), як супрацоўнік у «Музычнай медыякампаніі» не значыцца і ніякага прыбытку ад яе нібыта і не атрымлівае. Аднак фірма спраўна пералічае ганарары топ-менеджарам прадкшна – дырэктару Андрэю Гузелю і намесніку дырэктара Таццяне Кулаковай, роднай сястры Ганны Лукашэнкі.

📌 Гузель заняты пошукам будучых зорак беларускай эстрады на дзяржпрадпрыемствах, напрыклад, дзеля тэлевізійнага шоу «Зорны шлях» – сумесны праект АНТ і «Музычнай медыякампаніі». За гэтую працу ў 2022 годзе Андрэй Гузель атрымаў ад «Музычнай медыякампаніі» прыкладна 31,5 тысячы беларускіх рублёў. У 2023 годзе ў прадзюсарскім цэнтры фронт працаў павялічыўся, і заробак Гузеля пачаў расці ў геаметрычнай прагрэсіі. Усяго тады прадзюсар атрымаў ад «Музычнай медыякампаніі» крыху больш за 94 тысячы беларускіх рублёў.

📌 Таленты ўласнай сястры генеральны прадзюсар Ганна Лукашэнка ацэньвае крыху больш сціпла. У 2022 годзе Таццяна Кулакова адпрацавала ў «Музычнай медыякампаніі» няпоўных 3 месяцы, за што атрымала трохі больш за 16 тысяч беларускіх рублёў. У 2023 годзе Кулакова зарабіла каля 79,5 тысячы беларускіх рублёў.

«Музычная медыякампанія» належыць Палацу рэспублікі Упраўлення спраў Лукашэнкі (30%) і прыватнай кампаніі «АНСЛ прадакшн» (70%). Апошняя запісаная на Андрэя Урублеўскага (95%) – аднаго з падначаленых Дзмітрыя Лукашэнкі.


Цалкам навіну чытайце на нашым сайце


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
💥«Цені вакол улады». Хто служыць Лукашэнку? У новым расследаванні «Бюро» мы распавядаем пра кар'ерныя шляхі абслугі Лукашэнкі, якія гадамі заставаліся ў цені.

«Ніхто не трапляе туды [на службу да Лукашэнкі] проста так. Калі ты варты, паказваеш свае нейкія прафесійныя якасці, навыкі, то ты і дапускаешся да адказнай працы».

📌 Асабістыя кухары Лукашэнкі — Міхаіл Анішчанка, Зінаіда Няхай і Галіна Зямчонак. Які кухар лётая з Лукашэнкам падчас яго візітаў у іншыя краіны? Як шэф-кухар Міхаіл Анішчанка вучыўся і стажыраваўся ў шэфаў рэстаранаў Чыжа і ў расійскіх рэстаранах, адкрытых былым «кухарам Пуціна», цяпер ужо нябожчыкам Яўгенам Прыгожыным?

📌 Як асабістая афіцыянтка Лукашэнкі зарабіла на дзве кватэры ў Мінску?

📌 Чым займаецца і на якія грошы жыве асабістая доктарка Лукашэнкі?

На дэсерт мы вырашылі пакінуць гісторыю пра жанчыну, якая дзякуючы сваім уменням і блізкасці да Лукашэнкі атрымала дывідэнды ад рэжыму.

📌 Асабістая цырульніца Лукашэнкі — Сняжана Моцная, «аўтарка ягонага знакамітага зачосу» — і праклала шлях у сталіцу са Шклова ўсёй сваёй сям’і.

Як мы змаглі высветліць, Сняжана Моцная і Лукашэнка знаёмыя яшчэ з далёкага 1991 года. 24 красавіка 1991 года ў раённай шклоўскай газеце «Ударный фронт» выйшаў матэрыял «Міс педагогіку завуць Сняжана».

Тады яна атрымала два прызы – за першае месца і прыз сімпатый гледачоў: «...магнітафон «Беларусь», які таксама заваявала міс Сняжана, ад спонсараў, ёй уручыў дырэктар саўгаса «Гарадзец», народны дэпутат БССР А.Р. Лукашэнка». Але, магчыма, гэта не адзіны падарунак, які Сняжана атрымала ад Лукашэнкі.

Падрабязней пра абслугу Лукашэнкі чытайце ў нашым новым расследаванні «Цені вакол улады»

Тут без VPN


Хто для Лукашэнкі гэтая жанчына на фота?
So‘rovnoma
  •   Палюбоўніца
  •   Былая жонка
  •   Будучая парыкмахерка
  •   Асабістая кухарка
  •   Ахоўніца
169 ta ovoz


‼️Заўтра ў "Бюро" выходзіць новае расследаванне — пра абслугу Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка кіруе вось ужо 30 гадоў і не збіраецца спыняцца. Але што электарат наогул ведае пра так званага «першага», акрамя таго, што транслюе прэс-служба і прапаганда?

«Бюро» выявіла цэлы пул людзей, якія гадамі абслугоўваюць "цела" Лукашэнкі.

Заўтра мы назавем іх імёны і раскрыем іх сакрэты: хто стажыраваўся ў «кухара Пуціна» Прыгожына? Каму доступ да цела «народнага абранніка» праклаў сцежку ў свет вялікага бізнэсу?

Адна з нашых "гераінь" — жанчына на фота — былая «міс Педагогіка». Першым падарункам ад Лукашэнкі ёй стаў магнітафон "Беларусь", але за 30 гадоў яна і яе сям'я атрымалі ад яго значна больш: "Ну а самой будучай міс, васямнаццацігадовай дзяўчыне, падабаецца бульба, яе папугай Кеша, кветкі і старажытныя рамансы, у якіх ... ёсць мужчыны, што могуць быць рыцарамі. Напэўна, у жыцці нашай міс яны не сустракаліся".

Хто яна? Галасуйце
⬇️


Аляксандр Лукашэнка стаў прадзедам. Афіцыйна пра гэта нідзе не паведамлялася. Але «Бюро» высветліла падрабязнасці жыцця старэйшай унучкі Лукашэнкі – Вікторыі, старэйшай дачкі Віктара Лукашэнкі. Яна звязаная з бізнэсамі «кашалькоў» Лукашэнкі.

Інсайды з жыцця "вялікай сям'і" Лукашэнкі. Нягледзячы на тое што Аляксандр Лукашэнка любіць публічна разважаць пра «сямейныя скрэпы» і культ сям’і, падрабязнасці жыцця ўласнай ячэйкі грамадства ён лічыць за лепшае не афішаваць.

Свой працоўны шлях Вікторыя Лукашэнка пачала ў кампаніі «Арт Хаос», дзе абавязкі дырэктаркі галерэі з 2017 года і па сёння выконвае маці Вікторыі – Лілія Лукашэнка. Сама кампанія звязана з братамі Карычамі.

У 2020 годзе, на пераддыпломную практыку, Вікторыя накіравалася ў кампанію «Рух спорт менеджмент». Гэтая фірма належала так званаму кашальку Лукашэнкі і па сумяшчальніцтве экс-памочніку бацькі Вікторыі – Аляксандру Зайцаву.

Пасля заканчэння ВНУ Віка атрымала пасаду ў медыцынскай клініцы іншага «кашалька Лукашэнкі» Аляксея Алексіна – «Цэнтры спартыўнай рэабілітацыі НЕО».

«Першы прадзед». У 2022 годзе Вікторыя, ужо на той момант не Лукашэнка, а Дзятлава, афармляе адпачынак па цяжарнасці і родах. А з ліпеня афіцыйна ідзе ў дэкрэт.

Вікторыя праседзела ў дэкрэце ўвесь 2023 год, а ўжо ў лютым 2024 года зноў уварвалася ў працоўную каляіну – яна атрымала пасаду другога сакратара ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Усе падрабязнасці чытайце на сайце «Бюро»

‼️Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат.

1k 3 18 4 27

Крэмль хоча перапісаць мінулае Беларусі ў сваіх інтарэсах. Такую мэту ставяць перад сабой расійскія чыноўнікі на бліжэйшы час, вынікае з сакрэтных дакументаў, якія ўцяклі і з’явіліся ў распараджэнні «Бюро».

Мы атрымалі копіі аналітычнага агляду і аналітычных запісак за 2022 – 2024 гады па гістарычнай палітыцы Беларусі, падрыхтаваных Расійскім інстытутам стратэгічных даследаванняў (РІСД). Гэты аналітычны цэнтр пры адміністрацыі Уладзіміра Пуціна

«Версія гэтай гісторыі [«старой гісторыі»], якая ўтрымліваецца ў беларускіх падручніках і культурна-гістарычных праграмах, радыкальна разыходзіцца з прынятай у Расіі, працягваючы фармаваць ідэнтычнасць беларусаў на, па сутнасці, антырасійскіх прынцыпах», – сказана ў аналітычнай запісцы за гэты год. 

Аўтары запіскі крытыкуюць вучоных з Акадэміі навук Беларусі за нацыяналістычны падыход пры трактаванні гісторыі беларускай дзяржаўнасці, згодна з якім «беларуская нацыя сфармавалася ў адзінстве з палякамі і барацьбе з Расіяй». У супрацьвагу такому падыходу адзначаецца важнасць працы з беларускімі гісторыкамі, якія з’яўляюцца «прадаўжальнікамі ідэй заходнерусізму і вядомыя сваёй прарасійскай арыентацыяй»

Антыпольскі ўхіл. Лукашэнка назваў перыяд Рэчы Паспалітай у беларускай гісторыі «акупацыяй беларускай зямлі палякамі» і «этнацыдам беларусаў». Кіраўнікі антырасійскіх паўстанняў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі больш не праслаўляюцца як нацыянальныя героі Беларусі з-за сваёй польскасці.

Расія зацікаўленая ў новай гістарычнай палітыцы Лукашэнкі, таму што яна прадугледжвае «адмену антырасійскай і радыкальна прапольскай версіі гісторыі».

«Пры гэтым важна ўключаць гэтыя ідэі ў кантэкст расійскай гістарычнай палітыкі, у першую чаргу на падставе сфармуляваных прэзідэнтам Расіі паняткаў «рускага свету», «краіны-цывілізацыі» і «адзінага народа».

Рэальная пагроза. У РІСД лічаць важным працягваць працу з беларускімі гісторыкамі, вядомымі сваёй прарасійскай арыентацыяй. У якасці такіх гісторыкаў у дакументах называецца генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін.

Расійскія стратэгі прапаноўваюць увесці новае свята – «Дзень еднасці». У прыватнасці, адзначаць трэці раздзел Рэчы Паспалітай, пасля якога 24 кастрычніка 1795 года беларускія землі канчаткова ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Тым больш, у наступным годзе будзе 230-годдзе гэтай падзеі, «якая азнаменавала аднаўленне гістарычнай еднасці Беларусі з Расіяй».

Падрабязны разбор тэзаў з гэтых дакументаў чытайце на нашым сайце


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
💥💥💥Новае расследаванне "Бюро"! Беларускія ўладальнікі завода ў ЕС забяспечвалі чыпамі Расію пасля пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украінку ў 2022 годзе.

Сяргей Хвалько, непублічны беларускі бізнэсовец, сабраў багацце дзякуючы мікрасхемам. Бюро заўважыло, што з 2022 года еўрапейскі бізнэс Сяргея Хвалько і яго партнёраў імкліва набраў абароты. А іх беларускія кампаніі павялічылі даходы ў дзясяткі разоў.

Мы выявілі, што уладальнікі латвійскага завода наладзілі тайныя пастаўкі мікрасхем у Расію. У шэрых схемах задзейнічаная цэлая сетка з іх кампаній.

Сярод кліентаў беларускіх і латвійскіх бізнэсоўцаў – буйны расійскі вытворца беспілотнікаў. У якім ёсць доля ў інавацыйнага фонду на чале з дачкой Уладзіміра Пуціна.

📌 Падрабязней чытайце ў нашым новым расследаванні ГУЛЬНЯ НА ДВА ФРОНТЫ

📌 Тут чытаць без VPN


У палку ганаровых консулаў у Беларусі прыбыло. З пачатку 2023 года ў Беларусі з’явілася пяць ганаровых консульстваў новых краін: Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Амана, Шры-Ланкі і Вануату.

Сярод новых ганаровых консулаў: кіраўнік прадстаўніцтва славенскай кампаніі ў Беларусі, заснавальнік "Оптымед" і ўладальнік падсанкцыйнай кампаніі, банкір і былы першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі, турэцка-беларускі бізнэсовец, і – дацэнт БДМУ.

Раней сярод ганаровых консулаў у Беларусі былі неаднаразова заўважаныя «кашалькі» Лукашэнкі або бізнэсоўцы з яго найбліжэйшага атачэння. Напрыклад, блізкі сябар Лукашэнкі Сяргей Цяцерын – ганаровы консул Грузіі ў Беларусі, а «кашалёк» Аляксандр Зайцаў – ганаровы консул Замбіі, Павел Тапузідзіс – ганаровы консул Грэцыі і былы консул Румыніі, а вядомы бізнэсовец Аляксандр Машэнскі – Ісландыі.

«Бюро» вывучыла кіраўнікоў новых прадстаўніцтваў і сёння расказвае, хто яны, як яны звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкам ці яго атачэннем і для чаго апынуліся на сваіх пасадах.

Падрабязней пра новых консулаў – чытайце падрабязней на нашым сайце.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
👜 Як "кашалёк" Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў пастаўляе расіянам "люксавыя" адзенне і аксесуары.

З 2022 года ў Расію забаронены ўвоз тавараў раскошы коштам вышэй за 300 еўра. Каб абысці гэты бан, расійскі ўрад дазволіў так званы "паралельны імпарт". Гэта дало магчымасць для паставак "люкса" ў Расію без дазволу брэндаў.

Беларуская кампанія "Трэндхол" Аляксандра Зайцава і Яны Леванеўскай актыўна гэта выкарыстоўвае. Таксама спрыяе той факт, што з боку Еўрасаюза такіх абмежаванняў для Беларусі няма.

Паводле Леванеўскай, на складах кампаніі каля 10 тысяч адзінак прадукцыі, у тым ліку калекцыі Dolce&Gabbana і Gucci. Праз гэтую кампанію яны пастаўляюць брэндавае адзенне і аксесуары ў Расію. Тым самым абыходзячы абмежаванні Еўрасаюза.

Журналіст «Бюро» пад выглядам зацікаўленага пакупніка з Расіі патэлефанаваў па пазначаным у матэрыяле нумары – слухаўку зняла Яна Леванеўская. Паводле слоў кіраўніцы аўтлета, кампанія выкупляе бягучыя і папярэднія калекцыі не старэйшыя за адзін год у саміх еўрапейскіх вытворцаў, фабрык і аўтарызаваных дыстрыб’ютараў брэндаў.

Леванеўская паскардзілася, што з люксам у Беларусі «працаваць цяжка – мала інтарэсу», бо амаль няма «зазору» на прыбытак – «Трэндхол» плануе адмовіцца ад гэтага сегмента і рабіць упор на «сярэдні клас».

На пытанне, ці не будзе ў «нашай кампаніі ў Расіі» праблем з продажам падсанкцыйных тавараў, Леванеўская заявіла:

«Калі мы вам пачнем фурамі вазіць [смяецца] – тады, можа, і будуць. Калі гэта будуць аб’ёмы, якія не прыцягваюць увагу, тады, напэўна, не будзе. У любым выпадку, я скажу вам так, што ў Еўропе ўсе гэтыя брэнды, з якімі мы ўсталявалі адносіны, – зацікаўленыя, каб мы ў іх куплялі. І яны ведаюць, куды ідзе іх тавар і куды ён можа пайсці».

📌 Чытайце падрабязней ў нашым апошнім расследаванні «МОДНЫ ПРЫГАВОР».

📌 Тут чытаць без VPN


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Прадзюсарскі цэнтр нявесткі Лукашэнкі запусціў свой уласны відэапрадакшн і зарабляе грошы ствараючы відэа для дзяржаўных прадпрыемстваў.

«Музмедыя прадакшн» ўжо адпрацаваў першыя дзяржзамовы. Сярод яго кліентаў: "БМЗ", "БелАЗ", "Белшына" ды іншыя.

У кастрычніку «Беларускі металургічны завод» адсвяткаваў юбілей — 40 год. Да гэтай "знамянальнай падзеі" новы відэапрадакшн прэзентаваў іміджавы кліп завода на песню «Мацнейшыя за сталь» аўтарам якой, само сабой, стала Ганна Сялук. Новы «гімн БМЗ» выканалі артысты, якія супрацоўнічаюць з «Музычнай медыякампаніяй»

Таксама мы знайшли камерцыйныя ролікі вытворчасці «Музмедыя прадакшн» для іншых буйных беларускіх машынабудаўнічых холдынгаў: «Белшыны», Магілёўскага аўтамабільнага завода і БелАЗа.

Чытайце падрабязней пра дзейнасць «Музычнай медыякампані» у сферы відэапрадакшана ў нашым новым матэрыяле.

Чытаць без VPN


Тытунёвыя навічкі. У 2024 годзе на на закрытым тытунёвым рынку Беларусі «намаляваліся» тры новыя кампаніі: «Сентоні ПРА», «Алідзі-Вест» і «Мувлінк». Пра «Сентоні ПРА» мы распавядалі раней. «Алідзі-Вест» належыць буйному расійскаму пастаўшчыку. А вось з «Мувлінк» не ўсё так проста.

У жніўні гэтага года беларуская кампанія «Мувлінк» падпісала ліцэнзійную дамову з брытанскай кампаніяй JSS Tobacco Ltd на цыгарэтны брэнд Manchester.

Фірма была створаная ў 2020 годзе, але яе бухгалтарская справаздачнасць засакрэчаная згодна з пастановай Савета міністраў №1149.

Былы дырэктар «Мувлінка» і заснавальнік кампаніі — Сяргей Ермалінскі — у 2017–2018 гадах працаваў у алексінаўскай кампаніі «Энерга-Оіл». Прыкладна ў той жа час, з 2016-га па 2017-ты, ён працаваў у Беларускім клубе біятлона пад кіраўніцтвам колішняга старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка.

У 2022 годзе ў «Мувлінк» Ермалінскага на пасаду намесніка дырэктара прыходзіць Эдмунд Тышкевіч. Ён — былы намеснік Юрыя Чыжа па эканамічных і фінансавых пытаннях у кампаніі «Трайпл». У 2016 годзе Тышкевіч быў затрыманы па так званай "справе Чыжа". Але суд так і не здарыўся, падазроныя пайшлі на супрацоўніцтва са следствам і былі адпушчаныя на волю.

Эдмунд Тышкевіч працягваў працаваць у «Трайпле» да 2019 года. У 2021 годзе Тышкевіч пакідае «Трайпл» і робіцца намеснікам дырэктара ў «Кідма-тэк». Арганізацыя звязаная з іншым «кашальком» Лукашэнкі – Аляксандрам Зайцавым і займаецца вытворчасцю зброі і боепрыпасаў.

Цяпер кампаніяй валодае і кіруе нехта Анастасія Савельева. З 2021 года яна працавала ў «Мувлінку» пад кіраўніцтвам Ермалінскага, а ў 2023 годзе заняла яго месца. Да таго Анастасія доўгі час працавала ў ТАА «Тэхнаніколь» – даччынай кампаніі расійскага вытворцы дахавых, гідраізаляцыйных і цеплаізаляцыйных матэрыялаў.

Ейны муж Дзмітрый Савельеў – старшы оперупаўнаважаны чацвёртага ўпраўлення ГУБАЗіК. На 2015 год падпалкоўнік міліцыі.

Анастасія Савельева адмовілася каментаваць «Бюро» дзейнасць кампаніі «Мувлінк».

Чытайце матэрыял цалкам на нашым сайце

Без VPN чытаць тут


А як Вы ставіцеся да брэндаў? Ці можаце сабе іх дазволіць і ці рады, што Зайцаў у Мінску адкрыў аўтлет?
So‘rovnoma
  •   Ужо купіў/купіла сабе новую торбачку ў Аўтлет Парку!
  •   Люблю брэнды, але не магу сабе дазволіць
  •   Мне не цікавыя брэнды
  •   Люблю брэнды, рэгулярна набываю брэндавыя рэчы
  •   Ніколі б не набыў рэч у буціке Зайцава
  •   У яго няма маёй улюбёнай торбачкі ад Hermes!
72 ta ovoz


Не Gucci адзіным. «Аўтлет парк» – гэта першы ў Беларусі аўтлет еўрапейскага фармату са зніжкамі ад 30 да 70% на арыгінальныя вырабы ад асноўных сусветных брэндаў. Як мы выявілі ў нашым расследаванні — ён звязаны з "кашальком" Лукашэнкі Аляксандрам Зайцавым.

Гэты аўтлет прапаноўвае беларусам набыць адзенне, абутак і аксесуары па невялікіх коштах больш як ад 50 сусветна вядомых гандлёвых марак, сярод якіх: Armani, Gucci, Moschino, Calvin Klein, Trussardi, Dolce&Gabbana, Valentino, Givenchy ды іншыя.

Мы выбарачна параўналі цэны на некалькі пазіцый у мінскім аўтлеце з арыгінальным коштам на сайтах вытворцаў. І калі большасць тавараў катэгорый premium і middle-up прадаюць па зніжаных цэнах, то люкс-сегмент беларускі буцік рэалізуе альбо па афіцыйных цэнах вытворцы, альбо з вялікай накруткай, і гэтыя рэчы не трапляюць на сэйлы.

Падрабязней у нашым новым расследаванні — "Модны прыгавор".

Тут чытаць без VPN


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
💎"Лакшары" адзенне і аксэсуары — "Бюро" знайшло новы бізнэс "кашалька" Лукашэнкі.

Уплывовы беларускі бізнэсовец Аляксандр Зайцаў сышоў у цень, але па-ранейшаму застаецца пры справах. Прайшоўшы кар’ерны шлях ад памочніка Віктара Лукашэнкі да буйнога прадпрымальніка, ён аброс мноствам «дасягненняў і рэгалій». Што тут казаць – ён тытулаваны рыцар папскага ордэна!

А яшчэ ён "кашалёк Лукашэнкі".

У чэрвені 2021 года ён трапіў пад санкцыі Еўрасаюза. А пасля супраць яго ўвялі персанальныя санкцыі і ўлады ЗША.

«Бюро» высветліла, што Аляксандр Зайцаў працягвае весці свой бізнэс, але ўжо таемна. Ён афармляе новыя кампаніі на давераных людзей, каб пазбегнуць праблем з санкцыйным заканадаўствам.

Сёння мы раскажам пра новы гламурны бізнэс «кашалька» Лукашэнкі. Ён у абыход санкцый забяспечвае прадметамі раскошы расіян.

Падрабязней у нашым новым расследаванні — "Модны прыгавор".

Тут чытаць без VPN


Каму належыць гэты буцік?
So‘rovnoma
  •   Алексін
  •   Варабей
  •   Зайцаў
  •   Шакуцін
  •   Цяцерын
98 ta ovoz


Падчас працы над нашым новым матэрыялам, журналісту «БЮРО», які быў пад прыкрыццём, у тэлефоннай размове з фігурантам расследавання прапанавалі купіць 10 сумачак GUCCI з добрай зніжкай.

Яна прапанавала нам выкупіць люксавыя рэшткі, якія ў мінскіх буціках не ходкія: «У нас цяпер у краме ёсць дзесяць торбачак GUCCI. Мы можам вам іх аддаць. Яны ў нас цяпер каштуюць роўна ў рознічны кошт на сайце GUCCI. Можам вам іх аддаць мінус 10%, калі вы іх усе забераце».

Ці ёсць у вас ідэі аб бізнэсе якога з кашалькоў Лукашэнкі ідзе гаворка?

Правільны адказ вы даведаецеся заўтра ў нашым новым расследаванні МОДНЫ ПРЫГАВОР.


Еўропа зачыняе вароты для «Алютэха». Буйны дыстрыб'ютар тавараў «Алютэх» ў Чэхіі і Славакіі заявіў аб спыненні продажаў беларускай прадукцыі з-за санкцый.

«З-за санкцыяў мы не можам прадаваць ідэальныя вароты «Алютэх». Дзякуй, што вы з намі. Мы спадзяемся, што санкцыі хутка скончацца», – напісаў у пачатку гэтага тыдня на сваёй старонцы ў сацсетках славацкі дыстрыб'ютар CFU s.r.o, які працуе на рынку пад брэндам Alutechdoors.sk

У сакавіку гэтага года «БЮРО» разам з калегамі з нямецкіх выданняў Paper Trail Media і Manager Magazin выпусціла расследаванне "Таемныя здзелкі «Алютэха»"

У расследаванні мы расказылі пра тое як буйны прамысловы холдынг «Алютэх» пастаўляў беларускія панэлі, дзверы, вароты і тавары са сталі ў Еўропу ў абыход санкцый. Сума паставак звыш $ 5 000 000.

Тры месяцы таму нашыя калегі з Investigace.cz працягнулі гэтую тэму і падрабязней распавялі пра лагістычны цэнтр «Алютэха» у Чэхіі, праз які распаўсюджвалі беларускую падсанкцыйную прадукцыю ў ЕС.

Чэшскія расследавальнікі высветлілі, што гаражныя вароты «Алютэх» па-ранейшаму прапаноўваліся дыстрыбутарамі як на чэшскім, так і на славацкім рынках.

Прычым прадаўцы не ўтойвалі, што тавары вырабляліся ў Беларусі і ўвозіліся ў ЕС. Прадстаўнік Alutechdoors.sk тады расказаў, што грузавік з Беларусі прыбываў у Еўропу кожныя 3-4 тыдні.
Цяпер ён патлумачыў, чаму перастаў прадаваць беларускую прадукцыю.

«Мне давядзецца звольніць большую частку сваіх супрацоўнікаў. Такі ж лёс напаткае і іншых дыстрыбутараў, паколькі ў цяперашні час няма магчымасці пастаўляць беларускія вароты ў Еўропу. Ад санкцый больш за ўсё пакутуюць еўрапейскія трэйдары, а не Беларусь ці Расея», – сказаў дырэктар па продажах дыстрыбутарскай кампаніі ў каментары для Investigace.cz.

Чытать тэкст цалкам

Чытаць без VPN


Зайцаў і "шакаладная фабрыка". «Кашалёк» Лукашэнкі зоймецца вытворчасцю кандытарскіх вырабаў.

Кампанія «Сцісхо» — даволі стары і вядомы актыў Аляксандра Зайцава. Цяпер яна займаецца аптовым гандлем мяса і мясных прадуктаў і рэалізуе ў «Брэміна-Оршы» інвестпраект па стварэнні сучаснага комплексу па перапрацоўцы мяса і мясной прадукцыі.

Другая кампанія — «Ардзіта», плануе заняцца вытворчасцю кандытарскіх вырабаў пад брэндам ZALEEPIE.

«БЮРО» высветліла, што гэты таварны знак належыць Аляксандру Зайцаву асабіста.

На чэрвень 2024 года кандытарская фабрыка ўсё яшчэ знаходзілася ў працэсе будаўніцтва, аднак у верасні ўжо апублікавала вакансіі бухгалтара-эканаміста і наладчыка абсталявання ў вытворчасці харчовай прадукцыі.

Таксама ў брэнда з’явіўся свой сайт. Ён пакуль знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі і працуе толькі на прыём камерцыйных прапаноў.

Зайшоўшы на вэб-старонку «Ардзіты», журналісты «БЮРО» заўважылі, што наведвальнікаў на сайце суправаджае мультыплікаваны зайчык. Мы таксама знайшлі і іншыя пацвярджэнні, што «Ардзіта» знаходзіцца менавіта пад кантролем «кашалька» Лукашэнкі.

Уласніцай і дырэктаркай фірмы значыцца Таццяна Кухарава. Раней яна была ўладальніцай зайцаўскай фірмы «Касмічнае агенцтва Белкосмас» і кіраўніцай кампаніі «Рух спорт менеджмент» у той час, калі ёй асабіста валодаў Аляксандр Зайцаў.

Бізнэсовец Аляксандр Зайцаў знаходзіцца пад санкцыямі ЕС і ЗША. З гэтай прычыны ён, імаверна, і афармляе новыя актывы на давераных людзей.

Чытайце навіну цалкам на нашым сайце.

Тут чытаць без VPN

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.