Учора распачаўся 81-ы Венецыянскі фестываль, дзе ўпершыню пакажуць даволі шмат цікавых навінак:
🎬 Бітлджус, Бітлджус (Beetlejuice, Beetlejuice) — прэм'ера працягу макабрычнай камедыі пра Бітлджуса ад самаго Ціма Бёртана ўжо адбылася на адкрыцці фестываля, і водгукі пакуль больш станоўчыя: крытыкі кажуць, гэта бадай што лепшы Бёртан за апошнія гады (трэйлер)
🎬 Джокер: вар'яцта ўдвох (Joker: Folie à Deux) — яшчэ адзін чаканы сіквел з Хаакінам Феніксам і Лэдзі Гагай у галоўных ралях і Тодам Філіпсам у рэжысёрскім крэсле, які зноў паабяцаў, што гэта яго апошні фільм пра Джокера 🌚 (трэйлер)
🎬 Марыя (Maria) — баёпік аб знакамітай опернай спявачцы Марыі Калас у выкананні Анджэліны Джалі
🎬 Квір (Queer) — гарачая рамантычная драма ад Лука Гуаданьіна аб амерыканскім экспаце (Дэніел Крэйг), які пераследуе маладзёна ў Мексіцы 40-ых гадоў
🎬 Ваўкі (Wolfs) — вяртанне на экраны дуэта Брэда Піта і Джорда Клуні ў крымінальным экшане аб прыбіранні трупаў, наркотыках і нечым такім (трэйлер)
🎬 Пакой па суседству (The Room Next Door) — першы англамоўны фільм Пэдра Альмадовара аб старых сяброўках (Джуліана Мур і Тыльда Суінтан), якія сустракаюцца ў нечаканых абставінах (трэйлер)
🎬 Дысклэймер (Disclaimer) — серыял Apple TV аб журналістцы (Кейт Бланшэт), якая ўсё жыцце выкрывала чужыя таямніцы, і вось нехта вырашыў выкрыць яе. Apple вядомыя сваім падыходам да серыялаў "возьмем суперзорку, а ўсё астатняе як пойдзе", але ў гэтага праекта рэжысёрам выступае Альфонса Куарон, таму можа атрымацца нешта цікавае (трэйлер)
Таксама маю персанальны антытоп таго, чаго я да гэтага фестываля не чакаю:
🌚 Фільм "Малышка" (Babygirl) пра БДСМ-стасункі Ніколь Кідман і яе маладога інтэрна (мне ад яе вечнай маладосці і так неяк ніякавата)
🌚 Другая частка вестэрн-эпапеі "Гарызонты" (Horizon: The American Saga - Chapter 2) ад Кевіна Костнэра (мяне аж скруціла ад таго, наколькі дрэннай была першая частка, дзякуй, хопіць і яе)
А ў вас якія чаканні ад сёлетняй Венецыі?
#фестывалі