Княская гармата


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Беларуская гісторыя з жорсткіх нацыянальных пазіцый.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Св. Язафат Кунцэвіч

Нарадзіўся Ян Кунцэвіч каля 1580 году ў Уладзімеры Валынскім, у сям'і збяднелага шляхціча Кунцэвіча, што паходзіў ад цівуна Троцкага Мацько Кунцэвіча.

У 16 год высланы бацькам у Вільню, дзеля навукі гандлю ў далёкага сваяка, віленскага купца Яцынта Паповіча. Але купцом ён так і не стаў. Адмовіўшыся ажаніцца на дачцы Паповіча і стаць пераймальнікам інтарэсу, у 1604 ён паступіў у семінарыю манастыра Св. Тройцы ў Вільні і прыняў імя Язафат.

Малады манах стал насіў валасенніцу, спаў на голых дошках, бічаваўся і пасьціў. Разам з прарэктарам семінарыі Руцкім яны становяцца прамотарамі Уніі ў манастыры. Кунцэвіч часта выходзіў на рынак і прапаведваў, і не беспаспяхова, бо ў праваслаўным Святадухаўскім манастыры яго празвалі "душахватам".

Трэба разумець, што справа Уніі тады ўсім выдавалася скончанай. Яе не падтрымалі ані польскія паны, ані пратэстанты, яе святарства не атрымала прадстаўніцтва ў сейме і Сенаце, а знакаміты пратэстанцка-праваслаўны рокаш Зэбжыдоўскага ў 1606-1607 гадах змусіў караля выканаць усе патрабаванні дысідэнтаў.

Архмінандрыт Святатройцкага манастыра Сянчыла намаўляў Язафата перайсці на бок праваслаўных, бо справа Уніі ўжо прайграная. Кунцэвіч адмовіўся. Раз'юшаны архімандрыт двойчы ўдарыў дыякана Язафата ў твар і паспрабаваў адаслаць Кунцэвіча і Руцкага з манастыра, але ў справу ўмяшаўся мітрапаліт Пацей.


Войска ВКЛ


Тызенгауз і яго рэформы




Св. Язафат Кунцэвіч

Нарадзіўся каля 1580 году ў Уладзімеры Валынскім, з абяднелага шляхецкага роду Кунцэвічаў, што паходзілі ад цівуна Троцкага Мацько Кунцэвіча.

У 16 год высланы бацькам у Вільню, дзеля навукі гандлю ў далёкага сваяка, віленскага купца Яцынта Паповіча.

У 1596 праходзіла Берасцейская унія. Адразу ж яна напаткала дужы апор з боку князя Астрожскага. Падчас самога сабору туркі перакінулі ў Рэч Паспалітую протасінкела Нікіфара, які меў сарваць сабор. Спачатку агента схапіў Ян Замойскі, але ён быў вызвалены Астрожскім і пад яго аховай арганізаваў контрсабор у Берасці, дзе аблажыў клятвай усіх прыхільнікаў Уніі.

Пачалася барацьба пры дапамозе палемічнай літаратуры, агітацыі на сейміках і абароне царкоўнай уласнасці, якая пачала пераходзіць да уніятаў. Падлучылася да змагання і Масква, якая падбухторвала казакаў і праваслаўныя брацтвы на нашых землях. Лабада і Налівайка ў паразуменні з Астроскім выступілі як "абаронцы праваслаўя".

Наступ на Унію быў нямалы, як з боку праваслаўных, так і з боку каталікоў. Унійныя біскупы не былі дапушчаны да сейму, паны пераходзілі з праваслаўя ці пратэстантызму адразу ў каталіцызм. Кароль выдаваў прывілеі і граматы праваслаўным.

На чарговым сейме 1605 апазіцыя ўжо была кіраваная канцлерам польскім Замойскім. У інструкцыі белзскага сойміку высунена была справа "заспакаення праваслаўных" і ліквідацыі Уніі. У 1606-1607 праваслаўныя аб'ядналіся з пратэстантамі ў знакамітым рокашы Зэбжыдоўскага.


Караль Станіслаў Радзівіл "Пане каханку" як цыганскі рэфарматар


З главы "Жмудзіны":

"Усе пісьменнікі згодна кажуць, што народ гэты ёсць чужы на гэтай зямлі, што ўважае яе за чужую і не мае ў сваёй мове слова "айчына". Не меў ён ніколі амбіцый палітычных і не меў нават горнай варствы баяраў. Жыў ён у барах і гушчарах, дзе гадаваў пчолаў і гнаў вядомы добрай якасцю дзёгаць. Быў працавіты і меў развітыя сямейныя пачуцці.

Быў ён заўсёды ў згодзе з гаспадарамі Літвы Беларускай і з намі, Палякамі, што цанілі яго учціваць і гаспадарнасць


Жалігоўскі аб беларусах

Вельмі спрэчная асоба, але варта зазначыць, што дужа беларусаў далучаліся да Літоўска-беларускай дывізіі, бо думалі, што гэта і ёсць абяцанае Пілсудскім беларускае войска, а Сярэднюю Літву збіраліся далучыць да БНР.

Вось што Жалігоўскі пісаў пра тутэйшых:

"Можнаўладцы літоўскія мала адрозніваліся ад можнаўладцаў украінскіх. Тая пыха і эгаізм, тая пагарда да народу, тая прага да панавання, а не служэння нацыі. Адтуль смутныя лёсы вёскі літоўскай. Хай і знікла паншчына, засталася аднак галеча і брак будзь-якіх перспектыў з яе выбрацца..."

"...Аднак народ гэты трываў і быў поўны сіл і энэргіі. Не маючы ведаў тэхнічных, будаваў млыны і малатарні, не ўмеючы чытаць, ведаў, што адбываецца ў свеце, а не маючы нідзе сяброў, прывязваўся горача да сваёй зямлі, з якой зросся цалкам..."

"...Усе рады стараліся апанаваць "тутэйшых" і давесці ім, што мусяць пазбыцца той назвы, але тутэйшыя заставаліся сабой..."

"...А хто ў рэчаіснасці ёсць і да якой народнасці належаць? Якая іх традыцыя, інстынкты, якія ідэалы носяць незаўважна ў сваім сэрцы? Ці застануцца "тутэйшымі" назаўсёды, ці зменяць тую назву? А калі зменяць, то на якую?..."


«Няхай паны ня радуюцца, прыдзе і на іх радуніца»

«Хоць сьпіна гола, ды свая воля»

«Паны і чэрці адной шэрсьці»

«Ганарылася сьвіньня, што аб панскі плот пачухалася» - пра падпанкаў.

Барам — бархат да кружева, а нашему брату — ни обуто, ни одето, ни ложкой задето.

Баре — грош пара.

Барин в поле полюет, мужик в поле горюет.


Потым гэтыя жмудскія ілбы адбудуюць сваю маленькую, але вельмі ганарлівую дзяржаву. Але гэта ўжо іншая гісторыя.


Верш Міколы Ермаловіча:

Ты хочаш жыць для Беларусі,
Служыць за праўду ў барацьбе?
Тады, мой сябра, я звярнуся
З наступным словам для цябе.

Прымай жа праўду ты бяз страху
(Як некалі прыняў Кастусь)
Няма цяжэйшага больш шляху,
Чым у змагара за Беларусь.

"Гутарка" № 14(21) ад 2.04.1976


Кароль Аўгуст II "Сас" Моцны.

(1697-1706, 1709-1733)

Быў вядомы тым, што мог згарнуць талерку ў трубачку.


Хітра быдляць з панаў кмеце,
Дужа ў іх сэрцу плеце.
Калі дзень пану робіць маюць,
Частакроць адпачываюць.

А ўсё робяць крывадушна:
Ледзьве выйдуць ля палудня,
І на дарозе пазастаюць,
Нібы плугі напраўляюць;

Ніць з жалеза дома зложаць,
А драўляну ў плуг паложаць;
Запрагаюць хворую скаціну,
Абы лайдачыць цэлу дніну -

Бо наўмысна на то годзіць,
Каб пану мела блага родзіць.
Як пан прыйдзе, арэ рупліва,
Як адыйдзе, ужо ляніва.

У полі стане, у нарог паб’е,
Нібы плуг яму ня йдзе;
Наўмысна згубіць там клінкі,
Шукаць пайдзе ў каржакі.

У каржаках за коранем прылегне,
І хутка зноў араць пабегне.
І паверыць кожны тады ў стане,
Што драба за прасцяка мае,
Нібыта робіць ён як волік,
Аліж і хітры ёсць пахолік.


Комплекс непаўнавартаснасці беларускага нацыяналізму

Заўважыў у нашых, нажаль, адну прыкрую з'яву. Нібы народ у нас несвядомы, непасіянарны, ды і незалежнасць ніхто ніколі не падтрымліваў, а БНР так, праэкцік колка інтэлігентаў, якія нічога, акрамя як абіваць кайзераўскі ганак не ўмелі і так у гісторыі і зніклі, ціхмяна склаўшы ручкі перад бальшавіцкім наступам.

Выходзіць так, што дзякуй Леніну, што стварыў БССР для гэтых несвядомых, убогіх беларусаў.

Гэта пазіцыя ахвяры, заўсёды і ва ўсім. І хоць міф аб стала цёмных і забітых беларусах яшчэ савецкі, і падхоплены сучаснай рэжымнай прапагандай, так насамрэч яго даводзіцца чуць і з вуснаў нацыяналістаў. Вядома чаму - існуем усё ж-такі ў расейскай моўнай прасторы, хлусні ў ёй так дужа, што мозг часта не вытрымлівае.

Узяць, напрыклад белсатаўскі ролік аб гісторыі БНР. З яго вынікае, што нешта там гэтыя інтэлігенцішкі агаласілі, нейкай культурніцкай дзейнасцю займаліся, і вось так потым пакорна паддаліся бальшавікам і палякам. Практычна не ўзгаданы дзеянні Балаховіча, зялёнадубаўцаў.

Упор робіцца на ад пачатку да канца неўдалы Слуцкі збройны чын, які нават не меў шансаў на поспех, а таму - самы ахвярны.

Гэтыя міфы ў масавай свядомасці - небяспечныя, яны спараджаюць пасіўнасць, знішчаюць волю беларуса.

Сорам самой назвы "беларус" - вельмі паказальны сімптом. Спробы перайменавацца ў крывічоў, у ліцвінаў, у каго заўгодна - гэта спробы адыйсці ад гэтай ахвярнасці, пакоры, рахманасці, што памылкова прыстала да гэтага этноніма.

Забываюцца асягненні сяляніна-беларуса, працаўніка і адзінаасобніка. Забываецца, што

Калі такое сутыкаецца сярод нацыяналістаў, то што казаць аб асобах вагаючыхся? Тут наш народ, як не дзіўна,


Кгды в вышних набоженство станах местце мает
И рыцерская мужность к ней ся прилучает,
Где расторопность в порадех, справедливость в судех,
Где статечность во всяких для отчызны трудех —
Там Бог благословляет, там слава значная
В тым доме зоставает на веки трвалая.
Тые все в тобе цноты видим знамените,
Которыми тя Пан Бог надарыл обфите.
Презацный сенаторе, знак из веков давных
Тые ж ся найдовали и впродках тых славных.
Што з гербов познаваем? Крыж — знак побожности.
Рука з сильным пострелом[1] знаком ест мужности.
Три лелие — разных цнот образ указують,
Которые до неба простый путь справують
И у людей еднают славу безсмертную,
Век веком на потомстве пребывающую


Часу на сур'ёзныя пасты няма, таму раскажу пра Мацея Радзівіла. У нашым беларускамоўным асяроддзі пра яго ведаюць адносна мала. Ну ёсьць такой мужык, зь беларусамі спатыкаецца (спарадычна), фінансуе нешта. Я апошнім часам пачаў цікавіцца дзейнасьцю гэтага персанажа, пачытаў пару артыкулаў. Знойдзеныя цікавыя факты прадстаўляю да вашай увагі.

Досыць громкая ў польскім інфаполі афэра з фондам Чартарыскіх, кіраўніком якога ў 2016 стаў князь Мацей. Дарэчы, па маці ён з Чартарыскіх. У 2016 ён прадаў фонды (80 тысяч твораў штукі, у тым ліку карціну да Вінчы, адну з ранніх карцін Яна Матэйкі) польскаму міністэрству культуры за 100 мільёнаў эўра. Праўда, грошы не засталіся ў фондзе, а паступілі... у Ліхтэнштэйн, недзяржаўнай арганізацыі з французскай назвай Le Jour Viendra. Не прэтэндуючы на расьледваньне: выглядае падазрона.

У інтэрв'ю Мацей гаварыць, што ўсё зрабіў па законе, абвінавачваньняў у карупцыі не баіцца і ўвогуле прадаў фонды за 4% ад іх вартасьці. Іншага меркаваньня дачка князя Чартырыскага на імя Тамара. Яна лічыць, што мела месца карупцыйная схэма, польскую дзяржаву абакралі. У 2018 Чартарыскі разам з Радзівілам падалі на яе ў суд. Са слоў Мацея, Тамара проста незадаволена тым, што яе адсунулі ад фінансаваньня.

У тым жа годзе польская Ізба Кантролі запатрабавала ў Ліхтэнштэйна справаздачы па дзейнасьці фонду. Урад княства адказаў, што не перадае справаздач замежным інстытуцыям. Так што пра далейшы лёс грашэй мы нічога ня ведаем.

Так ці сяк, мільёны гэтай лініі Гедымінавічаў наўрадці пайшлі на падтрымку беларускай культуры, хаця Радзівіл і абяцаў фінансаваць там нешта на ўсходзе. Такіх фактаў знайсьці мне не ўдалося.

Ілюстрацыя

473 0 6 21 20

«Я хацеў,— сведчыў ён у час допыту,— выкарыстаць мяркуемае паўстанне, каб здзейсніць мой намер і вызваліць сялян» (апошнія два словы царскі следчы падкрэсліў).

rel='nofollow'>Крыніца


Партызанка Заліўскага. 1833

Цікавы факт - найбольшую падтрымку дэмакраты атрымалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Згодна з плянам палкоўніка Заліўскага, прысланныя зь Вялікай міграцыі жаўнеры і дэлегаты мусілі разыйсьціся малымі атрадамі па тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай і загітаваць тутэйшае насельніцтва на далучэньне к рэвалюцыі. Плянавалася наданьне сялянам зямлі і асабістай волі. Плян Заліўскага не быў падтрыманы кансэрватыўным крылом міграцыі Чартарыскага, таксама не пагадзіліся падтрымаць яго захадныя карбанарыі.

"На зямлі" ён сустрэў абыякавасьць сялян і супрацьдзеяньне шляхты. Асабліва яскрава гэта праявілася на Ліцьве, дзе сярод шляхты панавалі прарасейскія настроі. З іншага боку, менавіта ў нас Міхалу Валовічу ўдалося атрымаць значную падтрымку сялянства. Не ў апошнюю чаргу дзякуючы таму, што погляды Валовіча былі радыкальнымі нават для лелевелістаў. Шляхціч выступаў за скасаваньне прыгону і перадачу ўсёй зямлі сялянам.

Пад такімі лёзунгамі атрымалася сабраць шмат драба на Слонімшчыне, але, нажаль, радыкалізм адпугнуў шляхецкія двары ад падтрымкі паўстаньня. Расейскі ўрад увёл вайсковы стан. Што цікава, аддзел Валовіча не атрымаў ніякай падтрымкі з боку шляхты, амаль цалкам складаўся з сялян. Тутэйшы зямянін Ян Валовіч зрабіў данос на свайго крэўнага, партызанаў затрымалі ў лесе разам з даводцам.

Усяго па Гарадзеншчыне было затрымана каля 150 чалавек. Улічваючы даволі невялікі маштаб партызанкі Заліўскага ў Каралеўстве, гэта значная лічба. На лаве падсудных разам з Валовічам апынуліся 10 сялян, іх саслалі на катаргу ў Сібір. Валовіча павесілі.

Ілюстрацыя


"Казак у стэпе"

Альфонс Дунін-Баркоўскі.

1886 год.


ГУРНЕВІЧ dan repost
За беларускую мову - штраф. Як выглядала русіфікацыя беларусаў 155 год таму. Цікавы абразок раскапаў Антон Брыль.

Гэта дакумент Слуцкай духоўнай вучэльні, 1869 год. Вывучэнню расейскай мовы замінала тое, што вучні размаўляюць па-беларуску. Таму педагогам загадвалі сачыць, каб ані на ўроках, ані ў перапынках, беларусы не размаўлялі па-свойму, а толькі па-рюскі. Тым, хто не разумеў акупацыйнае правіла - "установленный штраф".

Тыя ж людзі дагэтуль убіваюць у галовы беларусаў, што яны самі абіраюць расейскую. І мільёны вераць у гэтую лухту.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.