⚡️
Больценікі (Воранаўскі раён Гарадзенскай вобласці)
Мястэчка Больценікі вядомае з XVI стагоддзя: упершыню яно згадваецца каля 1514 года. У першай палове XIX стагоддзя Больценікі перайшлі да Путкамераў, якія пабудавалі тут першы сядзібны дом, які, на жаль, не захаваўся.
У 1821 годзе Ваўжынец Путкамер, ліберальны прадпрымальнік, які сябраваў з філарэтамі і філаматамі, ажаніўся з Марыляй Верашчакай – той самай каханай Адама Міцкевіча, якой паэт прысвяціў усе самыя рамантычныя вершы. Адам часцяком завітваў у Больценікі, каб убачыцца з Марыляй. Яны сустракаліся непадалёк ад сядзібы – у гаі, які паэт называў «гайком Марылі».
Сядзібны дом з чырвонай цэглы, які можна ўбачыць сёння, пабудаваў нашчадак Путкамера і Марылі ў канцы XIX стагоддзя – працы былі скончаныя ў 1895 годзе.
Вакол сядзібнага дома разбіты пейзажны парк – выдатнае месца для няспешных шпацыраў. У парку расце мноства экзатычных дрэваў – усяго каля 60 відаў.
📍 Больш тут:
https://34travel.me/gotobelarus/be/post/bolceniki#gotobelarus