Калі шукаеце новы фільм на Каляды, не прамініце "Каляды на Мілерс Поінт" (Christmas Eve in Miller's Point) — новую стужку Тайлера Таарміны, у якога выдатна атрымалася перадаць атмасферу калядных свят у вялікай сям'і. Мы бачым Каляды і вачыма дзяцей, якім у кайф пасланяцца па дому і пакідаць у ялінку ядой, і вачыма дарослых, якія намагаюцца на хаду абмеркаваць нейкія цяжкія пытанні, і вачыма падлеткаў, якія збягаюць з дому, как пабавіць час з сябрамі. У "Калядах" няма канкрэтнага сюжэту — як і кожны святочны вечар, яны проста ідуць сваім парадкам, і нават цяжка сказаць, калі адбылася кульмінацыя і ўсе раптам зазбіраліся спаць. Затое ёсць шмат пачуццяў — у калейдаскопе, праз які за святам назірае малая дзяўчынка, у снезе, што падае на машыны з закаханымі падлеткамі, у назіранні за камандай пажарнікаў, чый святочны картэж усім натоўпам чакаюць на вуліцы, у позірках, дотыках і жэстах. Фільм увогуле прыгожа зняты і змяшчае мільён сцэн, якія маглі бы адбыцца на кожным свяце ў кожнай сям'і. Да таго ж, у акцёрскім складзе — Майкл Сэра (ён жа прадзюсар) і нэпа-дзеці Франчэска Скарсэзэ і Соер Спілберг.
Але будзьце асцярожныя: у тых, хто сумуе па сямейных святах (ці па таму, якімі яны маглі б быць), стужка можа выклікаць жорсткую настальгію і тугу па дому.
#агляд
Але будзьце асцярожныя: у тых, хто сумуе па сямейных святах (ці па таму, якімі яны маглі б быць), стужка можа выклікаць жорсткую настальгію і тугу па дому.
#агляд