Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
96 гадоў таму ў гэты дзень, 18-ага лістапада 1928 года, адбылася прэм'ера аднаго з першых гукавых анімацыйных фільмаў — "Параходзіка Вілі" (Steamboat Willie), які прадставіў гледачам новага героя студыі "Дыснэй", Мікі Мауса.
"Параходзік" пачалі паказваць у кіно па пяць разоў на дзень перад асноўным сеансам, але ён меў такі вялікі поспех, што пра галоўную карціну таго года ўсе забыліся. Строга кажучы, гэты быў не першы мульцік з сінхранізаваным гукам: яшчэ ў 1926-м браты Флейшэры выпусцілі серыю гукавых анімаваных фільмаў (напрыклад, вось такі), а ў 1928-ым, за месяц да "Параходзіка", у кінатэатрах выйшыў "Час на вячэру" (Dinner Time) — гукавы мультфільм Пола Тэры, які не займеў і долі той папулярнасці, што здабыў Дыснэй. Чаму, цяжка сказаць: ці то тэхналогія сінхранізацыі гука была горшая, ці то маркетынгавы геній Дыснэя быў большы.
Сёння легальна паглядзець "Параходзік Вілі" на YouTube ў 4К можа кожны, таму што тэрмін аўтарскіх праў на яго і на раннюю версію Мікі нарэшце скончыўся 1-ага студзеня 2024-ага году, пасля 95 гадоў зацятай барацьбы "Дыснэя" за кожны год іх падоўжвання. Больш сучасныя версіі абароненыя і зараз, але жахлівікі з удзелам Мікі ўсё адно ўжо ствараюць (ёсць, напрыклад, "Параходзік жахаў" (Screamboat) — таксама, так бы мовіць, амаж на арыгінальны "Параходзік").
#у_гэты_дзень