Як не хвалявацца, што да пэўнага ўзросту не паспелі нешта зрабіць?
Расказваем пра 5 беларусаў і беларусак, якія прыйшлі да поспеху не ў 20⬇️
📌 Беларуская паэтка і грамадская дзяячка Ларыса Геніюш. Пачала друкаваць вершы ў 29 гадоў. Першы зборнік у савецкай Беларусі выйшаў, калі спадарыні Геніюш было 57.
📌 Ян Булгак – знакаміты беларускі фатограф. Першыя фота зрабіў толькі ў 29 гадоў, а стаў знакамітым яшчэ пазней. Упершыню ў сусветнай выставе паўдзельнічаў у 34 гады.
📌 Беларускі навуковец Барыс Кіт атрымаў запрашэнне ў амерыканскі аддзел касманаўтыкі ў 48 гадоў, дзе паўдзельнічаў у распрацоўцы ракет.
📌 Іван Насовіч – мовазнаўца, які стварыў унікальны зборнік беларускай лексікі (яго перавыдалі нават больш чым праз 100 гадоў!). А пачаў займацца навукай спадар Насовіч толькі ў 55 гадоў.
📌 Наталля Арсеннева – беларуская паэтка. Пачала пісаць раней, але творчы росквіт прыйшоўся на 30. А адзін з плённых перыядаў на 40 гадоў.
Бачыце, як бывае! Так што не сумуйце, займайцеся тым, што цікава, і ўсё будзе добра.